💥 МОВА НАНОВА: Штучны інтэлект, ChatGPT і Купала ў металкоры!
Чарговая сустрэча "Мова Нанова" будзе проста агонь! Гэтым разам паглыбімся ў свет штучнага інтэлекту разам з незвычайнымі гасцямі!
👨💻 У нас у гасцях — Аляксей "АйЦіБарада" Картыннік — праграміст, блогер і вядоўца падкаста "Цёмны Лёс".
Пагаворым пра:
- адкуль узяўся ШІ і што такое нейрасеткі,
- як максімальна выкарыстоўваць ChatGPT,
- ці сапраўды гэта інтэлект — і што з гэтым рабіць у будучыні.
🎤 Бонус: Янка Купала ў металкор версіі! 🤘
І, вядома ж, моўная частка па тэме — як заўсёды цікавая і карысная!
💜 Да нас на яе завітае Кацярына Сакалоўская — лінгвістка, перакладчыца і сапраўдны эксперт у беларускай IT-тэрміналогіі.
⏰️Субота, 29 сакавiка, а 17:00
📍Instytut Historyczny UWr, ul. Szewska, 49 (3 паверх)
💸 Уваход вольны, данаты вітаюцца.
Прыходзьце, будзе інтэлектуальна, натхняльна і па-беларуску!