▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:
▪️Новы выпуск
"Міністэрства сепультуры": пра самыя шалёныя канцэрты, якія зараз немагчымыя ў Мінску.
▪️Эфір з экспертамі "Беларуская музыкальная журналістыка: якая яна ў 2023?" на канале
Press Club Belarus.
▪️Гістарычная перадача
"Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам: Бона Сфорца — самая ўплывовая ўладарка ў нашай гісторыі.
▪️Пра літаратуру: Андрэй Хадановіч на сваім
канале распавядае пра беларускае фэнтэзі — твор Яна Баршчэўскага "Шляхтціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".
▪️
"Около Культуры" з Мікітам Монічам: гісторыя Беларусі ў перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай да ўтварэння БНР.
▪️
"Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: жанчыны ў гісторыі Беларусі і Украіны.
▪️Госця выпуску праекта
"НЕ чорны квадрат" — акторка тэатру і кіно, тэлевядучая, паэтка і спявачка Алена Унукава.
📽
Кіно: з 1 траўня ў анлайн-кінатэатры
VODBLISK можна будзе паглядзець 4 фільмы рэжысёркі Дар'і Жук: "Крышталь", які быў намінаваны на Оскар у 2018 годзе і тры кароткаметражкі.
🎧
Аўдыё-бонус: Ганна Севярынец у падкасце
"Супердудко" на "Літрадыё". Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы, чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак і парады тым, хто піша.
🍬
Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале
"Бэйбус".
#што_паглядзець