Набліжаецца да завяршэння вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у сябры Рады па медыяэтыцыЛюбая асоба можа вылучыць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах сябраў Рады. Таксама вылучаць кандыдатуры могуць арганізацыі-удзельніцы Медыяасамблеі.
27 красавіка 2025 года сканчаецца этап рэгістрацыі кандыдатаў у сябры Рады па медыя этыцы.
✔️
Вылучэнне удзельнікамі МедыяасамблеіКожны ўдзельнік Медыяасамблеі мае права намінаваць аднаго ці некалькіх кандыдатаў.
✔️
Самавылучэнне
Кожная асоба, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы, можа самастойна вылучыць сваю кандыдатуру.
Асоба лічыцца зарэгістраванай у Рэестры кандыдатаў з моманту атрымання ад яе Сакратарыятам наступных дакументаў:
● кароткія біяграфічныя звесткі самавылучанай асобы,
● рэкамендацыйны ліст, які пацвярджае кваліфікацыю і рэпутацыю асобы.
Падрабязнасці і форма❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы|
Patreon