Тётя Ира разрешила


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Блоги


Я - рэдактарка з Гродна Ірына Новік.
На канале ўсяго патроху - ад рэцэптаў дранікаў да прасоўвання гендарнай роўнасці.
На працы я дама суровая ))
А тут усіх абдымаю і шкадую.
Падтрымаеш?
https://www.buymeacoffee.com/irenanovikV
#ТётяИраразрешила.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги
Статистика
Фильтр публикаций


Віншаванні для гарадзенкі Аліны Коўшык. Зараз яна - дырэктарка Белсату.

Аліна Коўшык - беларускамоўная журналістка з гістарычнай і паліталагічнай адукацыяй. Да прызначэння была прадстаўнічкай Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.


Репост из: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Размова двух людзей пра тое, што баліць». Ірына Новік – пра шчырасць, эмоцыі і гарызантальныя стасункі ў падкастах

Падзеі апошніх гадоў раскідалі беларусаў па свеце, а падкасты дапамагаюць зноў сабрацца разам, лічыць журналістка Ірына Новік.

У інтэрв’ю БАЖ яна расказала, як знаходзіць тэмы для выпускаў, чаму мы стаміліся ад экспертаў за мікрафонам і што робіць падкаст цікавым для слухачоў.

«Раней было так, што на ўвесь кантэнт мы глядзелі журналісцкімі вачыма, вельмі аб’ектыўна, трэба было быць па-за сітуацыяй, не выказываць сваіх ацэнак. А ў падкастах можам падзяліцца меркаваннем пра свой досвед. Ён у кожнага чалавека розны».


Чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


😱Сябры -сябровачкі, такая справа. Цёці Іры не разрышаюць разрышаць.

🤯Рашэннем суда Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ад 21 кастрычніка канал прызналі экстрэмісцкім.

💯 Яно і зразумела. Больш небяспечную зброю, чым кулінарныя рэцэпты, трэба яшчэ пашукаць))

🥰 Каму стала небяспечна - адпішыцеся. Вы ведаеце, як і дзе мяне шукаць пры патрэбе

А цёця Іра пойдзе разрышаць з яшчэ большым імпэтам направа і налева))


Для вас "рак" - страшнае слова?

Для мяне дакладна. І кожны раз, калі рак з'яўляецца ў маім блізкім асяроддзі, я адчуваю ўнутраную барацьбу.

Мяне разрывае паміж схавацца ў бульбу і зрабіць выгляд, што я ні пры чым, ці наадварот - пачаць углядацца яшчэ больш уважліва, натапырваць усе свае антэны і лакатары на тое, злавіць як мага больш самай рознай інфармацыі.

Так паўтараецца кожны раз. І кожны раз як у першы.

Гэтым разам вынікам стаў фільм, які па шчырасці гераінь можна назваць споведдзю. Кацярына Ваданосава і Кацярына Пытлева - мае гераіні сёлетняга ружовага кастрычніка.

А яшчэ Вольга Вялічка, з якой мы разам гэты фільм зрабілі і наш камерамэн Макс, без якога фільма як фільма проста не было б)

Сёння, 15 кастрычніка, Міжнародны дзень барацьбы з ракам грудзей. І - анлайн-прэм'ера стужкі.

https://www.youtube.com/watch?v=E5PyquagrMs


Репост из: IFAE
Паспейце заявіцца на Школу журналістыкі да 20 кастрычніка!

Вас чакаюць чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў з журналістамі-прафесіяналамі, дадатковыя онлайн заняткі па найбольш запатрабаваных тэмах, онлайн стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыя і ментарская падтрымка.

Працягваем дзяліцца ўражаннямі студэнтаў першага патоку 👉

👉🏻 Падаць заяўку
📄 Падрабязнасці на сайце


Гродзенскія анёлы спусціліся на зямлю. Дакладней - на старыя гродзенскія могілкі. Там адбылася прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнка прысвечанай гарадскому некропалю.

Цёця Іра не абмінае такія падзеі і вам нясе размову з аўтаркай кнігі.

А https://telegra.ph/angely-09-17


Ці любіце вы пахімічыць? Цёця Іра сёння дазваляе гэтым заняцца, а гераіня артыкула навучыць, як гэта зрабіць. Галоўны спойлер - адну з прыгожых рэакцый можна паўтарыць дома https://telegra.ph/chemistry-09-14




Хвілінка самарэкламы і запрашэнне пабачыцца:

OnlineLab «Химия подкаста» с Ириной Новик (дедлайн 17 сентября)
Приглашаем журналистов и журналисток, блогеров и блогерок, активистов и активисток на онлайн лабораторию «Химия подкаста».
Нужны ли подкасты беларуской аудитории?
Рассказывать или показывать?
«Долго или коротко»?
Кому? О чем? Зачем?
Ответы на эти вопросы будем искать на онлайн лаборатории вместе с Ириной Новик, авторкой и со-ведущей подкастов «Дочкі -маткі», «Гаворыць Гродна» и True crime Hrodna.
А ещё:
— рассмотрим удачные и неудачные кейсы;
— разберёмся с формулами;
— похимичим на внутренней кухне;
— взорвём стереотипы о подкастах;
— и выпадем в осадок от результатов.
У вас ещё нет подкаста? Тогда мы идём к вам!
Регистрация на онлайн лабораторию доступна до 17.09.2024, 17:00.
РЕГИСТРАЦИЯ
Зарегистрировавшиеся участники получат приглашение и ссылку на трансляцию за день (17 сентября) и за час до начала вебинара.
Если у вас есть вопросы, напишите нам: uchimonline5@gmail.com.


Ідэя гэтага падкаста нарадзілася са спрэчкі - ці былі ў Гродне сапраўдныя злачынцы. Пра адказ можна не расказваць.

То паглядзіце, што атрымалася. Бо дэтэктывы і тру-крайм гэта жанр суцяшальны. Там зло заўжды пакаранае і справядлівасць перамагае. Нам зараз патрэбны такія гісторыі)

https://www.youtube.com/watch?v=UMvmK3AtaBI&t=805s


Хто з вас, дарагія сябры, лічыць, што можа з аднаго позірку ацаніць чалавека? Давайце праверым вашы здольнасці))

Па спасылцы да вашай увагі - 4 партрэты. На адным з іх - злачынца. Ці можаце вызначаць, хто менавіта?

Адказ будзе а 18.00 у другім эпізодзе падкаста True crime Hrodna

https://www.youtube.com/@vasha_tetia/community


Прыйшоў час на яблыкі, бо 19 жніўня адзначаюць яблычны спас.

То заходзьце да цёці Іры на аладкі, каб яшчэ раз адчуць смак лета і беларускай традыцыі.

І будзе вам смачна есці нават у цяжкі панядзелак))

https://youtu.be/0QKEQJaWdOI?si=MkpEc8zZLPbkJeGz






Ізноў здароў)) Цёцю Іру ўзнагародзілі дыпломам. За поацу і, галоўнае, за натхняльную адкрытасць новаму!

Я спачатку думаю ай, ну што такога, нічо асобеннага.

А потым думаю, ваў! Ну крута! Супер!

І яшчэ больш радуюся за калежанак, якіх таксама пдзначылі.

Пра іх больш тут

Давайце радавацца разам, так цікавей)))

А яшчэ раскажыце цёці Іры пра свае перамогі і дасягненні. Не легкпважце іх, дзевачкі!



Показано 16 последних публикаций.