У 1924 годзе «Маладняк» адпраўляе самага крэатыўнага з сваіх сяброў, 20-гадовага Алеся Дудара «засвойваць цаліну» паўночных зямель: адкрываць маладнякоўскія філіі ў Віцебску й Полацку.
Філію ў Віцебску ўдалося стварыць вельмі хутка й проста, аднача ў Полацку ўсё было зусім інакш:
На сходы новыя сябры-маладнякоўцы ня ходзяць, вершаў добрых ня пішуць, літаратурай не цікавяцца...
Да таго ж — што такое Полацак пасьля Менску? Вёска...
Дудар дасылае 2 лісты ў Менск, да старэйшага таварыша, літаратурнага куміра — Ўладзіка Дубоўкі, дзе скардзіцца на ўмовы ды просіцца вярнуць яго ў Менск.
А Ўладзік у адказ:
Так, ты давай, ня ный там, працуй, зьбірай сходы, праводзь працу, што за нюні?
На здымку — ліст Дудара да Дубоўкі, у якім ён скардзіцца на ўмовы ў Полацку ды просіць перавесьці яго ў Менск.
14 ліпеня 1925 году.