Бюро


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Расследаванні пра Беларусь
Робім нябачнае бачным.
Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі.
звязацца з намі: @buro_editors
Наш інстаграм
https://instagram.com/buromedia_by
Падтрымаць рэдакцыю
https://www.patreon.com/buromediaby

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


🌆 Людзі Шэймана займелі жыллё ў «раі для гангстараў».

Менеджары з атачэння аднаго з галоўных паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі — Віктара Шэймана — валодаюць раскошнымі апартаментамі ў Дубаі. Гэта паказала новая ўцечка дадзеных, атрыманая OCCRP.

Яўген Жоўнер у жылых комплексах Damac Bay і Liv Marina набыў дзве кватэры. Агульная плошча апартаментаў звыш 150 квадратных метраў. У размове з «БЮРО» Жоўнер адмаўляў, што валодае нерухомасцю ў Дубаі, але мы знайшлі пацвярджэнне ў мясцовым рэестры.
Таццяна Аношка з’яўляецца суўладальніцай кватэры плошчай больш як 350 квадратных метраў у жылым комплексе Kempinski Residences на востраве Палм-Джумейра. Аношка адмовілася даваць каментары па тэлефоне. Мы даслалі ёй запыт, але яна не адказала на яго.

📌 Пра тое хто такая Таццяна Аношка і як яна звязана з сумнеўнымі бізнесамі Шэймана мы распавядалі ў нашым расследаванні «Новыя беларускія».

Яўген Жоўнер працаваў у Адміністрацыі і Упраўленні спраў Аляксандра Лукашэнкі. Ён быў суўладальнікам кампаніі «Глобалкастам», якой кіравала Таццяна Аношка.

«Глобалкастам» звязаная з правай рукой Аляксандра Лукашэнкі, яго старым і бліжэйшым паплечнікам Віктарам Шэйманам.

Шэйман займаў у Беларусі высокія пасады. Цяпер з’яўляецца спецыяльным пасланнікам Лукашэнкі.

З 2004 года Шэйман знаходзіцца пад санкцыямі ЕС як адказны за знікненне палітычных крытыкаў Лукашэнкі ў 1999–2000 гадах.

Чытайце навіну цалкам на нашым сайце.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🤖 Прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі — Ганны Сялук — асвойвае новы сегмент беларускага рынку. Яны стварылі айчынных "патрыятычных трансформераў".

«Музычная медыякампанія», звязаная з сям'ёй Аляксандра Лукашэнкі, цяпер займаецца не толькі прасоўваннем праўладных артыстаў, стварэннем уласных радыёстанцый і арганізацыяй прадзяржаўных мерапрыемстваў.

Як высветліла «БЮРО», прадпрымальныя шоумейкеры асвойваюць новую нішу. Яны прыдумалі айчынных трансформераў — "белаботаў".

Прататыпамі для робатаў паслужыла тэхніка гігантаў беларускага машынабудавання: МТЗ, МАЗ і БелАЗ.

Ідэю з «белаботамі», здаецца, зацаніў і Аляксандр Лукашэнка. Летась ён, па традыцыі, наведаў «Галоўную ёлку краіну», дзе паказалі дзіцячае шоу «Машына навагодняга часу» з удзелам "белаботаў".

Чаму іх не назвалі "лукасэптыконамі" застаецца загадкай.

Чытайце падрабязней пра "айчынных трансформераў" на нашым сайце.


«Беларуськалій» забяспечваў ДНР і ЛНР тэхнічнай соллю.

Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі на працягу пяці гадоў закуплялі тэхнічную соль, вырабленую на «Беларуськаліі». Супраца працягвалася з 2017 па 2022 гады. Гаворка ідзе пра пастаўкі мінеральнага канцэнтрату – галіту, які ўжываюць для ачысткі вады і супраць галалёду. Галіт яшчэ называюць тэхнічнай соллю.

Калі спачатку «Беларуськалій» прадаваў галіт гандлёвым кампаніям з ДНР і ЛНР, то пасля буйное беларускае прадпрыемства перайшло да наўпроставых кантрактаў з мясцовай адміністрацыяй. У прыватнасці, у 2020 годзе «Беларуськалій» паставіў на акупаваныя тэрыторыі Украіны больш за 3,6 тысячы тон тэхнічнай солі на суму звыш 265 тысяч долараў. Атрымальнікам грузу ў мытных дэкларацыях пазначанае «міністэрства будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ДНР»

У 2021 і 2022 гадах пастаўкі беларускай тэхнічнай солі працягнуліся, але ўжо не наўпрост, а праз пасярэдніка. «Беларуськалій» прадаваў сваю прадукцыю данецкай кампаніі «АСК Рэгіён». Агулам – звыш тысячы тон больш як на 63 тысячы долараў. «АСК Рэгіён» вазіла беларускую прадукцыю ў Данецк нават пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну – у сакавіку 2022 года.

Дырэктар «АСК МК» Сяргей Кудзелка, расказаў «Бюро», што яны самі праявілі ініцыятыву – выйшлі на «Беларуськалій» і сталі вазіць беларускую тэхнічную соль у ДНР і ЛНР.

«Соль з Беларусі мы вазілі ў 2016-м, 2018-м, 2019-м. Цяпер пакуль не працуем. Нас не задавальняюць кошты. Яны прыкладна на 30-40% вышэйшыя, чым у той жа «Руссолі». Атрымліваецца, вельмі дорага», – сказаў Сяргей Кудзелка.

Яшчэ ў 2014 годзе ўкраінскія ўлады прызналі ЛНР і ДНР тэрарыстычнымі арганізацыямі. Генеральная пракуратура Украіны і Служба бяспекі Украіны завялі крымінальную справу па фактах злачыннай дзейнасці прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік. Міжнародная супольнасць падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і лічыць так званыя ЛНР і ДНР землямі, акупаванымі Расіяй.

Цалкам навіну чытайце на нашым сайце

Без VPN


⚡️ 🍾 Журналісты "Бюро" атрымалі дзве ўзнагароды на беларускім прафесійным конкурсе "Вольнае слова" ў намінацыі "Расследаванні"!

1 месца атрымалі Алесь Ярашэвіч і Ксенія Вязнікоўцава за першае расследаванне "Бюро": "Спонсары раскошы. Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый".

Гэта важнае пацверджанне каштоўнасці нашай журналісткай працы з боку калег і журы конкурса. "Бюро" існуе менш за год, але дзякуючы сваёй прафесійнай камандзе — наша дзейнасць не праходзіць незаўважанай — як для прафесійнай супольнасці і чытачоў, так і для дзеючай улады ў Беларусі.

3 месца атрымаў Аляксей Карпека за расследаванне "Карумпаваны рыцар. Якімі бізнесамі валодае і навошта афармляе іх на ксяндза набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец Зайцаў", якое ён зрабіў яшчэ падчас працы ў БРЦ.

Конкурс "Вольнае слова" праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай асацыяцыі журналістаў. Ён ладзіцца з мэтай уганараваць прафесіяналізм аўтараў і аўтарак беларускіх медыя і падтрымаць іх намаганні ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Калі вы хочаце падтрымаць "Бюро", то можна падпісацца на наш "Patreon"


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Як «Армтэк» абыходзіць санкцыіі праз трэція краіны

У 2022 годзе Еўрасаюз забараніў прадаваць Расіі люксавыя машыны і запчасткі да іх. Гэта зрабілі каб пазбавіць расійскую эліту «магчымасці атрымліваць асалоду ад раскошнага жыцця».

Але таксама санкцыі сталі пагрозай для холдынгу «Армтэк», для якіх Расія – асноўны рынак. Грынкевічы, уладальнікі кампаніі, арганізавалі пастаўкі запчастак праз трэція краіны, на якія не распаўсюджваюцца эканамічныя абмежаванні.

Яны пачалі выкарыстоўваць Казахстан як шырму для дастаўкі грузаў у абыход еўрапейскіх санкцыяў. Казахская кампанія Грынкевічаў стала адным з асноўных пастаўшчыкоў запчастак для іх расійскіх кліентаў.

У 2022 годзе яна прадала тавараў амаль на 20 млн долараў, у 2023 годзе — да 60 млн.

Чытайце падрабязней у нашым новым расследаванні «Вялікая наладка».


Сямейны бізнэс «Армтэк»

Групу кампаній «Армтэк» стварылі браты Вадзім і Алег Грынкевічы. Яны ўваходзяць у топ-20 паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі. Пачаўшы ў сярэдзіне 90-х, з часам яны выбіліся ў лідары не толькі ў нашай краіне, але і атрымалі прызнанне на больш буйным рынку Расіі, у Казахстане і іншых краінах.

«Армтэк» пазіцыянуе сябе як найбуйнейшы дыстрыб’ютар аўтазапчастак ва Усходняй Еўропе. Маючы сотні крамаў, група кампаній прапаноўвае больш як 500 тысяч дэталяў са склада і 60 млн дэталяў пад замову для легкавых і грузавых аўтамабіляў еўрапейскіх, амерыканскіх, японскіх, карэйскіх і расійскіх марак. Абароты – каля мільярда долараў за год. 

Сёння «Армтэк» уяўляе сабой разгалінаваную сетку з дзясятка кампаній не толькі ў Расіі, Беларусі і Казахстане, але і ў Германіі, Ірландыі, Ганконгу, ААЭ і іншых краінах. Група кампаній не вырабляе запчасткі, а імпартуе іх з-за мяжы. Важнае месца ў гэтым бізнэсе займае нямецкая кампанія ATH&S GmbH, на яе да нядаўняга часу былі завязаныя гандлёвыя патокі «Армтэка».

Адзінай уладальніцай нямецкай кампаніі з’яўляецца загадкавая жанчына па імені Марыя Тэйлар. Марыя Тэйлар – не проста наёмная супрацоўніца альбо трымальніца актываў. Як высветліла «БЮРО», яна яшчэ і дачка Алега Грынкевіча, адрасам месца жыхарства якой пазначаны Дублін. 

Асноўныя краіны збыту для ATH&S GmbH – Расія, Беларусь, Казахстан. Прычым Расія з’яўляецца найбольш прывабным кірункам, дзе агульны аб’ём рынку запчастак для сэрвіснага абслугоўвання іншамарак летась ацэньваўся ў 21 мільярд долараў.

На расійскім рынку ATH&S GmbH шчыльна працавала з фірмай «А.П.Р.». Гэта ключавы актыў сям’і Грынкевічаў у Расіі. Кампанія мае 85 адасобленых падраздзяленняў па ўсёй краіне, яе штат перавышае 5 тысяч чалавек. 

Мытныя дадзеныя паказалі, што ў 2020 і 2021 гадах прыкладна траціна ўсіх аб’ёмаў імпартных запчастак «А.П.Р.» закупляла менавіта ў нямецкай кампаніі ATH&S GmbH наўпрост або з яе даручэння. У грашах гэта больш як 100 мільёнаў долараў за два гады.

Чытайце падрабязней у нашым новым расследаванні «Вялікая наладка».

Чытаць без VPN.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
❗️Новае расследаванне “Бюро”. Хто абслугоўвае гараж Лукашэнкі? І як гэта дапамагае абыходзіць санкцыі?

Міжнародны холдынг з беларускімі каранямі «Армтэк» зарабіў сабе імя на продажы запчастак для іншамарак.
Але санкцыі паставілі паспяховы бізнэс пад пагрозу.

«БЮРО» высветліла, што «Армтэк» абслугоўвае гараж Лукашэнкі і абыходзіць санкцыі.

«Армтэк» — пастаўшчык запчастак для дзяржаўнага прадпрыемства «Белтрансспецаўта», якая абслугоўвае замежныя дэлегацыі і топавых беларускіх чыноўнікаў.

Кампанія падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі Аляксандра Лукашэнкі. Транспартную фірму яшчэ называюць “гаражом беларускага палітыка”.

У гэтым гаражы лічыліся такія прадстаўнічыя аўтамабілі, як BMW 750, Audi A8, Lexus LS430, Lincoln Town Car і многія іншыя. Ёсць сярод іх і старэнькі Mercedes-Benz S600, на якім ездзіў асабіста Лукашэнка.

Як найбуйнейшы дыстрыб'ютар аўтазапчастак варочае мільярдамі насуперак заходнім санкцыямі?

Чытайце падрабязней у нашым новым расследаванні «Вялікая наладка».

Чытаць без VPN.


"Бюро" знайшло беларускі след у схеме па абыходзе санкцый, за якую пакаралі вялікім штрафам літоўскую фірму

Напачатку жніўня літоўская мытня пакарала штрафам у 13 мільёнаў еўра кампанію, якая пастаўляла ў Расію аўтамабілі ў абыход санкцый. Назва аштрафаванай кампаніі тады не паведамлялася, але нашыя літоўскія калегі высветлілі, што размова ідзе пра фірму Biovarda.

“Бюро” даведалася, як працавала схема па абыходзе санкцый і што за беларуская кампанія ў ей задзейнічана. Растлумачым на канкрэтным прыкладзе.

Напачатку красавіка 2023 года літоўская кампанія Biovarda прадала казахскай кампаніі SAFELOGISTIC KZ новенькі дарожны цягач VOLVO FH. Праз дзесяць дзён менавіта гэты грузавік апынуўся на складзе ў Маскве - унікальны нумар цалкам супадае. Расійская фірма “Полар” купіла грузавік ў беларускай кампаніі “Белшынгандальсервіс”.

Усяго мы выявілі больш за 80 такіх паставак у абыход санкцый у мінулым годзе на сумму больш за 7 мільёнаў еўра, у якіх задзейнічана кампанія “Белшынгандальсервіс”. Яна фігуравала ў нашым раследаванні “Truck dealers”.

Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года Еўрасаюз забараніў экспартаваць дарожныя цягачы ў Расію і Беларусь. Каб абысці санкцыі, пастаўшчыкі працуюць праз пасярэднікаў у Казахстане, бо на гэтую краіну не распаўсюджваюцца заходнія абмежаванні. Але грузы да Казахстана не даязджаюць, а ў Беларусі перанакіроўваюцца ў Расію. Такая схема называецца “лжывым транзітам”.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
💥Таемнае вяселле сына "гаманца Лукашэнкі" Алексіна. Нядаўна мы распавядалі пра вяселле Віталя Алексіна. А гэтым разам — мы раскажам вам пра вяселле яго брата — Дзмітрыя Алексіна.

12 жніўня 2017 года ў Мінску пад'язджае рарытэтны кабрыялет Mercury Monterey 1949 года. На заднім сядзенні аўтамабіля нявеста - Вікторыя Губанава.

На раскошнай цэрымоніі яна абмянялася кольцамі і клятвамі са сваім будучым мужам.

На вечары выступілі: расійскія гурты «Иванушки International» і «Отпетые мошенники». А таксама беларускі гурт Brutto з лідэрам Сяргеем Міхалком.

Вясельны банкет адбыўся ў рэстаране «Сядзіба Ваньковічаў». Зала была ўпрыгожана люстэркамі, шклом і срэбнымі паеткамі.

Сярод мноства фота і відэа з гэтай падзеі мы не знайшлі ніводнага кадра з жаніхом Вікторыі, якога старанна хавалі.

Ім быў Дзмітрый Алексін, сын вядомага бізнэсмэна Аляксея Алексіна, блізкага да атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

Кабрыялет, які прывёз нявесту, і іншыя ўскосныя доказы дапамаглі раскрыць іх сувязь і ролю сям'і Губанавай у абароне актываў сям'і Алексіна ад санкцый.

Як мы распавялі ў нашым новым расследаванні "Шлюбная афера" — на Губанаву і яе бацьку перапісалі частку актываў сям'і Алексіна.


Вяселле на касцях. Як сын Аляксея Алексіна ажаніўся падчас пратэстаў у жніўні 2020 года.

15 жніўня 2020 года запісанае ў хроніцы як дзень развітання з застрэленым сілавікамі Аляксандрам Тарайкоўскім. Тысячы людзей высыпалі на вуліцы, каб ускласці кветкі да стыхійнага мемарыяла – ушанаваць хвілінай маўчання памяць пра забітага.

У той самы час, за 7 км ад станцыі метро «Пушкінская», у скандальным рэстаране «Лебядзіны» ніхто не гараваў па нявінна забітым. Наадварот, прыгожа ўбраныя мужчыны і жанчыны сабраліся ў сталічнай установе зусім з іншай нагоды – павіншаваць маладых Надзею Зайцаву і Віталя Алексіна.

Банкетная зала была аздобленая сапраўды шыкоўна і велічна! Яна была выгодна падкрэсленая паўтараметровымі кампазіцыямі з жывых гартэнзій і руж у пастэльных тонах, а штучныя свечкі на сталах надавалі мерапрыемству яшчэ большай таямнічасці, бо жаніха на гэтым вяселлі ні госці, ні арганізатары не «засвечвалі».

«Растрэсці» банкетнае меню дапамагалі запрошаныя знакамітасці: Верка Сярдзючка і рэп-дуэт HammAli & Navai.

Сярод усіх вясельных фатаграфій не знайсці жаніха. Віталя Алексіна і ягонае вяселле, як і брата Дзмітрыя, адчайна імкнуліся ўтаіць ад цікаўных вачэй грамадскасці.

«Бюро» таксама высветліла, што на дадзены момант Надзея Алексіна, у дзявоцтве Зайцава, не з’яўляецца ўласніцай або кіраўніцай ні ў адной кампаніі бізнэс-імперыі Алексіных.

Тым не менш мы палічылі патрэбным асвятліць факт яе шлюбу з Віталём Алексіным, каб папярэдзіць спробы «кашалька Лукашэнкі» перапісаць якія-небудзь актывы на другую нявестку.

Падрабазна пра тое, як таемныя сваякі Аляксея Алексіна дапамагаюць "тытунёваму каралю" абыходзіць санкцыі чытайце ў нашым новым расследаванні «ШЛЮБНАЯ АФЕРА».


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Сямейны афшор. Якімі кампаніямі валодае нявестка Аляксея Алексіна — Вікторыя Губанава.

У 2022 годзе браты Дзмітрый і Віталь Алексіны трапілі пад санкцыі ЕС. Неўзабаве Дзмітрый Алексін, які валодаў фірмай «Метраж», перапісвае яе на жонку Вікторыю Губанаву. Кампанія спецыялізавалася на здачы нерухомай маёмасці.

У красавіку 2023 года кампанія была ліквідаваная — яе далучылі да іншай фірмы Алексіных «Алекс Карго», якую таксама перапісалі на Губанаву.
«Алекс Карго» займаецца імпартам і рэалізацыяй спецый, мясных вырабаў і нікацінавых патчаў з краін СНД, Еўропы і Азіі.

Кампанія валодае сеткай мітэрый Hooper у Мінску, якія паралельна дапамагаюць развівацца і іншаму мясному бізнэсу Алексіна — «Велес-Міт».

Дарэчы, сам «Велес-Міт» перадалі ва ўласнасць кампаіі "Сандао", якой валодае сват Аляксея АлексінаАндрэй Губанаў, бацька Вікторыі.

Падрабазна пра тое, як таемныя сваякі Аляксея Алексіна дапамагаюць "тытунёваму каралю" абыходзіць санкцыі чытайце ў нашым новым расследаванні «ШЛЮБНАЯ АФЕРА».


💥 Новае расследаванне БЮРО!

"Аўтар схемы з растваральнікамі", "тытунёвы кароль", "трымальнік аршанскага афшора", "кантрабандыст" - усе гэтыя "дасягненні і рэгаліі" прынеслі бізнэсмэну Аляксею Алексіну багацце, поспех і ўплыў у Беларусі.

Але на Захадзе ён персона нон грата. З-за блізкасці да ўладаў яго празвалі «кашальком» Аляксандра Лукашэнкі, і ў 2021 годзе ўнеслі ў санкцыйны спіс ЕС і ў чорны спіс ЗША.

Яшчэ да ўвядзення абмежаванняў бізнэсмэн перастрахаваўся і «пераразмеркаваў» частку сваіх актываў на жонку і сыноў. Але ўжо ў чэрвені 2022 года Дзмітры і Віталь Алексіны самі апынуліся пад санкцыямі ЕС, а ў 2023 годзе да іх далучылася і яго жонка — Іна Алексіна.

Сям'я зноў сутыкнулася з праблемай — на каго перапісаць частку бізнесу?

Мы знайшлі каго сям’я Алексіна старанна хавала.

Расказваем падрабязна ў нашым новым расследаванні «ШЛЮБНАЯ АФЕРА»

Чытаць без VPN


Пра нявестак якога бізнэсоўца будзе заўтра ў расследаванні?
Poll
  •   Шакуціна
  •   Вараб'я
  •   Машэнскага
  •   Алексіна
  •   Зайцава
  •   Цяцерына
92 votes


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Інтэрактыў ад "Бюро"!

Заўтра выйдзе наша новае расследаванне і мы падрыхтавалі для вас цікавы анонс.

На відэа — фігуранткі новага расследавання — таемныя жонкі сыноў аднаго вельмі "паспяховага і ўплывовага беларускага бізнэсоўца".


Хто прасоўвае расійскія наратывы ў Беларусі, Малдове і краінах Балтыі.

У нашым рэгіёне актыўна прасоўваюць расійскую прапаганду шэраг арганізацый. Гэта асацыяцыя прыбалтыйскіх даследаванняў (РАПД), фонд «Гістарычная памяць» (ФГП), парталы Ru.Baltic і «Евразия.Эксперт».

Калі РАПД і Ru.Baltic болей засяроджаныя на краінах Балтыі, то расійскі парадак дня ў Беларусі актыўна адпрацоўваюць ФГП і «Евразия.Эксперт».

«Евразия.Эксперт» – Заснаванае ў 2016 годзе, гэтае выданне дзейнічае пры падтрымцы расійскіх устаноў і актыўна адпрацоўвае крамлёўскя наратывы ў Беларусі.

Фонд «Гістарычная памяць» — заснаваны для «супрацьдзеяння фальсіфікацыі гісторыі ва ўрон Расіі», актыўна працуе ў Беларусі, перапісваючы гістарычныя факты на карысць расійскай прапаганды.

Адным з кейсаў фонду «Гістарычная памяць» у Беларусі з'яўляецца дыскрэдытацыя ідэі мемарыяла ў Курапатах у падкантрольных выданнях. Таксама фонд прасоўваў наратыў, што Каліноўскі з’яўляецца палякам і не мае ніякага дачынення да Беларусі, а паўстанцы займаліся тэрорам супраць мірнага насельніцтва Беларусі.

Мы параўналі публікацыі на партале «Евразия.Эксперт» з крамлёўскай метадычкай па Беларусі за мінулы год і знайшлі каля дзясятка артыкулаў, дзе выданне слова ў слова паўтарае крамлёўскія наратывы.

Эксперт Ян Аўсеюшкін з iSANS адзначае, што беларускія дзяржаўныя медыя цяпер з'яўляюцца галоўнымі інструментамі расійскага ўплыву, дзейнічаючы ў адной ідэалагічнай рамцы з Крамлём.

Пасля 2020 года рэжым Лукашэнкі цалкам перайшоў на расійскія наратывы, часам мяняючы інфармацыю пад свае патрэбы, таму што бачыць пагрозу ў беларусацэнтрычных ініцыятывах.

Чытайце падрабязней на нашым сайце.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Як адміністрацыя Пуціна вядзе інфармацыйную вайну супраць Беларусі. За прасоўванне расійскіх інтарэсаў у Беларусі адказвае спецыяльнае ведамства – упраўленне па прыгранічным супрацоўніцтве пры адміністрацыі Пуціна.

Гэта вынікае з службовых дакументаў, якія трапілі да нас. У іх пазначана, якім чынам трэба расказваць беларускаму грамадству пра адносіны з Расіяй і «падкопы варожага Захаду».

Расійскія наратывы ў Беларусі, Малдове і краінах Балтыі прасоўвае сетка з арганізацый.

Гэта Расійская асацыяцыя прыбалтыйскіх даследаванняў і фонд «Гістарычная памяць», а таксама парталы Ru.Baltic і «Евразия.Эксперт»

Мы параўналі публікацыі на партале «Евразия.Эксперт» з крамлёўскай метадычкай па Беларусі за мінулы год і знайшлі каля дзясятка артыкулаў, дзе выданне слова ў слова паўтарае крамлёўскія наратывы.

Гэты матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з Delfi Estonia і LRT.

Чытайце падрабязней на нашым сайце.

Чытаць без VPN.

Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО" — вы можаце падпісацца на наш Patreon.


Падтрымай "Бюро" на Patreon.

На мінулым тыдні журналісты нашай рэдакцыі
былі абвешчаныя ў крымінальны вышук у Беларусі і Расіі.

Крымінальны пераслед мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расследаванні і як спробу ціску дзеючай улады на незалежную журналістыку.

Таксама ў гэтым годзе беларускія ўлады прызналі нашыя сацсеткі і сайт «Бюро» “экстрымісцкімі матэрыяламі”. У сувязі з гэтым мы нагадваем вам пра ўласную бяспеку.

Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО" — вы можаце падпісацца на наш Patreon. Для нашых платных падпісчыкаў мы публікуем ранні анонс расследавання, а таксама плануем дасылаць і іншыя бонусы ад рэдакцыі.


⚡️🚔 Лукашэнкаўскія ўлады абʼявілі журналістаў «Бюро» ў міждзяржаўны вышук.

Як нам стала вядома, журналісты рэдакцыі @buroBY былі абвешчаныя ў крымінальны вышук у Беларусі і Расіі. Нашыя калегі з @mediazona_by знайшлі нас у расійскай базе вышуку МУС.

З гэтага вынікае, што журналісты «Бюро» фігуранты крымінальнай/крымінальных справаў. Па нашай інфармацыі, гэтыя крымінальныя справы ўзбуджаныя па «экстрэмісцкіх» артыкулах.

Крымінальны пераслед каманды «Бюро» мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расследаванні і як спробу ціску дзеючай улады на незалежную журналістыку.


Нямецкая пракуратура спыніла расследаванне па абыходзе санкцый з боку кампаніі Alutech.

Але падсанкцыйная прадукцыя працягвае паступаць у Чэхію, а таксама прадаецца ў Вялікабрытаніі. Там патрабуюць правесці расследаванні дзейнасці кампаніі.

Пракуратура нямецкага горада Білефельд спыніла расследаванне па абходзе санкцый з боку кампаніі Alutech з-за "адсутнасці дастатковых падазрэнняў, паколькі не ўдалося даказаць дзеянне, якое мае крымінальнае значэнне".

Чэшская лагістыка. На пачатку ліпеня нашыя калегі з чэшскага выдання investigace.cz больш падрабязна распавялі пра лагістычны цэнтр Alutech у Чэхіі, праз які распаўсюджвалі падсанкцыйную прадукцыю ў ЕС.

Таксама чэшскія расследавальнікі даведаліся, што гаражныя вароты Alutech па-ранейшаму прапануюцца дыстрыбʼютарамі як на чэшскім, так і на славацкім рынках. І прадаўцы не хаваюць, што ўсе яны зроблены ў Беларусі і ўвозяцца дагэтуль у ЕС. На падставе гэтай інфармацыі быў пададзены запыт на расследаванне ў чэшскую мытню.

У Вялікабрытаніі занепакоены. Кампанія Alutech прыцягнула да сябе ўвагу не толькі ў Еўрасаюзе. Дэпутатка парламенту Вялікабрытаніі Шывон Макдонах, якая таксама сябра спецыяльнага камітэту казначэйства, заявіла, што кампанія Alutech «працягвае імпартаваць забароненую прадукцыю ў Вялікабрытанію», паведамляе BBC.

Яна заклікала падатковыя органы краіны прыняць меры супраць Alutech і іншых фірмаў, якія падазраюцца ў абыходзе санкцый. Сябры спецыяльнага камітэту Казначэйства занепакоеныя тым, што рэжым санкцый не працуе, і пачалі сваё расследаванне.

У сакавіку гэтага года “Бюро” сумесна з нямецкім выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazin выпусцілі расследаванне пра тое, што кампанія Alutech абыходзіць санкцыі і пастаўляе ў Еўрасаюз падсанкцыйную прадукцыю. Робіць яна гэта праз сваю расійскую кампанію і чэшскі лагістычны цэнтр.

Сутнасць у тым, што праз тыдзень пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі саюз забараніў увозіць з Беларусі многія важныя тавары. Так холдынг «Алютэх» пазбавіўся магчымасці пастаўляць у краіны ЕС панэлі, вароты і дзверы са сталі.

Неўзабаве набыла моц забарона і на імпарт металургічнай прадукцыі з Расіі, але панэлі, вароты і дзверы са сталі не падпалі пад новыя абмежаванні ЕС. То бок, з Беларусі некаторую прадукцыю «Алютэха» ў ЕС вывозіць ужо было нельга, а вось Расію забарона не закранула. І «Алютэх» скарыстаўся гэтым пралазам.

Прачытаць расследаванне «Таемныя здзелкі Алютэха» пра гэта можна ў нас на сайце.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🍾 Які алкаголь пастаўляе ў Беларусь кампанія, звязаная Сяргеям Цяцерыным?

У Сяргея Цяцерны ёсць кампанія “Вінны дом”, якая возіць заходнія алкаголь ў Беларусь. Як мы даведаліся, кампанія прывозіць усе напоі па замове, то бок яны аптовыя пасярэднікі, а не канчатковыя прадаўцы.

Нядаўна мы распавядалі, што гэтая кампанія прывезла ў Беларусь партыю “пуцінскіх він” з вінаробняў “Крыніца” і “Сядзіба Дзіўнаморскае”.

Мы вырашылі паглядзець, што яшчэ возіць гэтая кампанія ў Беларусь. Вось самыя цікавыя пазіцыі, якія мы знайшлі:

■ вядомы нямецкі лікёр JÄGERMEISTER

■ чэшскі лікёр BECHEROVKA

■ лікёры JIM BEAM з ЗША — са смакамі яблыка, чарэшні і мёду

аўстрыйскія віны ад вінаробняў GERHARD WOLHMUTH ды WEINGUT EICHINGER

■ А таксама дзясяткі тысяч бутэлек еўрапейскіх він з Іспаніі, Германіі і Італіі.

Таксама кампанія возіць віна ды іншы алкаголь з Арменіі і Грузіі.

Дзякуючы гэтым пастаўкам кампанія Вінны дом атрымала ў 2023 годе выручку ў 16 мільёнаў рублёў.

20 last posts shown.