Учора, 29 кастрычніка, у Вільні, у скверы перад музеем савецкай акупацыі і генацыда, мы сабраліся, каб ушанаваць памяць 132 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, расстраляных, у тым ліку ў Курапатах. Сярод іх 22 паэты, чые жыцці абарваліся ў росквіце сіл.
"Чырвоная зараза" 87 гадоў таму фізічна знішчыла іх, але не духоўна. Яны назаўжды жывыя ў нашых сэрцах. Вечная памяць!
У гэтым годзе, як і ў мінулым, я прыняў удзел у вечары памяці, прачытаўшы верш Міхася Чарота "Бунтар". Ягоныя словы, поўныя мужнасці і барацьбы за свабоду, асабліва актуальныя сёння, калі мы зноў сутыкаемся з рэпрэсіямі з боку злачыннага рэжыму аг лукашэнкі.
Ушанаваўшы памяць тых, каго расстраляла нкус, мы таксама ўспомнілі аб ахвярах лукашызму, спадчынніка нкус, які працягвае знішчаць людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі, у тым ліку - турэмных засценках.
Вялікая падзяка ўсім, хто прыйшоў, нягледзячы на золкі дажджлівы вечар, а таксама арганізатарам.
У нашай салідарнасці – наша сіла!
Жыве Беларусь!