Сямейны бізнэс «Армтэк»
Групу кампаній «Армтэк» стварылі браты Вадзім і Алег Грынкевічы. Яны ўваходзяць у топ-20 паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі. Пачаўшы ў сярэдзіне 90-х, з часам яны выбіліся ў лідары не толькі ў нашай краіне, але і атрымалі прызнанне на больш буйным рынку Расіі, у Казахстане і іншых краінах.
«Армтэк» пазіцыянуе сябе як найбуйнейшы дыстрыб’ютар аўтазапчастак ва Усходняй Еўропе. Маючы сотні крамаў, група кампаній прапаноўвае больш як 500 тысяч дэталяў са склада і 60 млн дэталяў пад замову для легкавых і грузавых аўтамабіляў еўрапейскіх, амерыканскіх, японскіх, карэйскіх і расійскіх марак. Абароты – каля мільярда долараў за год.
Сёння «Армтэк» уяўляе сабой разгалінаваную сетку з дзясятка кампаній не толькі ў Расіі, Беларусі і Казахстане, але і ў Германіі, Ірландыі, Ганконгу, ААЭ і іншых краінах. Група кампаній не вырабляе запчасткі, а імпартуе іх з-за мяжы. Важнае месца ў гэтым бізнэсе займае нямецкая кампанія ATH&S GmbH, на яе да нядаўняга часу былі завязаныя гандлёвыя патокі «Армтэка».
Адзінай уладальніцай нямецкай кампаніі з’яўляецца загадкавая жанчына па імені Марыя Тэйлар. Марыя Тэйлар – не проста наёмная супрацоўніца альбо трымальніца актываў. Як высветліла «БЮРО», яна яшчэ і дачка Алега Грынкевіча, адрасам месца жыхарства якой пазначаны Дублін.
Асноўныя краіны збыту для ATH&S GmbH – Расія, Беларусь, Казахстан. Прычым Расія з’яўляецца найбольш прывабным кірункам, дзе агульны аб’ём рынку запчастак для сэрвіснага абслугоўвання іншамарак летась ацэньваўся ў 21 мільярд долараў.
На расійскім рынку ATH&S GmbH шчыльна працавала з фірмай «А.П.Р.». Гэта ключавы актыў сям’і Грынкевічаў у Расіі. Кампанія мае 85 адасобленых падраздзяленняў па ўсёй краіне, яе штат перавышае 5 тысяч чалавек.
Мытныя дадзеныя паказалі, што ў 2020 і 2021 гадах прыкладна траціна ўсіх аб’ёмаў імпартных запчастак «А.П.Р.» закупляла менавіта ў нямецкай кампаніі ATH&S GmbH наўпрост або з яе даручэння. У грашах гэта больш як 100 мільёнаў долараў за два гады.
Чытайце падрабязней у нашым новым расследаванні «Вялікая наладка».
Чытаць без VPN.