Кніга пра беларусаў Падляшша атрымала ўзнагароду журналісцкага конкурсу Польшчы 🏆
Літаратурны рэпартаж Анэты Прымака-Онішк пра жыццё беларускай меншасці Падляшша атрымаў узнагароду чытачоў у конкурсе Grand Press 2024.
У кнізе "Каменне мусіла паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша" жыццё этнічных беларусаў паказваецца на фоне гістарычных падзей і напружаных адносін з польскай большасцю.
Анэта Прымака-Онішк апісала драматычныя моманты, якія адносяцца да перыяду Другой сусветнай вайны і першых гадоў пасля яе.

— Варта нешта раскрыць, нешта сказаць, даць голас тым, хто быў пазбаўлены голасу. Я хацела гэта зрабіць так, каб гэта адкрылася, каб гэта было важна для тых, хто з гэтых меншасцяў. З надзеяй, што гэта зблізіць нас. І гэта дапамагло будаваць лепшае грамадства, лепшую будучыню, — кажа аўтарка.