МОВА ПОБАЧ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Класічнае беларускае двухмоўе


Нашыя сябры ладзяць у Вільні святочную вячорку 14 снежня. Прыходзьце разам патусіць і запасціся добрай энергетыкай на наступны год!

🟥2024ДАЖЫЛКІ - Кам'юніці рэів🟥

🗓 14 снежня
📍 Red Cat Club, Vytenio g. 50d
🕘 з 21:00
🎟 Квіток - €10
🔷 Мерапрыемства ў FB - https://www.facebook.com/events/1808252283244686

🎧 Вас чакаюць 4 DJ і мінімум 6 гадзін старанна падабранай House і Indie Dance музыкі і вітальная чарка настойкі ад Казы! Лайн-Ап:

🔥 Кірыл Насякайла https://soundcloud.com/rsmall33

🔥 Сяргей Гудзілін https://soundcloud.com/digitalactivism

🔥 Данііл Перчак https://soundcloud.com/longkissgoodnight

🔥 Саша Раманоўская https://soundcloud.com/sasharroma

🎆 Бывай, 2024!


Репост из: Супер Мова
👨‍👩‍👧‍👦 8 калядных фiльмаў для сямейнага прагляду

«Хронікі Нарніі» — Гэта казачная гісторыя, якая напаўняе душу цяплом і верай у цуды. У цэнтры сюжэта — чацвёра дзяцей, якія выпадкова знаходзяць дзверы ў чароўны свет, поўны прыгод, магіі і важнага выбару паміж дабром і злом. Героі вучацца давяраць адзін аднаму, знаходзяць сапраўднае сяброўства і разумеюць, што важна быць вернымі сваім ідэалам.

«Гары Потэр» у трох частках — На Кінакіпе мы знайшлі тры часткі культавага фільма ў беларускай агучцы: «Гары Потэр і таемная зала», «... і вязень Азкабана», «... і Келіх Агню».

«Адзін дома» 1, 2 і 3 — Гэта цёплая і вясёлая гісторыя пра хлопчыка Кевіна, які выпадкова застаўся дома адзін напярэдадні Раства. Спачатку ён шчаслівы ад свабоды, але хутка разумее, што сапраўднае свята — гэта сям’я, а не толькі падарункі
і ўпрыгожанні. Стужка пра тое, як важна цаніць родных, прымаць іх недасканаласці і верыць у дабрыню.

«Падынгтан» 1 і 2 — Хоць дзеянні фільма адбываюцца не толькі на святы, яго атмасфера, па-добраму наіўны погляд Падынгтана на свет і імкненне знаходзіць добрае ў кожным чалавеку ствараюць адчуванне свята ў душы. Калі глядзець яго напярэдадні Калядаў — атрымліваецца якраз тое, што трэба для настрою.

«Калядны харал» — Гісторыя пра тое, як нават самыя халодныя сэрцы могуць змяніцца да лепшага. Старая казка Чарлза Дыкенса распавядае пра Скруджа — скупага і злаблівага чалавека, які праз сустрэчы з духамі мінулага, цяперашняга і будучага знаходзіць сапраўдны сэнс жыцця. Гэта гісторыя пра спагаду, клопат і шанец пачаць нанова, нават калі здаецца, што ўжо позна.

«Клаўс» — Гісторыя пра юнага паштальёна Джэспера і яго нечаканую дружбу з самотным цесляром Клаусам вучыць, што нават маленькія добрыя справы могуць змяніць цэлы свет. Фільм зачароўвае сваёй маляўнічасцю і шчырай атмасферай Калядаў. Гэта казка пра тое, як шчодрасць і клопат могуць запаліць святло нават у самых змрочных месцах.

«Халоднае сэрца» 1 і 2 — Чароўная гісторыя пра сёстраў Ганну і Эльзу, якая нагадае, што сапраўдная любоў заўсёды перамагае страхі і перашкоды. Праз прыгоды, крыху магіі і цудоўныя песні героі шукаюць спосаб вярнуць цяпло ў замерзлае каралеўства.

«Хлопчык, Крот, Ліс і Конь» — Анімацыйны фільм заснаваны на кнізе Чарлі Макесі і расказвае пра падарожжа хлопчыка і яго мудрых сяброў. Кожны герой уносіць сваю мудрасць і шчырасць, нагадваючы, што самае галоўнае ў жыцці — любоў і дабрыня. Лёгкія дыялогі фільма зачароўваюць, і яго хочацца глядзець зноў і зноў, каб адчуць супакой і натхненне.

🧡 Зроблена сумесна з Тлумачом — спагадлівым памочнікам дарослых, якія гадуюць шчаслівых дзяцей.

Калi гэты пост быў карысны для вас, будзем удзячныя за падабайку і падпіску на @tlumach_me

@tlumach_me @kinakipaby @supermova #мова


Як у Беларусі скарачаецца колькасьць выдадзеных па-беларуску кніг

🔺 Летась на беларускай мове выдалі толькі 965 кніг. Для параўнаньня: у 2021 годзе кніг па-беларуску было выдадзена 1228, а ў 2019-м — 1271. Гэта на 24% больш, чым у 2023-м. Скараціліся і наклады кніг і брашур на беларускай мове. У 2019 годзе было выдадзена 3,7 мільёна экзэмпляраў, а ў 2023-м — 2,9 мільёна.

🔺 Колькасьць часопісаў, якія выходзяць па-беларуску, скарацілася яшчэ больш, на 22%. У 2019 годзе іх выходзіла 121, у 2023 — 94.

🔺 На 18% зьменшылася таксама колькасьць газэт на беларускай мове: з 176 адзінак у 2019-м да 144 у 2023-м.


404 Language Not Found

“Мова 404” выйшла па-англійску!

У кнізе больш за 100 гісторый моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі. Я лічу англамоўную версію вельмі важнай, бо існуе ілжывае меркаванне, што беларусы самі, без усялякага ціску і прымусу абіраюць рускую мову і адмаўляюцца ад беларускай. Справа ў тым, што беларусы кожны дзень сутыкаюцца з цяжкасцямі і перашкодамі, спрабуючы карыстацца беларускай мовай. Я хачу паказаць сутнасць і маштаб праблемы для людзей ва ўсім свеце - Аліна Нагорная

Бясплатная анлайн-версія для чытання даступная тут: https://www.mova404.info/en/book Для аматараў паперы ёсць некалькі асобнікаў у аўтаркі, а таксама ў крамах “Кропка» і “The.Bookest.word”.

Таксама нагадваем пра англамоўную старонку аўтаркі ў Instagram. Там можна знайсці інфармацыю пра моўную сітуацыю ў Беларусі: https://www.instagram.com/mova_not_found

Падзяліцеся спасылкай на кнігу і інстаграм з замежнымі сябрамі 🤍


Хто хоча, каб спаму было больш - падтрымайце звароты за беларускую мову 🙂


Размаўляць у калоніі на беларускай мове, скажам так, было вельмі нязручна. Бо адміністрацыя ставілася да яе, як бык да чырвонай анучы. Былі выпадкі пакарання палітычных за гэта.

Па-другое, не ўсе зэчкі яе ўспрымалі. Часта чула, калм размаўляла па-беларуску, такія рэакцыі: “Я не понимаю этого языка! Вот ты говоришь, а я не понимаю!» Там такі кантынгент, што яны не разумеюць беларускай, для іх гэта чужая мова.


Ірына Шчасная пра гады ў калоніі n4


У Валожыне ў подпісах да скульптуры зрабілі грубыя памылкі ў беларускай мове і іўрыце

У таблічцы да скульптуры зробленыя подпісы на чатырох мовах, па парадку: расейскай, беларускай, іўрыце і ангельскай. Аднак зробленыя пры гэтым грубыя памылкі ў дзьвюх мовах — беларускай і іўрыце.

Замест «скульптурнай групы» па-беларуску напісалі «скульптурны гурт», слова «гурт» ужытае не ў сваім значэньні. А замест слова «рабін» напісалі «раввін».

У іўрыце надпіс зроблены зьлева направа, хоць агульнавядома, што на гэтай мове пішуць справа налева.
Таблічка са сьціслай гісторыяй Валожынскага ешыботу зробленая выключна на расейскай мове.

❓Пішам скаргу❓


Амаль 35000 беларусаў падпісаліся, каб Google даў магчымасьць рэклямы сайтаў і кампаній на беларускай мове

Падпішыце і вы петыцыю за вырашэньне асноўных праблем:

- Google Ads не дазваляе рэклямаваць бізнэс на беларускай мове. І нават не дазваляе выкарыстоўваць у рэкляме гіпэрспасылкі на беларускамоўныя сайты;

- Немагчыма прайсьці мадэрацыю ў сэрвісе платнай рэкламы Google Ads для відэа на YouTube зь беларускамоўным запісам.

Падпісаць ⬇️
https://www.change.org/p/google-add-belarusian-language-to-google-ads


Мінскае выдавецтва "Тэхналогія", што рэгулярна выдае добрыя беларускія кнігі, звяртаецца да неабыякавых чытачоў з просьбай набыць кнігі і такім чынам падтрымаць далейшую працу выдавецтва ☀️

Кнігі можна набыць анлайн на сайце выдавецтва або ў кнігарні на Ляўкова, 9 у Мінску 📚

Сайт
Інстаграм


Добрая навіна вам на Дзень беларускай вайсковай славы! Дадаем беларускую мову на расейскія тавары 😀


У лісце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей — Нацыянальны банк) ад 21 студзеня 2004 г. №11-23/16 была выкладзена пазіцыя Нацыянальга банка, у адпаведнасці з якой банкам было рэкамендавана забяспечыць практычную роўнасць дзвюх дзяржаўных моў — беларускай і рускай — для рэалізацыі правоў грамадзян на іх выкарыстанне, як гэта прадугледжана заканадаўствам.

У дадзеным лісце быў зроблены шэраг канкрэтных рэкамендацый па забеспячэнні правоў беларускамоўных спажыўцоў банкаўскіх паслуг і належным выкарыстанні беларускай мовы ў працы банкаў, а таксама аб недапушчальнасці дыскрымінацыі беларускамоўных спажыўцоў банкаўскіх паслуг паводле моўнай прыкметы.

Пазіцыя Нацыянальнага банка, выказаная ў лісце банкам ад 21 студзеня 2004 г. №11-23/16, засталася нязменнай (ліст ад 03.08.2017 г. №02/Кол-926/204) і ў чарговы раз была пацверджана ў пачатку 2020 г., калі Нацыянальны банк у сваім звароце да Асацыяцыі беларускіх банкаў рэкамендаваў банкам дапрацаваць інтэрфейс, які выкарыстоўваецца ў банкаматах і інфакіёсках на тэрыторыі Беларусі, мабільнага і інтэрнэт-банкінгу з мэтай адлюстравання адпаведнай інфармацыі на беларускай мове. Акрамя гэтага, банкам было рэкамендавана забяспечыць працу беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайта банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі ў інтэрнэце і афармлення па патрабаванні кліента на беларускай мове звязаных з банкаўскім абслугоўваннем дакументаў, уключаючы дамовы. Асацыяцыя беларускіх банкаў рэкамендавала банкам не пазней за 26 сакавіка 2020 года паведаміць, як будуць рэалізоўвацца прапановы Нацыянальнага банка ў дачыненні да беларускай мовы ў банкаўскім абслугоўванні.

Раней вы давалі адказ, што магчымасць карыстацца беларускай мовай з’явіцца ў электронным банку Prior Online і на сайце банка ў 2021 годзе.

Прашу:

1. Паведаміць, на якой падставе ваш банк дыскрымінуе кліентаў паводле моўнай прыкметы і ігнаруе ліст Нацыянальнага банка ад 21 студзеня 2004 г. №11-23/16.
2. Дадаць версію на ўбеларускай мове на сайт https://www.priorbank.by;
3. Дадаць беларускую мову ў электронны банк Prior Online;
4. Аб прынятых рашэннях паведаміць ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.


Прыёрбанк абяцаў дадаць беларускую мову ў 2021 годзе і ўсё яшчэ не дадаў. Нагадаем? 😏

Трэба скапіяваць зварот (ніжэй) і даслаць сюды:

✉️ info@priorbank.by
(каб ад вашага паведамлення было складаней адмахнуцца, можна дадаць у шапку вашыя персанальныя даныя - прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, а таксама іх рэквізіты)

або

праз адмысловую форму https://www.priorbank.by/priorbank-main/feedback/ostavit-soobshchenie (гэта лепш, але трэба будзе пакінуць больш даных, таму вырашайце ці ок асабіста вам гэта)

Рэпост вітаецца ☀️

А вось і зварот 📄⬇️


А вы ўжо ўсталявалі “Віт” - мабільную праграму для знаёмстваў беларусаў унутры краіны і за мяжой?

Інтэрфэйс мабільнай праграмы «Віт!» — цалкам на беларускай мове, доступ да ўсіх функцыяў — бясплатны. У Беларусі з дапамогай яе можна знайсьці суразмоўцаў для практыкі беларускай мовы, таксама ёсьць мапа установаў, дзе вас абслужаць па-беларуску.

«Калі вы жывяце за мяжой, Віт! стане вашым незаменным памочнікам у пошуку землякоў. З дапамогай гэтай
праграмы вы знойдзеце беларусаў паблізу. Бацькі знойдуць сяброў для
сваіх дзяцей, а дарослыя — тых, з кім цікава бавіць час разам», — паведамляюць стваральнікі праграмы.

Мабільная праграма ўжо даступная ў App Store і Google Play 🤍

630 0 10 3 18

Чарговая перамога 🤍

Новыя вулічныя шыльды і знакі ў Шклове будуць толькі на беларускай мове ❤️

***
Падтрымайце працу са зваротамі па спасылцы
⬇️
https://www.patreon.com/belmova


Рубрыка добрых навін ☀️

Усе шыльды з назвамі населеных пунктаў і напрамкі ў Пружанах і раёне па-беларуску ❤️

Гэта цудоўна, але няма межаў для беларускай мовы ў Беларусі. Мы ведаем, што сярод мясцовых шыльдаў, якія менавіта з назвамі вуліц, шмат рускамоўных. Таму, працуем далей.

Падтрымайце нашую працу са зваротамі па спасылцы, каб беларускай мовы станавілася больш у Беларусі
⬇️
https://www.patreon.com/belmova


З’явілася мабільная праграма MOVA 2.0 для вывучэння беларускай мовы ❤️

Лексіка, граматыка, цікавыя тэсты 🔥

‌Спампаваць MOVA 2.0 можна ў App Store & Google Play Market https://taplink.cc/mova2.app


“Язык — это граница. Уверена, что русские военные в 2022-м не чувствовали бы себя в Беларуси как дома, если бы в магазинах их обслуживали по-беларусски.

Через язык ты можешь всё. Чей язык, того и власть — просто в Беларуси люди этого ещё не понимают. Поэтому Россия вкладывает миллионы в распространение русского в других странах”


Размова з Алінай Нагорнай пра гісторыю беларускай мовы, звароты і моўную дыскрымінацыю. Пакажыце сваім расейскамоўным сябрам
⬇️⬇️⬇️
https://reforum.io/blog/2024/08/16/ty-chego-na-inostrannom-razgovarivaesh-alina-nagornaya-o-tom-kak-belarusskij-v-belarusi-stal-yazykom-oppoziczii/


📢 Дапамагчы зь беларускім перакладам Life is Strange Remastered заклікаюць усіх ахвотных


Цяпер ужо перакладзены першы другі й часткова трэці эпізод Life is Strange Remastered, аднак аўтарка будзе ўдзячная, калі да перакладу астатняга кантэнту падлучацца ўсе жадаючыя!
Для гэтага была створана старонка на Crowdin (для працы зь ім не патрабуецца нічога акрамя акаўнта)!

Калі ў вас ёсьць жаданьне і крыху вольнага часу, то далучайцеся!


Шмат хто цікавіўся, а што за госьць такі Францыск Скарына, што будзе сёньня на імпрэзе ў Paviljonas

Вось паказваем 🙂

Чакаем вас а 19:00 на канцэрт, прагляд відэа і дыскусію пра беларускую мову ❤️

Госьці:
Лявон Вольскі
Аліна Нагорная
Курт Вулхайзэр
Ігар Случак
Францыск Скарына

📍 Paviljonas (Pylimo g. 21B)

Уваход вольны, данаты вітаюцца ☀️

Показано 20 последних публикаций.