bellitinfo


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info
Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


✔️21 снежня: прэзентацыя альманаха літаратурнага аб'яднання "EHU OKTAVA" ў Вільні
Літаратурныя гульні, дэкламацыя твораў і выкананне песень ад аўтараў альманаха.
📍
21.12 (сб), 12.00, CreateCulture Space (Karmelitų g. 5). Уваход вольны па рэгістрацыі.

✔️21 снежня: прэзентацыя перакладу Толкіна "Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля" з удзелам Ігара Кулікова ў Варшаве.
📍21.12 (сб), 16.00, "Кнігаўка" (ul. Kłopotowskiego 4). Уваход вольны.

✔️26 снежня: прэзентацыя кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” ў Беластоку.
Падчас прэзентацыі аўтар раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе.
📍26.12 (чц), 17.00, хаб "Новая Зямля" (ul. Wyszyńskiego 6A). Уваход вольны.

✔️28 снежня: прэзентацыя кнігі “Робіць Янка выцінанку” і майстар-клас па выцінанцы ў Мінску.
Удзельніцы сустрэчы: рэдактарка кнігі Алеся Чарнавокая і ілюстратарка выдання Наталля Сухая.
📍28.12 (сб), 14.30, музей Якуба Коласа (вул.Акадэмічная, 5). Уваход 6,50 рублёў па рэгістрацыі.
#афіша


Выйшаў другі том новага збору твораў Кузьмы Чорнага 📖

У 2023 годзе распачалося выданне збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) у 12 тамах. Цяпер у выдавецтве “Беларуская навука” пабачыў свет другі том.

Кнігу складаюць апавяданні 1926–1931 гадоў, сярод якіх — “На пыльнай дарозе”, “Хвоі гавораць”, “Пачуцці”, “Начлег у вёсцы Сінегах”, “Вераснёвыя ночы”, “Ліст Якуба Малькевіча” і іншыя.


Падрабязней 👈


"Радыё Свабода" прысудзіла ўзнагароду "Людзі свабоды 2024" — імі сталі беларускія выдаўцы 📚

"Радыё Свабода" штогод прысуджае сімвалічную ўзнагароду "Людзі Свабоды" тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, свету. Масавыя рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў закранулі і выдаўцоў беларускіх кніг. Некаторыя з іх трапілі за краты, іншыя вымушана выехалі за мяжу. Аднак дзейнасць беларускіх выдавецтваў не спынілася.

"Я ўсё жыцьцё выдаю паэзію і, апынуўшыся за мяжой, працягваю гэтым займацца. Паэзія — гэта ня бізнэс, у мяне як ва ўцекача няма рэсурсаў. Таму выбраў стратэгію, якую падказалі нямецкія калегі" — распавядае паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў.


Што расказваюць выдаўцы ⬅️


21 снежня: прэзентацыя кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” ў Вільні 🎼

Падчас прэзентацыі аўтар раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе. Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны? Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?

Бонусам спаткання будуць калядныя вершы, пераклады і песні паэта. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу “Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы”, а таксама іншыя паэтычныя кнігі Андрэя Хадановіча.

📍21 снежня, субота, 18:00-20:00, Беларускі дом (Vilniaus, 20). Уваход вольны.


Беларуску двойчы адзначылі ў міжнародным конкурсе ілюстратараў 📖

Польскае выдавецтва “Dwie siostry”, якое займаецца літаратурай для дзяцей, пяты раз правяло міжнародны конкурс кніжных праектаў “Jasnowidze” (“Празорцы”).

🎨Міжнароднае журы і журы самога выдавецтва адзначыла агулам 6 канкурсантаў з 557 заявак (!), з якіх двойчы беларускую мастачку Марыну Жвірблю.

Падрабязней ⬅️


У наступным годзе выйдзе кніга пра жанчын у беларускай гісторыі — 12 апавяданняў 📚

Беларускі фонд ByProsvet пачаў працу над стварэннем кнігі пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі. Творы пішуць розныя аўтары і аўтаркі, а ілюстраваць іх будуць розныя мастакі і мастачкі.

Ініцыятары выдання прэзентуюць першую калабарацыю — спявачка, паэтка, папулярызатарка гісторыі Кацярына Ваданосава разам з мастачкай Аляксандрай Канафальскай раскажуць дзецям гісторыю на падставе біяграфіі Эміліі Плятэр.


Як падтрымаць праект 👈


Кніга пра беларусаў Падляшша атрымала ўзнагароду журналісцкага конкурсу Польшчы 🏆

Літаратурны рэпартаж Анэты Прымака-Онішк пра жыццё беларускай меншасці Падляшша атрымаў узнагароду чытачоў у конкурсе Grand Press 2024.

У кнізе "Каменне мусіла паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша" жыццё этнічных беларусаў паказваецца на фоне гістарычных падзей і напружаных адносін з польскай большасцю.

Анэта Прымака-Онішк апісала драматычныя моманты, якія адносяцца да перыяду Другой сусветнай вайны і першых гадоў пасля яе.

— Варта нешта раскрыць, нешта сказаць, даць голас тым, хто быў пазбаўлены голасу. Я хацела гэта зрабіць так, каб гэта адкрылася, каб гэта было важна для тых, хто з гэтых меншасцяў. З надзеяй, што гэта зблізіць нас. І гэта дапамагло будаваць лепшае грамадства, лепшую будучыню, — кажа аўтарка.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Выйшла новае выданне вершаў Максіма Багдановіча ад выдавецтва "Папуры" 🔥

Укладальніцай і аўтаркай мастацкага афармлення кнігі стала Юлія Давыдава. На старонках выдання, як у саміх вершах, так і ў аздабленні, можна пабачыць спляценне прыродных матываў з філасофскімі метафарамі.

📘 Кніга ўжо ў продажы, а ў кнігарні "Параграф 45" у Мінску (вул. Бяды, 45) можна набыць асобнік з аўтографам мастачкі.


18 снежня: Андрэй Хадановіч пра Рышарда Капусцінскага і яго новы беларускі пераклад 📘

Андрэй Хадановіч прачытае лекцыю пра польскага пісьменніка Рышарда Капусцінскага і зробіць анлайн-прэзентацыю кнігі "Яшчэ адзін дзень жыцця" ў межах цыкла "Санаторый пад клепсідрай".

Калі выбухнула грамадзянская вайна ў Анголе, Капусцінскі паехаў у Луанду, адкуль усе іншыя ўцякалі ў паніцы. Рэпарцёр цалкам усведамляў, што гэта можа быць білетам у адзін канец. І ў пэўны момант апынуўся там адзіным замежным карэспандэнтам. Тры месяцы вайны пераплавіліся ў культавы рэпартаж, які цяпер з’явіўся і па-беларуску, у кракаўскім выдавецтве “Gutenberg”.

Рышард Капусцінскі (1932-2007) – легенда польскага і сусветнага рэпартажу. Яго здольнасць назіраць і заглыбляцца ў сітуацыю, а таксама ўменне апісаць падзеі аб’ектыўна і цікава зрабілі яго адным з найчасцей перакладаных польскіх аўтараў.


📺 Пачатак трансляцыі 18 снежня (серада) а 16:00 (па Мінску) у суполцы "Прастора польскай культуры" ў Facebook.


📚 Новыя выпускі літаратурных падкастаў: "Кніжная шафа" і "Умоўныя".

▶️ "Амерыканка, адвентыстка, сыраедка" — выпуск падкасту "Кніжная шафа", у якім дзве Насты зразумелі, як сумна яны жывуць. А таксама абмеркавалі апошнія цікавыя гісторыі з кнігарні і кніжныя навінкі, адказалі на пытанні слухачоў і агучылі папярэдні топ продажаў за год.

Слухаць

▶️ "Даўншыфцінг у літаратуры" — выпуск падкасту "Умоўныя" пра пісьменніка Андруся Горвата. Вядучыя Наста і Кірыл паразмаўляюць пра даступнасць "Радзіва "Прудок", падманы "Прэм’еры", даўншыфцінг, зумераў і палацы.

Слухаць і глядзець


З'явіўся каляндар з цытатамі беларускіх літаратараў 🗓

Беларускае культурнае таварыства KuB e.V, якое дзейнічае ў Нямеччыне, выпусціла каляндар на 2025 год з цытатамі беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц.

Кожны месяц, кожная старонка — гэта сустрэча з адным з сучасных літаратараў, сярод якіх Ева Вежнавец, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Аляксандр Чарнуха, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.


Падрабязней 👈


Кніга "Я прыду за табой у аўгусце" Камілы Цень выйшла ў аўдыяверсіі 🔊

"Народны РБ-дэтэктыў" — так можна назваць вынайдзены аўтаркай жанр. Нуар мінскіх заводскіх ускраін, стыхія нязмоўкнай трасянкі і маленькіх чалавечых трагедый, нязменны гумар і закручаныя сюжэты ў дэкарацыях "стабільнасці" — у такім свеце жыве харызматычная кантралёрка Зінаіда Юр’еўна, якая ў сваім імкненні да праўды разблытвае адну за адной загадкі беларускага быцця.

У дэбютны зборнік Камілы Цень увайшлі тры аповесці, напісаныя ў 2018-2023 гадах. Папяровая версія кнігі выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч" у 2023-м годзе.


🎧 Агучыла твор Ганна Зязюля, а набыць і паслухаць можна па спасылцы.


Анка Упала напісала і выдала новую кнігу 🔥

Анка Упала (сапраўднае імя Алена Казлова) выдала новую аповесць “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў”, якую можна чытаць як працяг папярэдняга раману "На заснежаны востраў" або як асобную кнігу.

У кнізе апавядаецца, як спякотным летам 2018 года пісьменніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў Швецыю. Гэтым разам, каб купацца ў вадаёмах Стакгольма і працаваць з сямейным архівам. Яна збіраецца пажыць у пустой кватэры старэйшай сяброўкі Маргарэты ў раёне Васастан, на дахах якога ў рэальнасці гаспадарыць не Карлсан, а рабочыя-рамонтнікі.


Падрабязней ⬅️


Выйшла кніга пра мінскі музей Якуба Коласа 📖

У выданні распавядаецца пра асобныя этапы 65-гадовай гісторыі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. У кнізе шмат фотаздымкаў і інфармацыйных нататак пра станаўленне, развіццё, фонды музея.

Там можна знайсці інфармацыю пра людзей, якія годна працавалі дзеля захавання і папулярызацыі спадчыны Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.


Купіць 📒


Беларусы ва Украіне звяртаюцца па дапамогу, каб паставіць помнік Кастусю Каліноўскаму 🖐

У Кіеве адзін з гарадскіх сквераў быў названы ў гонар публіцыста, паэта і нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Цяпер прадстаўнікі беларускай грамадскасці маюць намер добраўпарадкаваць сквер ды паставіць там помнік.

Падрабязней 👈


📕У серыі “Людзі эміграцыі” навінка — том пра Янку Запрудніка.

У выдавецтве фонду “Камунікат” у Беластоку пабачыла свет кніга “Янка Запруднік” з серыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2018 годзе.

Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч.

Падрабязней ⬅️


У Мінску можна купіць калядныя паштоўкі з малюнкамі Міхала Анемпадыстава 🎄

Алена Дашкевіч, удава паэта і мастака Міхала Анемпадыстава, падрыхтавала для прыхільнікаў творчасці Міхала калядны падарунак. Цяпер калядныя паштоўкі і постар яго аўтарства можна набыць у ГЦ "Купалаўскі" (кропка 41-42).

Міхал Анемпадыстаў — беларускі мастак, дызайнер, паэт, культуролаг і мастацтвазнавец. Аўтар тэкстаў песень "Narodny Album", аўтар кнігі "Колер Беларусі" і зборніка вершаў “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы”.


🛍 Крама працуе пн-пт 11-18.00, сб-ндз 11-17.00


🐰🐺 Выйшаў комікс пра прыгоды трусіка і ваўка, якія патаварышавалі.

Выйшаў з друку пераклад нямецкага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!” (“Trip mit Tropf”). Кніга поўніцца вострасюжэтных прыгодаў — сапраўдны блакбастар у лесе, але страшэнна добры блакбастар 😊

Кнігу выпусціла ініцыятыва “Кніжны вырай” у супрацы з выдавецтвам Gutenberg. Пераклад здзейсніла Вольга Гронская. Сродкі на друк збіралі праз краўдфандынг.


Падрабязней 📒


Выйшаў зборнік артыкулаў Міколы Дзядка 📕

Выйшаў з друку зборнік выбраных артыкулаў зняволенага анархіста і блогера Міколы Дзядка, якія ён напісаў за пяць гадоў, праведзеных на волі паміж двума турэмнымі тэрмінамі.

Мікола Дзядок шмат пісаў пра анархізм, супраціў, дзяржаўны гвалт, новае грамадства — простымі словамі, намагаючыся зацікавіць сваімі ідэямі і развагамі звычайных людзей. У гэты зборнік увайшлі найбольш актуальныя тэксты, у тым ліку аналіз падзей 2020 году ў Беларусі.


Падрабязней ⬅️


“Літаратурная Беларусь” — выйшаў снежаньскі нумар ❄️

У выпуску чытачы знойдуць матэрыялы пра Васіля Быкава, новае апавяданне лаўрэата конкурсу да 100-годдзя Быкава — Платона Станкевіча, вершы Алены Ігнацюк і Уладзіміра Мароза, эсэ пра Жорж Санд і многае іншае.

Падрабязней 👈

Показано 20 последних публикаций.