Ціханоўская заклікала беларусаў падрыхтавацца да «надзвычайнага здарэньня».
🔸«Пагаварыце з роднымі і сябрамі, абмяркуйце плян дзеяньняў на выпадак небясьпекі.
🔸Запасіцеся наяўнымі грашыма, лепей у валюце...
🔸Абмяркуйце зь дзецьмі правілы паводзінаў у стрэсавых сытуацыях і базавую бясьпеку...
🔸Даведайцеся, ці ёсьць у вашым раёне памяшканьні, у якіх можна схавацца ў выпадку ўдараў з паветра, вызваліце іх ад лішніх рэчаў, пакіньце там мэблю і невялікі запас кансэрваў.
🔸Праверце хатнюю аптэчку, калі трэба – папоўніце яе неабходнымі сродкамі: бінты, бандажы, сродкі індывідуальнай абароны, антысэптыкі, антыбіётыкі, заспакаяльныя сродкі і таблеткі для абеззаражаньня вады, а таксама лекі, якія вам патрэбныя».
Імаверна, яна кажа пра магчымасьць пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі.