Дзякуй блогу. Якія блогеры нахвальваюць беларускі рэжым і Аляксандра Лукашэнку падчас "Марафона адзінства"?
Хто ж гэтыя самаадданыя інфлюэнсары, што прадукуюць кантэнт не выпускаючы з рук смартфонаў удзень і ўначы?
@buroby высветліла, хто гэтыя блогеры і як менавіта яны прасоўваюць пралукашэнкаўскую палітыку ў разгар электаральнай кампаніі.📌 Самай "яскравай" ва ўсіх сэнсах зоркай «Марафону адзінства» па праве можна лічыць спевака і тэлевядоўцу
Улада Кабякова.
Кантэнт Кабякова арыентаваны пераважна на дзіцячую і моладзевую аўдыторыю.
Раней мы расказвалі, што блогера выпісалі ў якасці запрошанага артыста на дзень народзінаў сына топ-менеджараў Віктара Шэймана – Таццяны і Сяргея Аношкаў.Кабякоў актыўна гастралюе па ўсёй Расіі. Аднак пра радзіму напярэдадні выбараў ён не тое што не забывае, а літаральна ставіць яе на першае месца. Паводле слоў блогера, яму давялося адмяніць канцэрт, каб выступіць на форуме «БлогБай». Лекцыя была прысвечаная стварэнню кантэнту, але прайсці міма тэмы выбараў ён не здолеў:
Адпрацоўвае электаральную тэматыку Кабякоў і на «Марафоне адзінства». Візіт на вытворчасць «Камінтэрн» у «Тыктоку» блогер прадставіў як «пошук фабрыкі для пашыву свайго новага мерчу», а пакуль шукае – носіць мерч Лукашэнкі.
📌
Сярод блогераў, якія асвятлялі «Марафон адзінства», «Бюро» заўважыла і ўсю плеяду артыстаў айчыннага лэйбла Flagman music: ■ А
нгеліну Міхалёву, больш вядомую ў сеціве як Анджыліша
■
Ульяну Сталярову, якая выступае пад творчым псеўданімам Улька Пулька
■
Дзмітрыя Сіўчыка – у простанароддзі Дзім Дзімыч
Пазнавальныя блогеры-мільённікі, безумоўна, даюць «Марафону адзінства» трафік, які канвертуецца ў папулярызацыю ідэалогіі праекта сярод шырокіх масаў.
Але, каб апрацаваць рэгіёны напэўна, абойму топавых анлайн-прапагандыстаў разбавілі не вельмі буйнымі, але вельмі стараннымі мясцовымі блогерамі. Яны маюць свой рэсурс – лакальная вядомасць і аўтарытэт.
Мы патэлефанавалі міністру інфармацыі Марату Маркаву даведацца, чаму Міністэрства інфармацыі і ягоныя чыноўнікі бяруць удзел у агітацыйнай кампаніі за Аляксандра Лукашэнку. Але ён адмовіўся гутарыць з журналістам «Бюро»:
«Няма такога выдання [«Бюро»]!»«Бюро» няма, а расследаванне ёсць. Цуд!
Падрабязней пра тое, як Ганна Лукашэнка дапамагае агітаваць за Аляксандра Лукашэнку на "выбарах" насуперак выбарчаму заканадаўству і за грошы падаткаплацельшчыкаў, чытайце на нашым сайце.