TLUMACH 🧡 ТЛУМАЧ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Образование


Спагадлівы памочнік дарослых, якія гадуюць шчаслівых дзяцей
💬 @tlumachme_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


8 каляндных фільмаў для сямейнага прагляду

Каляды ўсё бліжэй. Калі жадаеце дадаць атмасфернасці і наноў паверыць у цуды, глядзіце кіно з падборкі на картках. Асабліва файна, калі ўсёй сям'ёй 🧡

Фільмы ў беларускай агучцы можна знайсці праз пошук на «Кінакіпе».

Ужо маеце водгукі ці ідэі, што б дадалі ў падборку? Падкажыце ў каментарах ⬇️

🙌 TLUMACH

398 0 23 2 27

Дзіця адмаўляецца прымаць неабходныя лекі

Пытанне чытача:

Дзіця трох з паловай гадоў наадрэз адмаўляецца піць антыбіётык, прызначаны лекарам, бо ён не жадае. Агульны стан у яго дастаткова добры, але кідаць курс нельга. Што правільна зрабіць у дадзенай сітуацыі? Мабыць, прыйдзецца ўліваць, калі ён будзе ўжо ў практычна спячым стане...


Адказвае Васіль Пронь:

Адказнасць бацькоў — здароўе дзіцяці ў гэтым узросце, таму прыём неабходных лекаў забяспечыць патрэбна. Пры гэтым важна адшукаць мінімальна стрэсавы для дзіцяці варыянт. Заліваць, пакуль спіць, — усё ж стратэгія, поўная стрэсу. Калі прачнецца, дзіця можа моцна спалохацца.

Лепшы шлях — дамовіцца. Гэта можа запатрабаваць часу, але і даць доўгатэрміновы эфект для развіцця дзіцяці. Варта цярпліва патлумачыць, чаму прымаць лекі ў пэўнай сітуацыі важна для здароўя, добрага самаадчування ды стабільна бадзёрага стану для гульняў і цікавых заняткаў. І што пакуль што вы, бацькі, клапоціцеся пра гэта і несяце адказнасць.

На крайні выпадак, калі лекі сапраўды неабходныя і вы перакананыя, што дзіця не мае на іх алергій ці падобных рэакцый, то падумайце пра тое, ці можна змяшаць іх з сокам або іншым напоем. Гэта прынамсі не будзе такім моцным стрэсам, як спалохацца або папярхнуцца пасярод сну.

Калі вы таксама жадаеце разабраць сваю сітуацыю з псіхолагам і педагогам Васілём Пронем, пішыце @tlumachme_bot.

🙌 TLUMACH


Дзіця ігнаруе мае просьбы. Што рабіць?

Я прашу працерці пыл, а ён рэагуе толькі з чацвёртага раза.


Калі дзіця не рэагуе на вашы просьбы, гэта можа быць сігналам паглядзець на сітуацыю шырэй. Ці заўсёды вы самі адказваеце на просьбы дзіцяці з павагай?

🔸 Пакажыце прыклад.
Дзеці вучацца праз назіранні за паводзінамі дарослых. Калі яны часта чуюць «Я заняты» ці «Потым», то могуць пачаць ігнараваць і вашы просьбы. Задайце сабе пытанне: ці заўсёды я стаўлюся да просьбаў дзіцяці з увагай? Напрыклад, калі дзіця просіць пачытаць або пагуляць, ці гатовыя вы адказаць паважліва? І нават калі занятыя, шчыра патлумачыць, чаму не можаце ў гэты момант.

🔸 Будзьце паслядоўнымі.
Не чакайце імгненнай рэакцыі, асабліва калі самі часам не выконваеце просьбы своечасова. Паказвайце ўласным прыкладам, што просьбы вартыя ўвагі і зваротнай сувязі.

🔸 Ацаніце прыярытэты.
Ці сапраўды ўсе вашы просьбы важныя? Калі іх шмат ці яны здаюцца дзіцяці неістотнымі, дзіця можа падсвядома пачаць іх ігнараваць. Старайцеся звяртацца з тым, што на самай справе мае значэнне. І тлумачце, якое і чаму так.

Такім чынам, узаемапавага і ўважлівасць — інструменты пабудовы гарманічных стасункаў у розных праявах.

🙌 TLUMACH


Не злоўжывайце «не»

Тыповыя патрабаванні бацькоў у форме «калі ты не зробіш гэта, то не атрымаеш тое» часта выклікаюць у дзяцей рэакцыю абурэння і яшчэ гучнейшай адмовы. І нават падпарадкаваўшыся ўмовам, дзеці адчуваюць непрыемныя эмоцыі, калі іх прымушаюць выконваць непажаданыя дзеянні.

Дапамагайце дзецям кіраваць працэсам. Будуйце фразы зваротаў так, каб дзеці разумелі лагічную сувязь: я магу атрымаць тое, што жадаю, калі зраблю тое, што патрэбна. І трэба, каб паміж умовай і вынікам сапраўды была сувязь, бо ў адваротным выпадку патрабаванні будуць маніпулятыўнымі, незалежна ад фармулёвак.

Карысна таксама дадаткова тлумачыць, чаму, напрыклад, каб есці марозіва пасля прагулкі, варта мець чыстыя рукі. Тады будзе прасцей дасягаць мэтаў не праз пагрозы, а праз прапановы і аргументацыю.

🙌 TLUMACH


«Дзеці мусяць заўсёды слухацца дарослых» — чаму гэты #стэрэатып можа нашкодзіць дзіцяці

Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталіся патэрны аўтарытарнага выхавання. У сем’ях многіх нашых прабабуль і дзядуль галоўнай добрай якасцю дзяцей была паслухмянасць.

Пры гэтым нават педагог Антон Макаранка яшчэ ў аўтарытарныя савецкія 1930-я пісаў, што нельга браць паслухмянясць за асноўную мэту выхавання. І, вядома, сучасныя псіхалагіні і педагогі падкрэсліваюць, што галоўная задача бацькоў — гадаваць асобу, якая можа крытычна мысліць і прымаць рашэнні, а не проста слухаць заданні і іх выконваць.

Якую шкоду можа нанесці дзецям перакананне, што «дарослых патрэбна заўсёды слухацца»?

🔶 Няўменне адстойваць асабістыя межы.
Дзеці звыкаюцца, што іх меркаванні і пачуцці няважныя, і гэта прыводзіць да праблем з самапавагай у будучыні.

🔶 Павышаная рызыка стаць ахвярай маніпулятараў.
Дзеці, якія вучацца бяздумна слухацца, могуць не адрозніць здаровыя патрабаванні ад небяспечных.

🔶 Страта ініцыятыўнасці.
Калі заўсёды слухацца дарослых, развіваецца залежнасць ад меркаванняў іншых, што перашкаджае самастойнаму прыняццю рашэнняў.

🔶 Падаўленне індывідуальнасці. Бесперапынны ціск на паслухмянасць можа заглушыць натуральныя здольнасці і інтарэсы дзіцяці.

🔶 Нездаровыя зносіны.
Калі дзіця вымушана пастаянна падпарадкоўвацца, гэта можа стварыць напружанне і недавер да бацькоў.

Нашмат важней за паслухмянасць — узаемная павага і разуменне. Навучайце дзяцей разважаць, а не толькі слухацца. Гэта дадасць ім упэўненасці і дапаможа лепш адаптавацца ў жыцці.

🙌 TLUMACH


Пятнічнае нагадванне пра тое, што не трэба быць ідэальнымі бацькамі — дастаткова свядома ставіцца да сябе і дзіцяці, шчыра паважаць і любіць🧡

🙌 TLUMACH


Аголеныя сцэны раптоўна ўзнікаюць падчас сямейных кінапраглядаў — што рабіць?

Пытанне чытачкі:

Падкажыце, з якога ўзросту прымальна дазваляць дзецям глядзець фільмы разам з бацькамі, калі ў гэтых фільмах праскокваюць пікантныя сцэны з распранутымі людзьмі (і дарослыя пра гэта не ведаюць загадзя)? Мае бацькі ў такія моманты выганялі мяне з пакоя або выключалі ТВ, але я думаю, што так рабіць — перабор. Але як рэагаваць у такім выпадку?


Адказ Васіля Проня:

У наш час у фільмаў часцей за ўсё ёсць узроставы рэйтынг. Калі там пазначана 18+, то дакладна лепш не глядзець такі фільм разам з дзецьмі. Фільмы з рэйтынгам 12+ ці 10+ звычайна, прымаючы да ўвагі псіхалагічны ўзрост, можна глядзець і малодшым дзецям сумесна з бацькамі.

Такім чынам, нярэдка падобную сітуацыю можна прадбачыць і прадухіліць загадзя. Калі ўсё ж такі яна адбылася, то дзяцей хутчэй можа траўмаваць ці ўразіць надта бурная рэакцыя бацькоў, чым сам факт пікантных сцен. Найчасцей у фільмах (калі гэта не порна) усё ж існуе цэнзура, і, напэўна, не будзе зусім падрабязных сцэн, звязаных з сексам.

Таму, калі дзеянні дарослых больш актыўныя за сцэну ў кіно, такія рэакцыі дакладна будуць выглядаць перабольшана.

Што яшчэ дазваляе ацаніць узровень адэкватнасці рэакцый — гэта ўзрост дзіцяці і дамінантныя культурныя каштоўнасці ў сям’і.

Так, калі дзіця 14-16 гадоў бачыць, як людзі на экране цалуюцца, то тэрміновае ратаванне сітуацыі наўрад патрэбнае: ён/яна ўжо не раз, хутчэй за ўсё, бачылі гэта ў жыцці.

Калі 6-8 гадоў, і на экране паказваюць сцэну з сексам — імаверна, трэба ў нейкай ступені абмежаваць прагляд гэтай сцэны. Але лепш гэта зрабіць не пафасна-эмацыйна, а больш роўна, каб не атрымаць адваротны эффект.

Каштоўнасці сем’яў таксама могуць адрознівацца: некаторыя маюць больш кансерватыўныя погляды, хтосьці — больш ліберальныя. Тым не менш, рэакцыя бацькоў не мусіць быць мацнейшай за магчымую пагрозу. Бо нават калі дарослыя ў сям’і прытрымліваюцца кансерватыўных каштоўнасцяў, перабольшаная рэакцыя можа толькі справакаваць падвышаны інтарэс да «забароненага плода».

Калі вы таксама жадаеце разабраць сваю сітуацыю з псіхолагам і педагогам Васілём Пронем, пішыце сюды: @tlumachme_bot.

🙌 TLUMACH


Узаемная незадаволенасць бабулі і 10-гадовай унучкі

У бот «Тлумача» прыйшло такое пытанне:

10-гадовая дачка не ладзіць з бабуляй. Бабуля надта хвалюецца, што і калі падумаюць людзі, ды чапляецца да дзіцяці з заўвагамі часта па дробязях: не стой там, не спявай, не смейся так гучна, не еш зашмат. Дзіця ў адказ ужо проста зрываецца і пастаянна кажа: «Адстань!». Ці варта спрабаваць неяк перавучыць бабулю ў поглядах на жыццё або як прымірыць гэтыя два пакаленні? 🙏


Адказвае Васіль Пронь:

Хутчэй за ўсё, трэба спрабаваць размаўляць і з бабуляй, і з дачкой. У любым выпадку варта падтрымліваць бок дачкі і пры гэтым спрабаваць канструктыўна вырашыць пытанне.

Так, ёсць складанасць, што людзі ва ўзросце не надта часта могуць і жадаюць змяняцца. Але выхаванне дачкі ў першую чаргу — ваша адказнасць. Таму вы, як бацькі, маеце права настойваць, каб бабуля менш патрабавала ад вашай дачкі.

Важна адзначыць: не проста стаўце бабулі ўмовы, але і прапаноўвайце альтэрнатыўныя варыянты, як яна ў дачыненні да ўнучкі можа рэалізаваць свой клопат.

Напрыклад, прапануйце нешта зрабіць або нечаму навучыць, пазаймацца чым-небудзь разам — пераключыць на іншы кірунак узаемнасці з унучкай, калі гэта магчыма. Калі не, то хутчэй мінімізаваць такія завышаныя патрабаванні. Гэтая справа тычыцца вас і бабулі, а не з’яўляецца задачай 10-гадовай дачкі.

Далей разгледзім, што можна абмеркаваць з дачкой:
🔸 Што гэта такі варыянт з боку бабулі паказаць сваю любоў і клопат.
🔸 Што не трэба заўвагі, з якімі нязгодная, прымаць на свой рахунак і хвалявацца.
🔸 Што «ты ў нас адзіная, самая дарагая і файная, ты можаш абіраць тыя паводзіны, якія бяспечныя для цябе і не парушаюць межы іншых людзей. Калі ўзнікнуць якія-небудзь сумневы, запытай у нас, у бацькоў».
🔸 «Паспрабуй прапанаваць у адказ на заўвагу бабулі далучыцца да цябе — пагуляць або паспяваць з табой разам. Тады, можа быць, у яе ўздымецца настрой, і яна менш захоча рабіць заўвагі». Ідэя ў тым, каб дачка таксама магла пашукаць магчымыя сферы ўзаемадзеяння з бабуляй, а не сыходзіла ў ігнараванне (магчыма, бабуля чапляецца з той прычыны, што ўнучка яе ігнаруе).
🔸 Таксама можна прапанаваць дачцэ, калі ўжо зусім няма сіл трываць, адказваць у больш мяккай форме, называючы свае эмоцыі, а не пасылаць і грубіць.

Такім чынам, будзе карысна пашукаць сферы магчымага ўзаемадзеяння, супольныя актыўнасці. Таму што, хутчэй за ўсё, бабуля хоча быць важнай для ўнучкі, але не ведае як — ды робіць як можа. Пры гэтым, захоўваючы ўсеагульную павагу да бабулі, вы не мусіце рабіць дзіця зручным для яе, прыціскаючы індывідуальнасць чалавека, які расце і фармуецца.

Калі вы таксама жадаеце разабраць сваю сітуацыю з псіхолагам і педагогам Васілём Пронем, пішыце @tlumachme_bot.

🙌 TLUMACH


Тлумачым з экспертам

Шаноўныя, мы жадаем несці вам як мага больш карысці, таму працуем над новай рубрыкай — «Тлумачым з экспертам». А менавіта з псіхолагам, адукатарам і аўтарам курсаў па свядомым бацькоўстве Васілём Пронем.

Калі вы шукаеце адказ на пытанне, звязанае з пабудовай здаровых і надзейных зносінаў з дзецьмі ці любымі блізкімі людзьмі ў сям’і, або жадаеце разабраць са спецыялістам нейкі канкрэтны выпадак, дасылайце ваш запыт боту Тлумач.

Мы атрымаем ваша пытанне і разбяром яго разам з Васілём Пронем у канале ТЛУМАЧ — канфідэнцыйна, без пазнакі імя і нікнэйма таго або той, каму належыць пытанне. Так вы атрымаеце каментар па сітуацыі, якая хвалюе, а іншыя чытачкі і чытачы змогуць падкрэсліць нешта карыснае для сябе.

Паспрабуем?

🙌 TLUMACH


Сумесныя паездкі

— выдатны выбар для вакацый ці выхадных. Так, нават нягледзячы на магчымыя побытавыя нязручнасці, якія перыядычна нам дэманструюць у мемах 🙂

Калі вы ў Беларусі і яшчэ не запланавалі, як правесці вольныя ад школы дні з дзецьмі, прыгледзьцеся да Парку жывёл у Баранавічах. Парк не купляў у нас рэкламную публікацыю — мы толькі перадаём рэкамендацыі тых, хто яго наведвалі раней.

«Дзеці проста кайфуюць там, а мы з мужам штораз адпачываем душой у гэтым прыемным месцы».

У парку можна абняцца з капібарай, пакарміць аленя, сфатаграфавацца з лемурам. І падчас вакацый дадаткова прапануюцца майстар-класы.

Калі вы былі, напішыце, як вам⬇️

#парада #гумар

🙌 TLUMACH


Як дапамагчы дзецям развіць пачуццё ўласнай годнасці

Дзеці часта сутыкаюцца з сітуацыямі, калі дарослыя адкідваюць іх інтарэсы і меркаванні як нязначныя і не вартыя асаблівай увагі. Гэта, у сваю чаргу, можа негатыўна адбівацца на самаацэнцы і ўпэўненасці ў сабе.

Каб прадухіліць шкоду самаацэнцы дзяцей і дапамагчы ім расці шчаслівымі і самастойнымі, звяртайце ўвагу на пяць надзённых момантаў:

🔸 Слухайце дзяцей сур'ёзна.
Калі яны выказваюць свае думкі або эмоцыі, будзьце актыўным слухачом ці слухачкай — пераказвайце сказанае і звяртайце ўвагу на пачуцці. Згадаць, што такое актыўнае слуханне, можна з дапамогай ранейшага поста.

🔸 Не крытыкуйце дзяцей як асоб.
Калі абмяркоўваеце іх паводзіны, рабіце акцэнт на дзеяннях, а не на асабістых характарыстыках. Рэкамендацыі на гэтую тэму можна падгледзець у гэтай і наступнай публікацыі.

🔸 Стаўце рэальныя чаканні.
Імкніцеся ўстрымлівацца ад параўнанняў з іншымі дзецьмі. Дапамажыце зразумець, што памылкі — гэта частка навучання і развіцця. І не асуджайце дзяцей, калі яны не дасягнулі мэтаў, якія вы нават з імі не ўзгаднялі⬇️.

🔸 Сумесна будуйце планы.
Разам з дзецьмі складайце планы і вызначце мэты, якія будуць рэалістычнымі і дасягальнымі. Тут асабліва важна не забыцца на першы пункт бягучага спісу! Супольная распрацоўка планаў, дзе дзеці маюць адчувальны ўплыў, дадае ім упэўненасці і адчування кантролю.

🔸 Падтрымлівайце нават у няўдачах.
Калі ў дзяцей, нягледзячы на высілкі, не атрымліваецца дасягнуць пастаўленых мэтаў, пакажыце ім іншыя бакі сітуацыі, каб даць зразумець, што няўдачы — таксама частка шляху да поспеху. Галоўнае для дзяцей у выпадку няўдач — ведаць, што іх любяць і падтрымліваюць безумоўна, а не за нейкія вынікі. Дзеці, якія адчуваюць павагу і падтрымку, больш гатовыя спрабаваць сябе ў новых актыўнасцях, нават калі ёсць рызыка не дасягнуць першапачатковай мэты.

🙌 TLUMACH


7 заняткаў з дзецьмі, якія дапамогуць развіць лагічнае мысленне

Многія тыповыя, але нешта менш відавочна.

🧩 Гуляйце з дзецьмі настольныя гульні, якія прадугледжваюць прадумванне стратэгій

🗣️ Абмяркоўвайце сюжэты кніг і фільмаў, задавайце пытанні «чаму?» і «што было б, калі..?»

🏗️ Супольна збірайце аб’екты з канструктару, загадзя абмяркоўваючы пажаданы іх выгляд

🍳 Гатуйце разам, каментуючы паслядоўнасць дзеянняў і запытваючы: «Як лічыш, што зменіцца, калі дадаць макароны не ў кіпень, а ў халодную ваду?» і падобнае

🌱 Час ад часу назірайце за ростам раслін, абмяркоўваючы фактары, якія на той рост уплываюць

🧮 Рашайце лагічныя задачкі і галаваломкі, паступова павышаючы іх складанасць

🍒 Добрыя задачы на логіку можна знайсці проста зараз у сторыс інстаграм-старонкі TLUMACH 🧡

Важна не ціснуць на дзіця і не падганяць у тэмпе. Хваліце за намаганні і працэс мыслення, а не толькі за правільныя адказы.

🙌 TLUMACH


Лагічнае мысленне: важны навык для розных жыццёвых сфер

Развіццё лагічнага мыслення з малых гадоў можа вырасці ў шматвектарную суперсілу ў найбліжэйшай і далейшай будучыні.

Развітае лагічнае мысленне:

🔸 У вучобе…
Спрыяе лепшаму разуменню матэматыкі, дапамагае знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі ў гісторыі і літаратуры, паляпшае і палягчае рэалізацыю доўгатэрміновых праектаў — ад напісання класічных рэфератаў да працы над дыпломамі і дысертацыямі.

🔸 У зносінах…
Дапамагае больш дакладна фармуляваць думкі і пажаданні, разумець матывацыю іншых людзей, эфектыўна дамаўляцца і канструктыўна вырашаць канфлікты.

🔸 У штодзённым жыцці…
Дапамагае рабіць асэнсаваны выбар, эфектыўна планаваць фінансы і час, знаходзіць аптымальныя рашэнні ў складаных сітуацыях.

Акрамя пералічанага, моцнае лагічнае мысленне часта перасякаецца з уменнем дасціпна размаўляць нават не на самыя знаёмыя тэмы, небанальна жартаваць ды быць зоркай многіх інтэлектуальных гульняў.

#soft_skills

🙌 TLUMACH


Адказ на #пытанне 2: Гэта Карлсан.

Валодае высакакласнай (ад слова «высока» ў самым прамым сэнсе) суперздольнасцю — лётаць. Прэзентуе сябе як «найлепшага ў свеце спецыяліста» па любых пытаннях — ад рамонту матораў да малявання пеўняў.

Стаўце 🏆, калі здагадаліся.

А чым карысныя падобныя загадкі на логіку, асабліва калі разгадваць іх разам з дзецьмі, напішам у наступных публікацыях.

🙌 TLUMACH


#Пытанне 2 (тур «Хто там?»):

Гэты самаўпэўнены скандынаўскі прыгажун валодае высакакласнай суперздольнасцю і хваліцца самымі рознабаковымі талентамі: у інжынерыі паравых машын, маляванні аднаго з відаў хатніх птушак, навыку гумарыць, камунікацыі з дзецьмі, тушэнні агню ды нават у дрэсіроўцы чатырохногіх жывёл. Пра якога персанажа ідзе гаворка?


Паспрабуйце абмеркаваць гэтую загадку з дзецьмі, задаючы наводзячыя пытанні і ўважліва слухаючы ідэі адно аднаго. Такія практыкаванні дапамагаюць развіваць лагічнае і сістэмнае мысленне, а таксама навык працы ў камандзе.

Пры жаданні дзяліцеся вашымі версіямі ў каментарах ⬇️

TLUMACH 🙌


Нарэшце паведамляем вам абяцаны і адкладзены адказ на #пытанне з першага сямейнага квіза, якое задавалі вышэй:

Гэты пухнаты філосаф з прастадушным поглядам на свет, але глыбокай жыццёвай мудрасцю, абажае салодкі залацісты ласунак і так любіць хадзіць да сяброў у госці, што яго бывае цяжка адтуль дастаць. Яго мудрасць простая, а вернасць сяброўству бязмежная.


Адказ: Віня-Пых або Віні-Пух.

Віншуем тых, хто здагадаліся і напісалі правільны адказ 🙌

У наступным допісе будзе новае пытанне — таксама пра персанажа з твора, вядомага дарослым і дзецям.

🙌 TLUMACH



Показано 17 последних публикаций.