Бюро


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Расследаванні пра Беларусь
Робім нябачнае бачным.
Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі.
звязацца з намі: @buro_editors
Наш інстаграм
https://instagram.com/buromedia_by
Падтрымаць рэдакцыю
https://www.patreon.com/buromediaby

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Звязаная з сям’ёй Лукашэнкі кампанія зарабляе на радыё ў Беларусі. Яна кантралюе радыёстанцыі «Супер FM» і «Душэўнае радыё», а хутка запусціць «Радыё Шансон» разам з Упраўленнем справамі Лукашэнкі.

У Беларусі з’явіцца сваё «Радыё Шансон». Яно плануе пачаць кругласуткавае вяшчанне з верасня гэтага года. Ліцэнзію на вяшчанне сёлета ў сакавіку атрымала прыватная фірма «Музычная частата». Летась кампанія зарабіла амаль 200 тысяч рублёў чыстага прыбытку (больш як 60 тысяч еўра).

Хто ж стаіць за гэтай даволі паспяховай фірмай? 21% кампаніі знаходзіцца ва ўласнасці Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Упраўлення справамі Лукашэнкі (канцэртная зала «Мінск»). Яшчэ 30% – у дзяржпрадпрыемства «Дом прэсы», якое належыць Міністэрству інфармацыі. І 49% валодае ТАА «Музычная медыякампанія».

«Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі (30%) Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная амаль цалкам на Андрэя Урублеўскага (95%) – аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. У 2023 годзе выручка «Музычнай медыякампаніі» склала 6,5 мільёна рублёў, або крыху больш за 2 мільёна еўра.

Імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб схаваць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі – АНна Сяргеевна Лукашенко.

Цалкам навіну чытайце на нашым сайце


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Падсанкцыйныя еўрапейскія грузавікі возяць ў Расію дзясяткі беларускіх кампаній на мільёны долараў. Сярод папулярных аўтамабільных брэндаў — MAN, Mercedes-Benz, Volvo ды іншыя. Гэтая тэхніка трапляе ў Расію ў абыход санкцый.

Дзякуючы хітрым схемам у 2023 годзе з Беларусі ў Расію было пастаўлена больш як 600 аўтамабіляў. Агульнай сумай на 60 мільёнаў долараў. Пры гэтым на тройку лідараў прыходзіцца больш за палову шэрага аўтарынку. Гэта істотна палепшыла іх дабрабыт.

Як працуюць схемы па абыходу санкцый і якія кампаніі ў гэтым удзельнічаючь чытайце ў нашым новым расследаванні «Truck Dealers».

Чытаць без VPN.


Беларускі порт у Мурманску пабудуе «бізнэсвумэн» з каманды «нафтавага кашалька» Лукашэнкі. Расследавальнікі @buroby высветлілі, што да будаўніцтва порта ў Мурманску можа мець дачыненне «нафтавы кашалёк» Лукашэнкі Мікалай Варабей і яго кампаніі.

На днях паведамлялася, што беларускія інвестары плануюць пабудаваць порт у Мурманскай вобласці. Пагадненне пра гэта падпісалі губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс і гендырэктар расійскай кампаніі «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» Андрэй Бунакоў. Уладальнікамі ж кампаніі лічацца нейкая беларуска Нэлі Малярова (1%) і беларуская кампанія «Лагістык Энерджы» (99%). Хто ж гэтыя раптоўныя інвестары?

Журналісты reform.news распазналі ў Андрэі Бунакове былога гендырэктара «Белшыны», якога год таму затрымлівалі. І за якога тады заступаліся прадстаўнікі дзейнай улады — Раман Галоўчанка, Наталля Качанава і Пётр Пархомчык.

Кампанія «Лагістык Энерджы», якой аднаасобна з лістапада 2022 года валодае Нэлі Малярова, зарэгістраваная па тым жа адрасе, што і іншая вядомая лагістычная кампанія «Белказтранс». Гэта актыў Мікалая Вараб’я, які быў запісаны на яго асабіста да снежня 2020 года.

Дзякуючы @cpartisans_by мы змаглі даведацца, што Нэлі Малярова працавала ў «Белказтрансе» ў 2021 годзе, яна родам з Наваполацка. А ейны муж Аляксандр Маляроў лічыўся супрацоўнікам іншай кампаніі, якой сувалодаў Мікалай Варабей, — «Інтэрсэрвіс». Мы спрабавалі звязацца з Нэлі Маляровай праз ейных бацькоў. Яны абяцалі перадаць дачцэ просьбу пра інтэрв’ю, але пакуль яна нам не ператэлефанавала. Нэлі, мы чакаем вашага званку!

Дырэктар «Лагістык Энерджы» Марат Малецкі адмовіўся ад каментараў. Але мы змаглі знайсці, што яго поўны цёзка двойчы быў назіральнікам у Наваполацку на выбарах у Беларусі — дэпутацкіх у 2019 годзе і прэзідэнцкіх у 2020 годзе. А таксама тое, што яго цёзка быў начальнікам вытворчага аддзела завода «Палімір» у Наваполацку.

Чытайце цалкам навіну на нашым сайце.

А тут без VPN.


⚡️Наш сайт ізноў працуе! Просім прабачэння на часовыя нязручнасці.

Нагадаем, што ўчора мы выпусцілі расследаванне пра тое, як беларускія кампаніі ў абыход санкцыяў пастаўляюць цягачы ў Расію — "Truck Dealers". Калі вы яшчэ не чыталі, то раім прачытаць! Тут можна прачытаць без VPN.

Таксама, калі вы хочаце падтрымаць нашую працу — вы можаце стаць нашым падпісчыкам на Patreon.


❗️Сябры, у нас часовыя тэхнічныя непаладкі з сайтам. Спадзяемся, што хутка ўсё будзе выпраўлена. Сайт і расследаванні могуць быць недасяжны.


У нашым новым расследаванні «Truck Dealers» мы рассказваем як падсанкцыйныя еўрапейскія грузавікі ў Расію возяць дзясяткі беларускіх кампаній.

Дзякуючы хітрым схемам у 2023 годзе з Беларусі ў Расію пастаўленыя больш як 600 цягачоў на 60 мільёнаў долараў.

У тройку лідараў увайшлі «Белшынгандальсэрвіс», «Аўтабай Лізінг» і «НМП Лагістык». Яны падзялілі між сабой амаль 60% шэрага аўтарынку, што істотна палепшыла іх дабрабыт.

Сярод папулярных аўтамабільных брэндаў – Volvo, Scania, Mercedes-Benz, DAF, MAN, Renault. Краінай паходжання грузавікоў пазначаныя Швецыя, Бельгія, Нідэрланды, Францыя, Германія, Польшча.

Чытайце расследванне «Truck Dealers» цалкам на нашым сайце.

Чытаць без VPN.


Польшча, Латвія і Літва перасталі пускаць некаторыя машыны з Еўропы ў Беларусь. Гэта было зроблена, каб спыніць перапродаж люксавай тэхнікі ў Расію.

Заўтра выйдзе наша нашае расследаванне, у якім мы раскажам яшчэ пра адну катэгорыю еўрапейскіх аўтамабіляў, якая робіць касу беларускім пасярэднікам, — грузавікі.
Акрамя таго, мы раскрыем сетку кампаній у Еўропе, Беларусі і Расіі, якія возяць легкавыя аўто ў абыход санкцый.

Гэты матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з расійскім незалежным выданнем «Вёрстка» пры падтрымцы «КіберПартызан» і літоўскага расследавальніцкага цэнтра «Siena».

Пра гэтыя шэрыя схемы мы ўпершыню расказалі ў канцы мінулага года ў нашым расследаванні «Спонсары раскошы», ў якім мы распавялі як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый.


Дарагія падпісчыкі, пакуль мы рыхтуем для новае расследаванне — хочам нагадаць вам пра што мы пісалі раней.

Расследаванне «Спонсары раскошы». Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый.

Расследаванне “Цемные бакі Беларускага Чырвонага Крыжа” . Як кіраўніцтва самай вялікай грамадскай арганізацыі шыкуе на грошы беларусаў і міжнародныя гранты.

Расследаванне “Крывавыя пасярэднікі“. Як беларускія кампаніі дапамагалі абсталёўваць расійскую ваенную прамысловасць у абыход санкцый.

Расследаванне «Святая бухгалтэрыя». Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг.

Расследаванне «Таемныя здзелкі «Алютэха». Што ўтойвае адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі Аляксей Жукаў.

Таксама ўсе нашыя тэксты можна чытаць без VPN праз сайт-люстэрка.

Калі вы хочаце падтрымаць нашую працу — вы можаце стаць нашым падпісчыкам на Patreon.


Што ўтойвае адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі Аляксей Жукаў

Жукаў – стваральнік найбуйнейшага ва Усходняй Еўропе холдынгу па выпуску ралетаў, варотаў і алюмініевых профіляў пад брэндам «Алютэх». Ён адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі, які атрымаў ордэн з рук Аляксандра Лукашэнкі за ўнёсак у развіццё эканомікі.

Пасля ўвядзення жорсткіх санкцый супраць Беларусі Жукаў без лішняй агалоскі прадаў увесь свой бізнэс нямецкай групе кампаній Hörmann. Але перад гэтым ён паспеў засвяціцца ў пастаўках санкцыйных тавараў у Еўропу.

У партнёрстве з нямецкімі выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazine, а таксама пры падтрымцы «КіберПартызан», OCCRP ID і расійскага выдання «Вёрстка», мы зрабілі расследаванне пра схемы абыходу санкцый кампаніі Алютэх.

Тут чытаць без VPN.


Вельмі салодкія справы. Як Сяргей Цяцерын узяў у свае рукі пастаўкі топавых ласункаў у Беларусь.

Пасля працяглай адсутнасці ў Беларусь вярнуліся вафлі Kinder Bueno. Заўважыў гэта блогер Какабай, пра што паспяшаўся распавесці сваёй аўдыторыі. «Бюро» высветліла, што слодыч у беларускія крамы пастаўляе наш стары знаёмец – сябар Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсовец Сяргей Цяцерын.

Пасля ўвядзення санкцый ЕС Лукашэнка ў адказ забараніў увозіць у Беларусь харчовыя прадукты з «недружалюбных краін». У снежні 2023 года ўрад Беларусі працягнуў гэтую забарону да канца 2024 года. Але выключэннем стаў бізнэс Сяргея Цяцерына.

Мы вырашылі паглядзець, якія вядомыя брэнды бізнэсовец і напарнік Лукашэнкі ў колцы дроваў Сяргей Цяцерын яшчэ завозіць у Беларусь.

На выявах зверху вы можаце ўбачыць што мы знайшлі. Тут і паста Nutella, і разнастайныя гатункі Kinder, шакаладкі Schogetten, Ritter Sport, чыпсы Pringles ды іншае.

Цалкам чытайце на нашым сайце.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Як праваслаўны бізнес-холдынг Свята-Елісавецінскага манастыра пазбягае падаткаў за сваіх супрацоўнікаў.

У гэтым праваслаўным холдынгу працуе больш за паўтары тысячы супрацоўнікаў. І паводле нашых крыніц, каб пазбегнуць падаткаў за сваіх супрацоўнікаў, манастыр вядзе двайную бухгалтэрыю.

Як гэта працуе?

Ахвяраванні з’яўляюцца асноўным прыбыткам і ўласнасцю рэлігійнай арганізацыі - гэтыя грошы не абкладаюцца падаткам на прыбытак. І тут намалёўваецца цудоўная схема.

Каб не плаціць падатак, манастыр маскіруе свае даходы пад ахвяраванні.

Па сутнасці, манастыр займаецца падменаў паняткаў. Фіксаваныя кошты на свае паслугі і прадукцыю яны называюць “ахвяраваннямі”. І так пазбягаюць падаткаў.

Цалкам пра “шэрыя схемы” манастыра чытайце у нашым расследаванні “Святая бухгалтэрыя”.


Курыныя лапкі Шэймана. Як правая рука Лукашэнкі зарабляе мільёны на пастаўках «далікатэсаў» у Азію

У бізнэс-імперыі Віктара Шэймана з’явілася новая кампанія – ЗАТ «ГБК – Шаўковы шлях». Гэтая фірма аказалася вельмі прыбытковай – за два апошнія гады яна выплаціла сваім акцыянерам 33,5 мільёна рублёў дывідэндаў.

Кампанія з’яўляецца лагістычным хабам, асноўная мэта якога – экспарт мясной прадукцыі і субпрадуктаў у Кітай і краіны Паўднёва-Усходняй Азіі. Напрыклад, курыныя лапкі кампанія закупляе ва Узбекістане, а потым перапрадае далей у іншыя краіны.

Дырэктарка «ГБК – Шаўковы шлях» Таццяна Аношка – былая кіраўніца іншай шэйманаўскай фірмы «Глобалкастам». Яна была заснаваная ў 2015-м – праз год пасля таго, як Расія забараніла імпарт харчовых прадуктаў з заходніх краін у адказ на санкцыі, і актыўна займалася пастаўкамі «санкцыёнкі» ў Расію.

Сайт «ГБК – Шаўковы шлях» быў зарэгістраваны ў 2021 годзе і належыць яшчэ адной шэйманаўскай кампаніі «Глобалкастам-менеджмент»
.

Кампанія «ГБК – Шаўковы шлях» за 2023 год атрымала выручку ў 237 мільёнаў рублёў. За год да таго выручка кампаніі склала 122 мільёны рублёў.

Чысты прыбытак кампаніі пасля падаткаў і іншых выплат у 2023 годзе склаў 5,7 мільёна рублёў, а ў 2022 годзе – 2,6 мільёна рублёў.

Калі вы ведаеце падрабязнасці пра дзейнасць гэтай кампаніі – пішыце нам у тэлеграм або на нашу пошту buro4by@proton.me.

Чытаць навіну на сайце.

А тут чытаць без VPN.


Падчас працы над нашым расследаваннем пра Свята-Елісавецінскі манастыр пад выглядам кліентаў мы правялі «кантрольную закупку». І высветлілі, што ў бізнес-праектаў манастыра сапраўды няма ні тэрміналаў, ні касавых апаратаў.

Нам прапанавалі разлічыцца наяўнымі ў крамах «Манастырскі сад», «Эла» і «Крыжы і помнікі», а таксама ў гасцініцы манастыра «Дом паломнікаў».

У крамах «Эла» і «Манастырскі сад» пацвердзілі, што ў іх адсутнічае тэрмінал – аплаціць можна толькі наяўнымі. Акрамя таго, «Манастырскі сад» прапанаваў нашаму пакупніку разлічыцца за тавар праз АРІП. Аплату на яго просяць рабіць з тэгам «Ахвяраванне».

У краме «Крыжы і помнікі» тайнаму пакупніку «Бюро» разлічыцца за надмагілле з граніту рэкамендавалі наяўнымі альбо ахвяраваць гэтую суму манастыру, але, паводле слоў прадаўца, «гэта доўгая песня і зрабіць гэта даволі цяжка». Лепей аддаць кэшам або зрабіць перавод яму на карту.

Мы таксама зрабілі спробу забраняваць нумар у манастырскай гасцініцы. Жанчына на рэцэпцыі патлумачыла, што тэрмінала ў гатэлі няма: «Вы даяце грошы пасля прыезду наяўнымі ў беларускіх [рублях]. Афіцыйна мы вам чэк не дадзім. Мы можам толькі даць рахунак [фактуру], што вы ахвяравалі на манастыр – як ахвяра».

На пытанне, з чым звязаная такая палітыка гасцініцы, мы атрымалі адказ: «Ну, у нас так – як ахвяраванне на манастыр ідзе».

Падрабязней пра бізнес-холдынг Свята-Елісавецінскага манастыра чытайце ў нашым расследаванні «Святая бухгалтэрыя».

А тут можна прачытаць без VPN.


Целаахоўнік Лукашэнкі ўзначаліў прыватную ахоўную кампанію «Гардсэрвіс», якая звязана з Віктарам Шэйманам

Адзіную ў Беларусі прыватную ахоўную кампанію «Гардсэрвіс» са спецдазволам на абыходжанне са зброяй узначаліў супрацоўнік службы бяспекі Лукашэнкі – Юрый Альшэўскі. Дзякуючы @cpartisans мы змаглі даведацца, што ён каля 20 гадоў працуе целаахоўнікам Аляксандра Лукашэнкі. У тым ліку суправаджаў яго ў замежных камандзіроўках – у 2017 годзе ў Індыю, у 2018 годзе ў Кітай, а ў 2019-м у Туркменістан.

Альшэўскі ўжо трэці дырэктар «Гардсэрвіса» з 2020 года. Раней кампанію ўзначальвалі Яўген Чанаў і Уладзімір Арэх. Менавіта праз асобу Чанава выданню @euroradio ўдалося выявіць сувязь паміж «Гардсэрвісам», кіраўніцтвам спраў Лукашэнкі і найбліжэйшым ягоным паплечнікам Віктарам Шэйманам.

Кампанія «Гардсэрвіс» адзіная ў Беларусі «прыватная» ахоўная арганізацыя, якая мае спецыяльны дазвол на набыццё, захоўванне і перадачу сваім супрацоўнікам цывільнай і службовай зброі. Гэты дазвол кампанія атрымала дзякуючы асобнаму ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў чэрвені 2020 года.

Пра новага дырэктара "Гардсэрвіс" і яго жонку, якая нядаўна стала дэпутаткай, чытайце на нашым сайце.

А тут без VPN.


Двайная бухгалтэрыя Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра

Падчас працы над нашым новым расследаваннем адразу некалькі былых работнікаў мінскага манастыра паведамілі «Бюро», што рэлігійная арганізацыя наўмысна заніжае падатковую нагрузку.

Заработная плата наёмнага супрацоўніка СЕМ умоўна падзяляецца на дзве часткі: 15% і 85%. 15% – «белая» зарплата. Яна афіцыйна налічаецца супрацоўніку пасля выліку з яе адлічэнняў у дзяржбюджэт.

«Грошы былі добрыя, але афіцыйна падаткам большая частка не абкладалася. Я вельмі доўга працаваў у гэтай структуры, але сабе на пенсію не зарабіў нічога», – распавяла нам адна з нашых крыніц.

Большая частка зарплаты, якую СЕМ не паказвае падатковай, – гэта «чорная» зарплата. Паводле інфармацыі нашай крыніцы, афармляецца гэтая сума па дакументах як «дабрачыннае ахвяраванне за царкоўны послух».

У размове з «Бюро» Андрэй Лемяшонак адмаўляў зарплаты ў канвертах: «Не, мы не плацім [зарплату ў канвертах]. Мы плацім афіцыйную, а калі нейкая перапрацоўка або калі чалавек зрабіў штосьці лепш – мы яму даплачваем».

А пасля нашай размовы ў сваім прамым эфіры ён адрэагаваў на нашыя пытанні, прызнаўшыся, што "я — не камерсант, прабачце, я — проста грэшны святар".

Чытайце расследаванне «Святая бухгалтэрыя» цалкам на нашым сайце.

А тут можна прачытаць без VPN.


Вы не чакалі, а ў нас ужо новае расследаванне! Гэтым разам пра міжнародную кампанію з беларускімі каранямі — “Алютэх”.

Яе ўладальнік Аляксей Жукаў – адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі, які атрымаў ордэн з рук Аляксандра Лукашэнкі за ўнёсак у развіццё эканомікі.

Жукаў стварыў найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе холдынг па выпуску ралетаў, варотаў і алюмініевых профіляў пад брэндам «Алютэх».

Пасля ўвядзення жорсткіх санкцый супраць Беларусі Жукаў без лішняй агалоскі прадаў увесь свой бізнэс нямецкай групе кампаній Hörmann. Але перад гэтым ён паспеў засвяціцца ў пастаўках санкцыйных тавараў у Еўропу.

Чытайце наша новае расследаванне «Таемныя здзелкі «Алютэха» пра схемы абыходу санкцый, якое мы зрабілі ў партнёрстве з нямецкімі выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazine, а таксама пры падтрымцы @cpartisans, OCCRP ID і расійскага выдання «Вёрстка» (@svobodnieslova).

Чытаць расследаванне без VPN

Вы можаце падтрымаць нашую працу і расследаванні падпісаўшыся на наш Patreon.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Паважаныя чытачы, наш сайт падвергся кібератацы, нехта спрабуе яго "пакласці". Спробы ўзмацніліся пасля выхаду сённяшняга расследавання пра Свята-Елісавецінскі манастыр.

Верагодна з-за гэтага сайт будзе загружацца крыху павольней, магчымыя перабоі ў працы сайта (але мы спадзяемся, што гэтага не здарыцца).

Насуперак зламыснікам, вы можаце падтрымаць нашу працу і нашы расследаванні на Patreon.


Апошнім часам Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр (СЕМ) прываблівае ўвагу беларусаў сваёй неадназначнай дзейнасцю. Яго кіраўнік Андрэй Лемяшонак падтрымаў масавыя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў 2020 годзе, а з пачаткам нападу Расіі на Украіну манастыр заняўся адпраўкай дапамогі расійскім салдатам.

Мы вырашылі прыгледзецца да гэтай арганізацыі і знайшлі цэлы “праваслаўны холдынг”.

Чытайце наша новае расследаванне, у якім мы раскажам, паводле якіх законаў жыве гэтая дзяржава ў дзяржаве, чые інтарэсы абслугоўвае, дзякуючы каму зарабляе на шэрых схемах мільёны долараў. І як у гэтую карціну ўпісаныя сімпатыі і атачэнне сям’і Лукашэнкі.

Чытаць праз люстэрка без VPN.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Заўтра выходзіць наша новае расследаванне пра Свята-Елісавецінскі манастыр, іх духоўніка Андрэя Лемяшонка і пабудаваную вакол манастыра бізнес-імперыю.

Так, усё правільна, Лемяшонак і набліжаныя да яго людзі стварылі цэлую сетку кампаній пад патранажам манастыра, і бязбожна зарабляюць грошы.

І гэта той рэдкі выпадак, калі рэакцыя фігуранта расследавання з'яўляецца раней за расследаванне. На відэа — рэакцыя Лемяшонка па выніках нашай з ім размовы. Асабліва нас парадавала канцоўка пра "я — не камерсант, прабачце, я — проста грэшны святар".


Нашае расследаванне "Крывавыя пасярэднікі" пра тое, як беларускія кампаніі пастаўляюць абсталяванне для расійскага ВПК у абыход санкцый — увайшло ў лютаўскую падборку лепшых расследаванняў з Беларусі, Украіны, Узбекістана і Расіі па версіі Global Investigative Journalism Network (GIJN).

Пра нашае ды іншыя расследаванні можна прачытаць у рассылцы GIJN.

20 last posts shown.