Рудзі / Відэагульні


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Games


Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі
Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_game
Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Games
Statistics
Posts filter


Forward from: Відзік
Гульнявыя навіны! Сёння ў нас ураган сусветных анонсаў і прэзентацый - Вядзьмар 4 з Цыры ў галоўнай ролі, відосам на 6 хвілін і цікавымі падрабязнасцямі, Кааператыўны Elden Ring, новы трэйлер Мафіі 4, дзеяння якой адбываецца ў даваеннай Сіцыліі, The Last of Us 2 выходзіць на ПК. Гэта і мора іншага ў відэа. Запрашаю!

https://youtu.be/8buER_7nfto


Я толькі паглядзець 😬

411 0 1 29 66

Forward from: Alex
Інстукцыя:
1. Заходзіш у Steam у браўзеры;
2. Падрубаеш ВПН на пажаданую краіну;
3. Выходзіш з профілю;
4. Абіраеш якую-колечы санкцыйную гульню, якую раней не бачыў і націскаеш на яе;
5. Дадаеш у кошык;
6. Націскаеш аплаціць;
7. Уваходзіш у свой акаўнт;
8. Цяпер санкцыйная гульня ў кошыку гарыць жоўтым і кажа што недаступна;
9. Пераключаш зправа краіну з Беларусь, на тую што з’явілась;
10. Купляеш;
11. Уводзіш дадзенныя нармальнай карткі, напрыклад можна скарыстацца МТБанк Кактус (USD), на нём няма санкцый;
12. Калі VPN на ЗША, абіраеш штат Аляска, каб не было камісіі (Адрас, Тэлефон можна выгадаць любы);
13. Аплачваеш;
14. Усё, гульню купіў, а краіна тваёй крамы цяпер (ЗША) і ты бачыш свайго любімага сталкера, на якога ў мяне няма грошай, таму:
Мой код сяброўства Steam: 315839425 (AlexanDoor)
Спасылка

*Пісаў роўна так, як рабіў я, у вас можа быць трохі па-іншаму.

Калі вам лень рабіць карту МТБ/Прыёр, можаце звяртацца, скініце мне грошы, куплю вам гульню ў падарунак, толькі не занадта багата, каб мне карту не заблакавалі.

496 0 17 33 39

Вось вам інструкцыя, як на белакаўнт у Стым набыць забароненыя гульні. Ад падпісчыка.


Гэта я вам навіны на аўторак рыхтую 🥰

487 0 1 26 101

У чатах цяпер сочым за размовамі. Я спадзяваўся на даросласць і адказнасць і ніколі не выдаляў каментарыі. Давайце спускаць пару ў іншых месцах, дзякуй.

526 0 0 23 42

Вось і ўсё. Не сумуем, прарвёмся 🫡

520 0 1 10 105

Трэба было толькі паехаць на хутар, а без мяне выбралі Astrobot гульнёй года. Пакінь іх у гэтым горадзе адных 😌

О, нешта пра Ведзьмара 🥹

581 0 0 32 38

Forward from: Відзік
Вяселіць мяне трэйлер беларускага футсіму UFL :)

https://www.youtube.com/watch?v=-k2Vz0KEmnQ

541 0 7 10 61

Ну, я скончыў гэта эпапею Stalker 2. Амаль самая вялікая па даўжыні за апошнія колькі гадоў (прыкладна 110 гадзін). Напрыканцы трохі заманаўся даследваць ды і грошай назбіраў вагон, усё палепшыў, таму пайшоў глядзець фінал.

Спойлер канцоўкі: Выбраў варыянт з выратаваннем Зоны і вызваленнем яе, праз што па ўсім свеце пачалі ставарацца анамаліі. Я бы паглядзеў потым, калі ў будучыні з'явіцца жаданне перапрайсці, што будзе, калі ісці шляхам Варты. Палкоўнік хоць і псіхічны, але падаецца адзін з цвярозых у гэтым балагане :)

641 0 0 25 46

Вітаю, сябры! З 13-га снежня ўласнікам беларускіх youtube-каналаў адключаць манетызацыю. Дакладней адключаць Google AdSense, праз які блогеры і іншыя маглі атрымліваць узнагароды. Доўга цягнулі, вядома.

То-бок скасуюцца спонсарствы канала “Рудзі” і магчымасць пакідаць платныя каментарыі пад відэа "Рудзі" і "Відзік". І да таго хоць невялікія, але ж грошы за прагляды таксама знікнуць.

Непрыемна? Безумоўна. Шкодна для і без таго слабага белютуба? Вельмі. Дзякуй Вам усім, што працягваеце глядзець канал, пісаць каментарыі і ставіць лайкі. Калі з'яўляецеся спонсарам на YouTube, ці жадаеце падтрымаць каналы "Рудзі" і "Відзік", запрашаю на Patreon.

Нагадаю, што Patreon хоць і не прапускаецца некаторымі беларускімі правайдарамі (не ўсімі) без ВПН, не з’яўляецца забароненым у Беларусі.

Спасылка тут: https://www.patreon.com/c/rudzi_game

Дзякуй усім вялікі!

684 0 6 35 110

У мяне ў Сталкеры 2 ужо 100+ гадзін. Калі ён скончыцца, я вас пытаю? 😆

641 0 2 21 44

Forward from: Відзік
Вітаю. Упершыню за год (аж сам ашалеў, колькі нарабіў відосаў) у аўторак не выйдуць навіны. Не ўсе ведаюць, што ў мяне (Рудзі) цяжарная жонка, і на сёння выпала шмат, нечаканых спраў. Не хвалюемся, усё ок, але паездзіць па горадзе трэба. Не паспею фізічна зрабіць ролік, даруйце. Прыдзецца перарваць серыю з амаль 60 відэа запар 🥲

У пятніца відэа без апазданняў, па графіку 🫡

660 0 1 14 97

Сталкер2. Як забіць (увага спойлер) Хімеру на арэне я паняцця не маю :)
У жывой прыродзе ок, там я магу набрацца патронаў. Шо на арэне рабіць? Ніяк пакуль не атрымліваецца.

Хто здолеў?

1k 0 0 24 15

Forward from: Відзік
Гульнявыя навіны!

Ужо зусім хутка рэліз прыгоды пра Індыяну Джонса, што пра яе вядома? / Чаму сістэма кіравання НПС і мутантаў у Сталкер 2 не працуе і дзе ўжо можна спампаваць беларускую лакалізацыю на прыгоды ў Зоне? / Адбыўся перанос гістарычнай рпг Kingdom Come: Deliverance 2 / Розыгрыш ад Відзіка - можна атрымаць бясплатны ключык на ранні доступ вядомага д’яблоіда Path of Exile 2.

https://youtu.be/ZhJg7oSrslU


Даю параду па Сталкеру чыста ад дзеда - рамонт зброі рабіце ў Залессі. Там кошт у два разы танней. Чаму мне ніхто не сказаў раней, што кошт рамонту расце не адпаведна брані, а адлегласці ад Залесся ? :)

833 0 1 23 44

Гэта ўсё хітрыкі ворагаў беларушчыны :) Часова пампуйце з гугл.драйв


Forward from: H Dyab
Пераклад часова скрыты на Nexusmods i праходзiць мадэрацыю. Будзем ведаць, што i такое можа здарыцца.

Выкладаем альтэрнатыўную спасылку для спампавання:
Google Drive

Для ўсталёўкі трэба спампаваць архіў bel_stalker_v0_8.zip, разархіваваць і скапіраваць змест папкі Paks у папку S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Paks і змест папкі Cutscenes у папку S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Movies\TempCutscenes\Cutscenes


Forward from: H Dyab
Выдавецтва Трасянкус прадстаўляе: Сталкер 2 цалкам на беларускай мове

Гэта поўны нейрасеткавы пераклад усіх тэкстаў гульні, дапрацаваны рукамі. Гульня перакладзеная на 100%, яе можна цалкам прайсці.

Спампаваць можна тут: https://www.nexusmods.com/stalker2heartofchornobyl/mods/710

Хібы ўсё адно засталіся, у гульні дзясяткі тысяч радкоў. Я працягну дапрацоўваць пераклад, але буду рады вашай дапамоге

Хібы і іншыя пытанні можна дасылаць у асабоўку @trasiankus_editor ці на trasiankus@gmail.com

456 0 10 19 58

Ну, 20к праглядаў гэта безумоўны рэкорд. Без Сталкера 3 такое будзе складана паўтарыць :)

Дзякуй усім 😎

692 0 1 15 106
20 last posts shown.