Новы Час


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online

Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri




Датэрміновае «галасаванне» завяршылася. ЦВК падвёў вынікі

ЦВК заявіў, што за пяць дзён датэрміновага галасавання прагаласавалі 41,81% выбаршчыкаў. Толькі паглядзіце на лічбы:

• Магілёўская вобласць — 42,95%
• Мінская вобласць — 42,68%
• Брэсцкая вобласць — 41,99%
• Гомельская вобласць — 41,72%
• Віцебская вобласць — 41,51%
• Мінск — 41,14%
• Гродзенская вобласць — 40,70%


Што ўсталяваць перад магчымым адключэннем інтэрнэту

Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць:

Psiphon

Lantern
- А тут пра яго падрабязна
- А тут як ім карыстацца

TOR

Amnezia VPN

VPN Generator

Telegram — праз проксі

Падрабязная інструкцыя, як падрыхтавацца да блакіроўкі, — на сайце «Вясны».


У Гомельскай вобласці да панядзелка выключаць інфармацыйныя экраны

Імаверна, баяцца паўтору леташняй сітуацыі, калі на гадавіну ўварвання Расіі ва Украіну ў краіне ў выніку ўзлому масава паказвалі відэазварот Ціханоўскай.

Крыніца: Флагшток


У чатах беларусаў распаўсюджваюць згенераваны ШІ відэазварот Святланы Ціханоўскай пра нібыта «складанне паўнамоцтваў»

Гэтым разам сапраўды пастараліся: відэа з'явілася на фэйкавым канале, дзе прадубляваныя ўсе допісы з сапраўднага каналу Ціханоўскай і нават накручана столькі ж падпісантаў, але гэта фэйк. Сапраўдны канал Святланы Ціханоўскай — @tsikhanouskaya, і мае блакітную птушачку.


Памятка па бяспецы на «выбарах»

Каманда экспертаў і экспертак Службы «‎Адно Акно»‎ падрыхтавала важную памятку па бяспецы для ўсіх, хто плануе ўдзельнічаць у выбарчым працэсе 2025.

Адказы на ўсе пытанні вы знойдзеце ў матэрыяле:
Памятка па бяспецы для выбараў-2025


У Івацэвіцкім раёне чальцы выбарчай камісіі паказваюць пальцам у бюлетэні, за каго галасаваць (здагадайцеся, за каго)

Паводле крыніцы @viasna_brest, камісія сочыць не толькі за тым, каб бюлетэні не фатаграфавалі, але і за тым, куды выбаршчык ставіць птушачку. У пэўных выпадках — паказваюць пальцам туды, дзе яе трэба ставіць (за Лукашэнку).


У Беларусі пачалі глушыць інтэрнэт

Пра тое паведамляюць шматлікія СМІ. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і назіраеце праблемы з інтэрнэтам, звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @novychas_bot.


Улады забаранілі доступ да беларускіх сайтаў з-за мяжы на тры дні

З 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня 2025 года сайты, размешчаныя на беларускіх хостынг-пляцоўках, будуць часова блакавацца для наведвальнікаў з-за межаў краіны. Такое распараджэнне выдаў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, спасылаючыся на «неабходнасць абароны інфармацыйнай інфраструктуры», перадае Hoster.by.


Арына Сабаленка трэці раз запар прайграе ў фінале Australian Open

Гэтым разам Сабаленка прайграла амерыканцы Мэдысан Кіз (3:6, 6:2, 7:5), піша «Трыбуна».




🚙 Кароткія падарожжы па гарадах Беларусі

У гэтым праекце вы можаце павандраваць па Беларусі, не выходзячы з дома! На канале «Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура» Ян і Юлія распавядаюць пра славутыя мясціны нашай радзімы пры дапамозе ўнікальнай тэхнікі «лічбавай акварэлі». Прыемнага прагляду!

Вы можаце паглядзець гарады па гэтай спасылцы
Гісторыя Беларусі ў акварэлі
Гістарычныя і архітэктурныя славутасці Беларусі, якія ажываюць пры дапамозе ўнікальнай тэхнікі «лічбавая акварэль». Гэтая тэхніка спалучае акадэмізм, кампазі...


Зімовы спартовы цуд, які распачаўся 101 год таму
✍️ Павел Хадзінскі

25 студзеня 1924 года адбылася цырымонія адкрыцьця Першых зімовых Алімпійскіх гульняў. Без тэлетрансляцый і анлайн вынікаў, без сотняў крэмаў і дзясяткаў варыянтаў лыжаў. Гэта быў час, калі вялікі спорт яшчэ ня стаў спаборніцтвам фармакалягічных кампаній.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Пуцін адпрэчвае мірныя перамовы па Украіне бліжэйшым часам. Што адкажа Трамп?

У інтэрв'ю крамлёўскаму прапагандысту Паўлу Зарубіну Пуцін даў зразумець расійскаму грамадству, што вайна будзе працягвацца. Ён падкрэсліў, што Расія наўрад ці будзе ўдзельнічаць у мірных перамовах у найбліжэйшай будучыні. Трамп пагражае абваліць цэны на нафту. Ідзе 1067-мы дзень вайны, развязанай Расіяй супраць Украіны пры саўдзеле Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура




ЦВК заявіў, што за чатыры дні датэрміновага галасавання прагаласавалі 35,99% выбаршчыкаў

• Брэсцкая вобласць — 37,78%
• Гомельская вобласць — 36,57%
• Віцебская вобласць — 36,52%
• Мінская вобласць — 36,50%
• Магілёўская вобласць — 35,92%
• Гродзенская вобласць — 35,61%
• Мінск — 33,66%


Хронікі рэпрэсій 24 студзеня

Стэндап-комік Слава Камісаранка і яшчэ 20 чалавек унесеныя ў «спіс грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У той жа час памілавана яшчэ 8 палітвязняў. Аднак не спыняецца і набор новых палітвязняў. З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на сёння, 24 студзеня.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Чак Паланік, «ГУЛАГ» і папулярная манга: гэтыя друкаваныя выданні «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі»

Міністэрства інфармацыі Беларусі дадала яшчэ 30 кніг у спіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданняў. Сярод іх раман Чака Паланіка «Калыханка» і «ГУЛАГ» Эн Эплбаум, заўважылі праваабаронцы. Таксама ў спісе можна знайсці папулярныя серыі фэнтэзі-мангі для падлеткаў. Цяпер пазіцый у спісе - 65.


На мяжы Украіны і Беларусі з'явіліся новыя банеры

Беларускія добраахвотнікі сумесна з ваеннымі Сіл абароны Украіны вырабілі і ўсталявалі білборды з надпісам «Жыве Беларусь. Я зрабіў свой выбар». На плакаце намаляваныя байцы на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Такія плакаты з'явіліся на пунктах пропуску з Беларуссю ў Валынскай і Жытомірскай абласцях.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.