Historyja dan repost
24 лістапада 1917 года быў сфармаваны Першы Менскі беларускі пяхотны полк у складзе каля 2 тыс. чалавек, які стаўся асноваю ўзброеных фарміраванняў Выканаўчага камітэту Вялікай Беларускай рады Ўсебеларускага з'езду. Полк удзельнічаў у баях супраць бальшавікоў ў студзені-лютым 1918 года, дзейнічаючы сумесна з польскім корпусам Доўбара-Мусьніцкага.