Анка Упала напісала і выдала новую кнігу 🔥
Анка Упала (сапраўднае імя Алена Казлова) выдала новую аповесць “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў”, якую можна чытаць як працяг папярэдняга раману "На заснежаны востраў" або як асобную кнігу.
Падрабязней ⬅️
Анка Упала (сапраўднае імя Алена Казлова) выдала новую аповесць “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў”, якую можна чытаць як працяг папярэдняга раману "На заснежаны востраў" або як асобную кнігу.
У кнізе апавядаецца, як спякотным летам 2018 года пісьменніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў Швецыю. Гэтым разам, каб купацца ў вадаёмах Стакгольма і працаваць з сямейным архівам. Яна збіраецца пажыць у пустой кватэры старэйшай сяброўкі Маргарэты ў раёне Васастан, на дахах якога ў рэальнасці гаспадарыць не Карлсан, а рабочыя-рамонтнікі.
Падрабязней ⬅️