ОБЫЧНОЕ УТРО — двухразовы пераможца намінацыі «YouTube-канал года» 🏆
Гэта было лідарства з першай і да апошняй хвіліны — шоу Каверына і Ментусавай пацвердзіла свой высокі статус другі год запар. Сярэбраны медаль зноў у праекта блогера года Мікіты Мелказёрава
жыццё-маліна. А вось на трэцяе месца выйшаў канал
Беларускі расследавальніцкі цэнтр, які паступова выціснуў сваіх канкурэнтаў за межы п'едэсталу.
Зычым пераможцам і ўсёй дзясятцы ўдзельнікаў добрага фінансавання і цікавых ідэй, якія будуць рэалізаваны ў 2025-м. Памятайце, вы падмурак, на якім трымаецца беларускі YouTube, месца, дзе беларусы і беларускі могуць знаходзіць якасную і праўдзівую інфармацыю.
Вынікі галасавання:
🥇
ОБЫЧНОЕ УТРО — 24% (1 003 галасы)
🥈
жыццё-маліна — 16% (672 галасы)
🥉
Беларускі расследавальніцкі цэнтр — 12% (498 галасоў)
4️⃣
Еўрарадыё — 9% (379 галасы)
5️⃣
ЗАГЛЯНЕ СОНЦА — 8% (329 галасоў)
6️⃣
NEXTA — 8% (324 галасы)
7️⃣
ЧАСИКИ ТИКАЮТ — 7% (297 галасоў)
8️⃣
BELPOL - Объединение Силовиков Беларуси — 6% (231 голас)
9️⃣
ЧестнОК-LIVE — 5% (213 галасоў)
🔟
ТОК | TALK — 5% (205 галасоў)
Усяго ў апытанцы ўзялі ўдзел рэкордныя для сёлетняй прэміі 4153 чалавекі.
🏁 YouTube-марафон пад назвай «Кнопка-2024» скончаны. Мы імкнуліся быць максімальна аб'ектыўнымі, цэлы год збіраючы для вас усё найцікавейшае, што ёсць у беларускім YouTube. Спадзяемся, што вы будзеце з намі ўвесь наступны год, і мы сустрэнемся ў снежні, каб зафіксаваць новыя поспехі нашых незалежных праектаў.
З Калядамі і надыходзячым Новым годам!
Жыве Беларусь 🇧🇾
@youtube_by