Павал Белавус, стваральнік магазіна
Symbal.by, культурны менеджэр.
Быў затрыманы 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Пасля гэтага Паўла тройчы асудзілі па адміністрацыйных справах (на 15, 13 і 7 сутак), а пасля ўжо па крымінальнай справе перавялі ў СІЗА.
Моцны верш Паўла з-за кратаў!
Тут няма ні сваіх, ні чужых,
Як праклён кожны носіць свой боль,
Як удар, што патрапіў пад дых,
Памнажаючы праўду на ноль.
Тут надзея, як грукат трамвая,
Што бяжыць праз штодённы палон:
Ці дарога дадому чакае,
Ці на рэйках расплюшчыць вагон.
Не схаваць тут свайго недаверу,
Не ўбачыць пяшчоты ў вачах,
Бо адныя будуюць кар’еру,
А другія рыхтуюць замах.
Тут сяброўства, як дым цыгарэты.
Дым знікае, бычок — у вядро.
Тут ня варта расказваць сакрэты.
І даверліва верыць у дабро.
Грэе кубачак цёплай гарбаты,
Шум з вакна на сустрэчу заве.
Калі шлях да свабоды закрыты,
Пабудуй гэты шлях у галаве.
#вершыбелавуса
💌Адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8