Адвечная думка


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Філасофія⏳
Саацыяльныя навукі📝
Рэлігіязнаўства✝️
Канал апалітычны.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


З днём філасофіі, спадарства!


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


❗Нашыя сябры з «Прышпільнай майстэрні» ладзяць розыгрыш!

🎁Сярод прызоў: скідка 20% на ўсю прадукцыю брэнда, унікальны брэлок пад заказ і галоўны прыз — старажытная настольная гульня!

Для таго, каб паўдзельнічаць, дастаткова перайсці да гэтага поста ў інстаграм, паставіць яму падабайку, адзначыць у каментарах сябра і выкласці інстаграм-гісторыю з адметкай @pryspilnajamajsternia.

❗Сам розыгрыш адбудзецца ўжо 30 лістапада, паспейце ўсё зрабіць! Жадаем усім поспехаў!


«...глыбінная мараль і філасофія працоўнага народа дакладна выказана ў беларускай прыказцы: «Паміраць збірайся, а жыта сей». У амерыканцаў ёй адпавядае прыказка: «Мы павінны паміраць у чаравіках». Амерыканскі сацыёлаг прафесар Олвін Тофлер так патлумачыў, што гэта значыць: «Нават калі мы знаем, што павінны памерці, то ўсё адно будзем жыць так, як быццам нічога не здарыцца». Іншымі словамі — будзем жыць па-людску.
Несумненна, што гэта адзіная дастойная чалавека пазіцыя. Мы павінны заставацца людзьмі — да канца, што б нам ні пагражала!
У гэтым — найвялікшая мудрасць чалавечага розуму.
Жыць па-чалавечы, і ўсё рабіць па-чалавечы, і гаспадарыць на зямлі — па-чалавечы! На вялікі жаль, колькі мы бачым гаспадарнікаў рознага рангу — ад самага радавога да вельмі і вельмі высокага, з вялікімі паўнамоцтвамі, — якія дзейнічаюць не як мудрыя і добрыя гаспадары гэтай зямлі, а як, выбачайце, разбойнікі з вялікай дарогі, як нейкія рабаўнікі-прыблуды без роду і племені. Валянцін Распуцін у аповесці «Пажар» назваў такіх гаспадарнікаў архараўцамі. Гэта вельмі небяспечная для грамадства катэгорыя людзей — у іх няма за душой нічога святога. Апрача грубых матэрыяльных інтарэсаў і выгад — яны нічога ў жыцці не цэняць і нічога ведаць не хочуць. У сацыяльнай і маральнай сутнасці сваёй — гэта агрэсіўныя мяшчане-спажыўцы, дзікуны і цынікі. А калі і як ён пачынаецца — архаравец? Пра гэта трэба думаць, бо не перамогшы яго, не выкараніўшы ў нашым жыцці яго злачынную псіхалогію, — забяспечыць разумныя, беражліва-любоўныя адносіны да прыроды, да зямлі і яе багаццяў будзе немагчыма. Я не даю на пастаўленае пытанне адказу, хаця пэўныя меркаванні ў мяне, вядома, ёсць. Думаю, куды лепш, калі на ўсякае народжанае жыццём пытанне кожны з нас шукае і знаходзіць адказ сам. ва ўсякім разе, час, у які мы жывём, гатовых рэцэптаў не дае, ён патрабуе вялікай сацыяльнай і духоўнай актыўнасці ад кожнага.»

Ніл Гілевіч
«Патрэбна новае мысленне»
/ 1987 г.

#беларуская_думка


202-205.pdf
742.1Kb
«ў сучасных умовах філасофская рэфлексія знаходзіцца ў напружаных адносінах са сваім духоўным атачэннем. Так, навука заняла настолькі трывалыя культурныя пазіцыі, што можа абыякава ставіцца да спроб яе легітымацыі, якія рабіліся ў абсягу філасофіі ([...]). Больш за тое, сітуацыя ва ўзаемадачыненнях гэтых дзвюх духоўных формаў складваецца так, што філасофіі неабходна паклапаціцца пра сваю ўласную легітымацыю. Гэта звязана і з культурным статусам навукі ва ўмовах тэхнагеннай цывілізацыі, і з вынікамі інтэнсіўнага навуковага пошуку. У такіх варунках можа падацца, што існуюць падствы разглядаць навуку ў пэўным сэнсе як канкурэнтку філасофіі, як той духоўны асяродак, дзе мы маем найбольш эфектыўныя сродкі для вырашэння праблем, якія традыцыйна лічыліся кампетэнцыяй апошняй (тэарэтычнае апісанне свету ў цэлым, праблема свядомасці і г.д.).»

Бабко А.І. «Філасофія ў сістэме духоўных формаў: спроба пастаноўкі праблемы ў сучасным культурным і міжкультурным кантэксце»

#філасофія


Даражэнькія, сёння хочам вам распавесці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!

Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.

Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️


Цікава, што, для Ластоўскага, дзяржава як матэрыяльная каштоўнасць ёсць істотным фактарам фармавання і развіцця нацыі, але пры наяўнасці досыць высокай ступені аўтаноміі ў нацыянальнай супольнасці (інакш кажучы, пры высокім узроўні аўтаноміі грамадзянскай супольнасці) ён дапускаў магчымасьць намнажэння духоўнага патэнцыялу народа па-за нацыянальнай дзяржавай.

Падкрэслю, што прыкметнай асаблівасцю разважанняў Ластоўскага застаецца яго пэўная сістэмнасць:
1. Нацыя.
2. Матэрыяльныя, духоўныя і ідэальныя каштоўнасці.
3. Інстытуцыянальныя каштоўнасці.
4. Арганізацыйныя формы (што ствараюцца грамадскасцю).

Усё гэта нагадвае нейкую сумесь сацыяльна-філасофской логікі Арыстотэля (аналіз, расчапленне цэлага грамадства на яго неабходныя складнікі, логікі прапарцыянальных, гарманічных узаемаадносін у грамадстве), а таксама логіку мыслення Гобса (які, як вядома, шмат чаго пераняў, а затым і пашырыў ідэі Арыстотэля), з яго цялесным Левіяфанам. Ва ўяўленні Ластоўскага, нацыя, як цэльная супольнасць (як цэлае) ёсць арганічнаю, а жывою яна становіцца з дапамогай нацыянальных ідэалаў. Цэльнасць і дабрабыт нацыі, такім чынам, ёсць пэўнай формаю ажыццяўлення сацыяльнай гармоніі, а яна, дазваляе нацыі жыць незелажна, што ў сваю чаргу, прадугледжвае Ластоўскім ўсеагульнае шчасце і дабрабыт. То бок тут, Ластоўскі выступае як эклектык напрацаванай стагоддзямі традыцыі логікі мыслення Арыстотэля, а гэтак-жа сучаснай для яго сацыялогіі XIX-XXст., з грунтам на мысленне Дзюркейма, цікавага сацыяльнага тэорэтыка-функцыяналіста, які адводзіў маралі, як духоўнаму складніку грамадства, важнае месца (у Ластоўскага падобную нарматыўную функцыю выконваюць нацыянальныя ідэалы).

#беларуская_думка
#філасофія


Нашы цэннасці_20241108_225515_0000.pdf
1.9Mb
Ластоўскі - як сацыяльны філосаф

8 лістапада 1883 года нарадзіўся знакаміты беларускі гісторык, публіцыст і пісьменнік В. Ластоўскі. Сярод яго незлічоных навукова-публіцыстычных прац, варта вылучыць выдадзены ў 1919г. артыкул «Нашы цэннасці», у якім ён паспрабаваў філасофскі асэнсаваць і растлумачыць паняцце нацыі.
Нацыя, паводле Ластоўскага - гэта гістарычная супольнасць, якая атрымоўвае сваю цэльнасць з дапамогай агульных каштоўнасцяў. Іх, аўтар падзяляе на дзве групы: матэрыяльныя(дзяржаўнасць, войска, выканаўчыя органы і іншыя органы ўлады) і маральныя(прыватнаўсталяваныя інстытуцыянальныя і індывідуальныя каштоўнасці). Інстытуцыянальныя каштоўнасці разам з маральнымі нормамі маюць арганізацыйныя формы, да якіх ён прылічае царкву, пачуццё нацыянальнай годнасці і культурныя звычаі. Да асаблівай групы аўтар адносіць ідэальныя каштоўнасці, гэта: гісторыя, традыцыі і ідэалы народа. Галоўнымі элементамі нацыянальнай супольнасці беларусаў ёсць мова, звычаі, пачуццё агульнасці, гісторыя і традыцыі.


#філасофія


«Праз разнастайнасць моў для нас адкрываюцца багацце свету i разнастайнасць таго, што мы спазнаём у iм, i чалавечае быццё робiцца для нас шырэйшым, паколькi мовы ў выразных i дзейсных рысах даюць нам розныя спосабы мыслення i ўспрымання.

Мова ўвасабляе асновы культуры: яе прадукт і структурныя элементы, умовы развiцця. I натуральныя (французская, беларуская i iнш.), i штучныя (мова навукi, умоўныя сiгналы, знакі, сiмвалы), i другасныя (камунiкатыўныя структуры – мiф, рэлiгiя, мастацтва) мовы – спецыфiчны знакавы спосаб фiксацыi, захавання, перапрацоўкi i трансляцыi культурнай iнфармацыi


А. Л. Смолік, Л. К. Кухто
«Культуралогія: тэорыя культуры» 2007г.

#культуралогія
#урыўкі


Уладзімір Конан прамаўляе слова на прэзентацыі кнігі «Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі».

2004 г.


#філасофскіархіў


Кароткі_нарыс_псыхолёгіі_Мысьленьне_—_Вікікрыніцы.pdf
89.9Kb
Кажучы пра гісторыю філасофіі на Беларусі, лёгка заўважыць, што, менавіта філасофскай традыцыі Беларусь не мае (так, можна ўзгадаць дзеячоў эпохі Адраджэння, разам з Нарбутам, Снядэцкімі, Дабшэвічам і інш. мыслярамі эпохі беларускага Асветніцтва, але існаванне асобна ўзятых філосафаў яшчэ не сведчыць пра існаванне філасофскай традыцыі, або філасофскай анталогіі). Пры гэтым, я ўпэўнены, што існуе пэўная анталогія беларускага мыслення, бо яна разгортвалася не ў межах т. зв. класічнай філасофіі, а ў цалкам розных гнасеалагічных прасторах: багаслоўі, літаратуры, правазнаўстве, публіцыстыцы і г. д. У кантэксце дадзенай тэмы, цікавай з'явай у нашай інтэлектуальнай гісторыі ёсць з'яўленне першага нарысу па псіхалогіі па-беларуску (1932г.) ад Міколы Ільяшэвіча(1903-1934), беларускага дзеяча, гісторыка і псіхолага. Над тэкстам я адмыслова замацаваў напісаны ім кароткі раздзел пра мысленне. Ад сябе (пакуль) толькі адзначу, што аўтар добра азнаёмлены з гісторыяй класічнага эмпірызму.

#беларуская_думка
#філасофія


«Ужо няраз зазначалася, што суджэньні нашыя могуць быць памылковыя г. ё. не адпавядаць сапраўднасьці, хоць чалавек імкнецца ўсьцяж пазнаць праўду, бо патрабуе яе для жыцьця. Чым болей чалавек пазнае, тым болей ён узброяны ў жыцьцёвым змаганьні, тым бліжэй да праўды. Што-ж такое праўда? Гэтым пытаньнем займаецца тэорыя пазнаньня — адна з філёзофічных навук. Вось-жа праўда ёсьць згоднасьць нашае думкі (мысьле ньня) з тым, што і як ёсьць. Пазнаньне праўды зьяўляецца заданьнем кожнай навукі. Аднак і пазнаньне нашае ёсьць адноснае (рэлятыўнае). Бо пазнаем мы толькі пры помачы нашых чуцьцяў, праз ворганы ня зусім дасканалыя, як мы пераканаліся пры разглядзе аддзелу аб наіўным рэалізьме. Рэшту, тое што чуцьцям чалавека ня прыступна, ён дадумываецца на аснове прыдбаных пазнаньняў. Ужо Джон Лёкк (1637—1704) выказаў думку, што нічога няма ў розуме чалавека, пакуль ня была ў яго чуцьцях. (Nihil est in intellectu, quod non fuerit in sensu).
Гэтую самую думку выказываў і Давід Юм, ангельскі філёзаф (1711 — 1776). Праўда — паняцьце да пэўнай меры суб‘ектыўнае. На падставе здабытых прадстаўленьняў з акружаючага нас сьвету, мы творым агульныя паняцьці , якія ўзьнікаюць дзякуючы індукцыі або дэдукцыі, аналізу або сынтэзу, абстракцыі й ассыміляцыі. Агульнае паняцьце мы можам акрэсьліць, як думку аб усіх прадметах пэўнае клясы наагул. Словы рака, сабака, рожа — ёсьць агульныя паняцьці. Калі мы кажам рака, то ня маем на думцы ані Нёману, ані Рэйну, ані іншае ракі, але раку наагул. У агульных паняцьцях разрозьніваем засяг і зьмест. Засягам агульнага паняцьця назавём усе прадметы, якія падпадаюць пад гэтае паняньце. Зьместам агульнага паняцьця — ўсе рысы, адзнакі, якія ўласьцівы ўсім прадметам данага засягу.»

Мікола Ільяшэвіч

«Кароткі нарыс псыхолёгіі /Мысьленьне»

1932 г.

#беларуская_думка
#філасофія


Беларускі грэка-каталіцкі святар, культуролаг і мысляр Леў Гарошка ў Рыме.

1945 г.

#філасофскіархіў


Forward from: Rodnaja historyja
Noč rasstralanych paetaŭ

U noč z 29 na 30 kastryčnika 1937 hodu ŭ sutareńniach mienskaj unutranaj turmy NKUS adbyŭsia rasstreł bolš za 100 pradstaŭnikoŭ biełaruskaj intelektualnaj elity — vybitnych dziejačoŭ kultury, mastactva j navuki, a taksama hramadzkich dziejačoŭ tahačasnaj BSSR.

Ноч расстраляных паэтаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС адбыўся расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР.


Forward from: Kiera dy Hardź
Ніколі зноў

Стук
Ноч
Сын і доч
Не мароч!
Куды ?
Далоў.
За што далоў ?

— Ніколі зноў!

Страх
Ноч
Сын ці доч ?
Куды абноч..?
Быстрээ кроч!
Няўжо то кроў..

— Ніколі зноў!

Плач
Ноч
Сын і доч..
Склепаў змроч…
Да муру! Памоч ?!
Пусьціце дамоў..

— Ніколі зноў!

Жах
Ноч
Бывай сыне, доч
Дула напроч
“Прабач, Пане”, моў
Стрэлы далоў
Рэха муроў

— Ніколі зноў!


Ціш
Ноч
Адзін сын і доч
Ад жыцьцяў упроч
На болечы схоў
Чакае ўжо роў
Ня прыйдзем дамоў..

— Ніколі зноў!


Да 29.10.2024
Не дамо забыць.

@kiera_dy_hardz


«Кожная нацыя, якая ўздымаецца да самастойнага культурнага жыцця, мусiць мець сваю «нацыянальную» фiласофiю.

[...] Улiчваючы тапалогiю месца, у прасторы якога фарміруецца беларуская нацыя, яе этнас, мы мусiм адзначыць падвоенасць вытокаў яе фiласофскай думкi. Гэта вiзантыйская культура з яе iдэяй разумення жыцця i заходнееўрапейская культура з iдэяй разумення свету. Нацыянальная філасофская iдэя Беларусi дваiстая, у яе быццам два твары. Тут вiдавочна знаходзiць сабе месца любоў да велiчы i сiлы заходнееўрапейскага «cogito», але ёсць i пылкая любоў да «sum». У кантэксце вытокаў фiласофскай думкi Беларусi прасвятляецца i праблема яе ўзаемасувязi i ўзаемазалежнасцi ад сусветнай унiверсальнай фiласофii. Тэрмiн «сусветная фiласофiя» выступае тут у якасцi чыстай абстракцыi без факта сваёй гiстарычнай рэалiзацыi. У гэтым сэнсе можна казаць пра наяўнасць «беларускай фiласофii» як тэарэтычнага асэнсавання нацыянальнай рэальнасцi, яе праблем i актуальных запатрабаванняў.»
А. Лягчылін «Нацыя і яе філасофія»
#філасофія


Forward from: Я бачыў Бога
Рэнэ Жырар Казёл адпушчэння🐐

Кранула мяне назва і ідэі, якія коратка агучыў на філасофскім кружку адзін хлопец дзесьці паўгады таму, і толькі нядаўна я пазнаёміўся асабіста з ідэямі Жырара.

У кнізе ён выявіў праблемы чалавецтва ў некалькіх аспектах, што агульная назваў канцэпцыяй казла адпушчэння. Яна ўключае:
- Мімесіс, або імітацыя. Ён кажа, што людзі імкнуцца пераймаць адзін другога, валодаць тым, чым валодаюць іншыя, што прыводзіць да канфліктаў.
- Ахвяра. Калі паміж людзьмі канфлікт даходзіць да кіпення, людзі выяўляюць "казлоў адпушчэння", на якіх скідаюць усе праблемы. Варта падкрэсліць , што ахвяра не абавязкова павінна сапраўды быць вінаватай. У прыклад ён прыводзіць яўрэяў, якіх прыгняталі ў 20 стагоддзі. Таксама ён прыводзіць прыклады з Ацтэкскага міфа і яшчэ некалькі з Бібліі. Ён заключае, што пасля гэтага, свет прыходзіць на міра і жыве далей.
- Прырода гвалту. Жырар на працягу ўсёй кнігі даказвае цыклічнасць гвалту і выхад яго праз "казлоў адпушчэння".

Усё гэта ён аналізуе і спрабуе давесці думку: варта перайсці гэта. На колькі я ведаю, гэта канцэпцыя была галоўнай на працяг усей яго творчасці. Відаць, як ён спрабуе менавіта даказаць сваю тэорыю (у кнізе ён шмат піша пра крытыкаў, якія не прызнавалі яго тэорыю з прычыны нейкіх недахопаў фактаў). Тым не менш мне здаецца гэтая тэорыя прынамсі цікавай. Калі задумацца, ёсць штосьці ў яго доказах цыклічнасці гвалту і сканчэння канфлікту праз "казла адпушчэння". Гэта можна ўбачыць і ў французскай рэвалюцыі, дзе народ таксама выявіў сваіх "казлоў". Ды і калі разбіраць іншыя рэвалюцыі, можна убачыць гэтая прыклады. Але пытанне, ці зможам мы перайсці гэта? Здаецца мне, што гэта канцэпцыя мае сваё месца ў дыскусіях.

Зараз свет знаходзіцца ў стадыі, калі вада поўнасцю закіпела. І мы можам ужо ўбачыць, каго імкнуцца зрабіць "казлом адпушчэння". І, калі верыць гэтай тэорыі, менавіта пакаранне ахвяры зможа выпусціць увесь пар, каб чалавецтва змагло яшчэ трохі пражыць без канфлікту, пакуль гэта зноў не паўтарыцца.


Беларускі філосаф і літаратуразнаўца Уладзімір Конан разам з Нілам Гілевічам у Вязынцы. 1992 г.

#філасофскіархіў


«Што гэта культура? Пад словам культура разумею я ўвесь набытак разумнай людской працы. Прычым набытак, каторы служыць жыццю раскошнаму, не ўключаю да паняцця культуры, — абымае яго шырэйшае слова «цывілізацыя». Культура наагул гэта здабыткі трудавыя чалавека дзеля стварэння шчаслівага жыцця.
Мэтай культуры — дасканальства чалавека, — і то больш, так сказаць, знутры, а цывілізацыя — звонку. Не можа быць чалавек культурным без высшага складу свайго характару, але цывілізаваным можа, бо цывілізацыя — гэта дзіця трудавітасці людской больш дзеля фізічнага дасканальства, а культура — дзеля духовага. Культура вось у рэзультаце — гэта здабыткі трудавітай творчасці дзеля жыцця разумнага і справядлівага. Можам сказаць пры гэткім паглядзе, асабліва ў нашых часах, што шмат ёсць людзей цывілізаваных, а нямнога людзей сапраўды культурных.»
Казімір Сваяк «Творчымі слядамі»
(Культурны нарыс) 1925

#беларуская_думка
#філасофія
#культуралогія


Forward from: Sudzilnia 📣
Цывілізацыйны падыход да гісторыі й «Зьмярканьне Эўропы (Закат Эўропы)»

🔗АРТЫКУЛ  aд «Sudzilnia» на LiveJournal (калі не працуе, глядзіце імгненны прагляд).

Пакуль гісторыя ішла, эўрапейскія мысьляры спрабавалі пэрыядызаваць гісторыю. Найплывовай і найвядомай тэорый стала тэорыя сацыяльна-эканамічных фармацый спадароў Маркса й Энґельса ў XIX ст. Менавіта тады думка пра абсалютную ўсясьветную адзіную гісторыю, як і меркаваньне пра непахісную карыстнасьці навукі, набыла поўную моц.

Але адбылася Першая Сусьветная вайна, якая запомнілася жахам ад першых танкаў, першага выкарыстаньня хімічнай зброі, сьмерцю чатырох імпэрый. Навука перастала здавацца чымсьці толькі чымсьці карысным і праґрэсыўным, але й спосабам чыніць боль, жах і зрубурэньні. Пазытывізм навукі й лёгікі, вобраз паступальнага гістарычнага разьвіцьця, зьмяніліся пэсымізмам, разьвіцём дэкадансу.

Пасьля вайны у 1918 годзе, адзін бедны нямецкі прафэсар матыматыкі, Освальд Шпэнґлер, напісаў кнігу, якая паспрабавала па-іншаму адказаць на пытаньні, паставіла на першае месца не матэрыальна-вытворчае разьвіцьцё, але духоўна-культурнае. Называлася кніга — «Зьмярканьне Захаду (Закат Эўропы, Der Untergang des Abendlandes)».

20 last posts shown.