Нямецкая пракуратура спыніла расследаванне па абыходзе санкцый з боку кампаніі Alutech.
Але падсанкцыйная прадукцыя працягвае паступаць у Чэхію, а таксама прадаецца ў Вялікабрытаніі. Там патрабуюць правесці расследаванні дзейнасці кампаніі.
Пракуратура нямецкага горада Білефельд спыніла расследаванне па абходзе санкцый з боку кампаніі Alutech з-за "адсутнасці дастатковых падазрэнняў, паколькі не ўдалося даказаць дзеянне, якое мае крымінальнае значэнне".
■ Чэшская лагістыка. На пачатку ліпеня нашыя калегі з чэшскага выдання investigace.cz больш падрабязна распавялі пра лагістычны цэнтр Alutech у Чэхіі, праз які распаўсюджвалі падсанкцыйную прадукцыю ў ЕС.
Таксама чэшскія расследавальнікі даведаліся, што гаражныя вароты Alutech па-ранейшаму прапануюцца дыстрыбʼютарамі як на чэшскім, так і на славацкім рынках. І прадаўцы не хаваюць, што ўсе яны зроблены ў Беларусі і ўвозяцца дагэтуль у ЕС. На падставе гэтай інфармацыі быў пададзены запыт на расследаванне ў чэшскую мытню.
■ У Вялікабрытаніі занепакоены. Кампанія Alutech прыцягнула да сябе ўвагу не толькі ў Еўрасаюзе. Дэпутатка парламенту Вялікабрытаніі Шывон Макдонах, якая таксама сябра спецыяльнага камітэту казначэйства, заявіла, што кампанія Alutech «працягвае імпартаваць забароненую прадукцыю ў Вялікабрытанію», паведамляе BBC.
Яна заклікала падатковыя органы краіны прыняць меры супраць Alutech і іншых фірмаў, якія падазраюцца ў абыходзе санкцый. Сябры спецыяльнага камітэту Казначэйства занепакоеныя тым, што рэжым санкцый не працуе, і пачалі сваё расследаванне.
У сакавіку гэтага года “Бюро” сумесна з нямецкім выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazin выпусцілі расследаванне пра тое, што кампанія Alutech абыходзіць санкцыі і пастаўляе ў Еўрасаюз падсанкцыйную прадукцыю. Робіць яна гэта праз сваю расійскую кампанію і чэшскі лагістычны цэнтр.
Сутнасць у тым, што праз тыдзень пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі саюз забараніў увозіць з Беларусі многія важныя тавары. Так холдынг «Алютэх» пазбавіўся магчымасці пастаўляць у краіны ЕС панэлі, вароты і дзверы са сталі.
Неўзабаве набыла моц забарона і на імпарт металургічнай прадукцыі з Расіі, але панэлі, вароты і дзверы са сталі не падпалі пад новыя абмежаванні ЕС. То бок, з Беларусі некаторую прадукцыю «Алютэха» ў ЕС вывозіць ужо было нельга, а вось Расію забарона не закранула. І «Алютэх» скарыстаўся гэтым пралазам.
Прачытаць расследаванне «Таемныя здзелкі Алютэха» пра гэта можна ў нас на сайце.