🏰 Hrodna 11:27


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127
Зваротная сувязь: hrodna1127@gmail.com

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


🧐 Памятаеце жудасны пах, які вырваўся вонкі, калі ў 2000-я гады ў цэнтры Гродна "рэканструявалі" цэнтральную плошчу?

😎 Гістарычна-дэтэктыўнае агенцтва "Юрыдыка" паспрабавала высветліць, што стала прычынай гэтага паху і якія таямніцы схаваныя пад тратуарнай пліткай каля танка ў цэнтры горада.

📺 Атрымаўся сапраўдны аповед у стылі Говарда Філіпса Лаўкрафта: https://youtu.be/0eY2djRuhKA

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


📌 Дзелімся з вамі чарговым набыткам з нашай сціплай калекцыі.

Вельмі маляўнічы від на Нёман. Фота зроблена з Пышкоў, крыху далей за сённяшні Новы мост. Подпіс па-нямецку, але нам пакуль што складана вызначыць год, калі зроблена фота. Абрыс Фары Вітаўта, на жаль, бачны слабавата 🤔

Можа быць, падпісчыкі дапамогуць? Мы спачатку думалі, што гэта зіма 1915-16 гадоў. Але можа мы памыляемся? Напішыце вашыя версіі ў каментарыях!

Падтрымаць нас, у тым ліку дапамагчы ў выкупе старых фота Гродна, можна на ☕️ Buymeacoffee ☕️


Telegram | YouTube | Instagram


💥 У верасні 1966 года з дна Нёмана паднялі гармату

У час ачысткі ракі каля чыгуначнага моста рабочыя знайшлі на дне нейкую дзіўную масіўную трубу, якая аказалася... гарматай 1701 года!

Гэта была руская гармата, адлітая з бронзы майстрам Жыхаравым, верагодна з металу, які цар Пётр І здабыў з пераплаўкі царкоўных званоў. Так рабілі ў першыя гады Паўночнай вайны, калі ў рускіх быў вялікі недахоп артылерыі.

Гармата была затоплена, верагодна, у сакавіку 1706 года, калі войскі Пятра І адступалі з Гродна. Рабочыя перадалі яе ў гісторыка-архелагічны музей, дзе яе і сёння могуць пабачыць наведвальнікі.

На фота - матэрыялы пра знаходку, апублікаваныя ў "Гродзенскай праўдзе" ў верасні 1966

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


Беларускі геймер — суполка аматараў відэагульняў, у якой вы знойдзеце ўсё самае цікавае са свету гульняў:

🔸Новыя рэлізы
🔸Найцікавейшыя анонсы
🔸Беларускія пераклады
🔸Абвесткі пра бясплатныя раздачы
🔸Навіны з індустрыі

І ўсё гэта выключна па-беларуску!


📚 У працяг тэмы 1 верасня і Дня ведаў. Вырашылі ўзгадаць і пераглядзець кадры з дакументальнага фільма “Гродно. Сентябрь” вытворчасці 1982 года. Цікава ўбачыць, як у мінулым дзеці ішлі ў адну з гродзенскіх школ, дакладней – сёння Гарадская гімназія, а студэнты ва ўніверсітэты.

📺 Таму, прапануем вам зірнуць гэтыя кадры. А можа раптам хтосьці з нашых падпісчыкаў пазнае сябе: https://youtu.be/KqimmVRuBs0

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


🍁 1 верасня - трэба што-небудзь звязанае з тэмай вучобы, так?

Лавіце фота гродзенскіх вучаніц канца XIX - пачатку XX ст. Пра жаночую гімназію на Ажэшкі (сёння - стары корпус ГрДУ) мы пісалі летась - пачытайце, цікава.

А хто на здымках сёння?

1️⃣ Вучаніцы Гродзенскай жаночай Марыінскай гімназіі, 1890-я гг.
2️⃣ Выпускніцы Гродзенскай жаночай Марыінскай гімназіі, каля 1900 года.

Фота з сямейнага архіва Кацярыны Усцінавай
Крыніца здымкаў: Ретроспектива моды

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


📻 Нашыя сябры з падкаста “Гаворыць Гродна” запусцілі новы сезон. Гэтым разам, вядоўцаў можна не толькі паслухаць, але і паглядзець, бо трэці сезон выходзіць у відэафармаце на YouTube.

👉 Вядоўцы Ірына і Антон прысвяцілі новы сезон гісторыі Гродна 2000-х гадоў. Яны ўзгадваюць і абмяркоўваюць, якім быў Гродна, як змяняўся горад і чым жылі гродзенцы ў 00-я.

“У першым выпуску здзьмуваем пыл з палічак нашых успамінаў, каб у наступных відэа больш дасканала разгледзець тыя часы. Будзем вельмі рады, калі вы далучыцеся да нашых утульных узгадак недалёкай мінуўшчыны”, — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook адзін з вядоўцаў Антон Шаранкевіч.

📺 Паглядзець і падтрымаць падабайкай першы выпуск з новага сезона падкаста “Гаворыць Гродна”: https://www.youtube.com/watch?v=iWe3UEBIuyY

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


👉 У рукі гістарычна-дэтэктыўнага агенцтва "Юрыдыка" трапіла вельмі цікавая справа — "Як мы выжылі?". У ёй — аповеды сведкаў пра дзіцячыя забавы ў Гродне канца ХХ стагоддзя.

🧐 Што прымушала дзяцей бегчы хутчэй, чым на ўроках фізкультуры? Дзе дзеці маглі лёгка зламаць ногі? І дзе ў Гродне можна было без цяжкасцяў знайсці сапраўдны баявы снарад?

😎 Адказы на гэтыя пытанні — у новым відэа "Байкі нёманскага дна": https://www.youtube.com/watch?v=kOvCzZHaBP0

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


💐 Крама "Алеся" на Ажэшкі - месца сціплай савецкай раскошы

Будынак у пачатку вуліцы Ажэшкі сёння ўсім вядомы як "Беларусбанк". Здавалася, там заўсёды быў банк, бо і за польскім часам у 1938-39 гадах гэтую тыповую эклектычную камяніцу перабудавалі ў модны функцыяналізм менавіта пад ашчадную касу.

Але банк не заўсёды займаў увесь будынак. У розны час у асобных памяшканнях была і аптэчная база, і крама музычных інструментаў і... крама "Алеся". Апошнюю і зараз успамінаюць сталыя гродзенцы.

Вось што яны пішуць:

"Это был супер магазин. Всегда красиво оформленная витрина. Помню постоянную продавщицу в первом зале. Помню духи "Пиковая дама" в замечательной упаковке. Это было место какой- то роскоши и красоты".

"Я здесь купила как-то духи "Тайна рижанки" фабрики Дзинтарс. С тех пор они стали моими любимыми"

"Однажды выбросили на прилавок в этот магазинчик польские духи "Быть может". Очередь дикая, откуда только набежало столько покупательниц!? Еще здесь покупала духи "Красный мак", "Индийский сандал" и духи "Юрмала-3", похожие ароматом на французские "Черная магия"".

"Самые приятные воспоминания! Именно в этом магазине покупали с сестрой вместе для мамы духи на день рождения. Не то "Белая сирень", не то "Рижская сирень". Фабрики Дзинтарс. На то время (70-е годы) это были любимые духи нашей мамы".

"Там люди покупали хорошее настроение и добрые воспоминания на много лет... Какое было приподнятое настроение, когда близилось 8 марта, я выбирала маме подарок, удалось застать в продаже махровые белые ароматные гвоздики в хрустящем целлофане".


Як няшмат трэба было савецкаму чалавеку для шчасця!

❓ І цікава, што сённяшнія гродзенцы будуць узгадваць праз 50 гадоў як месца раскошы і прыгажосці?

Паводле: РЕТРО Гродно

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


📷 Часам хочацца не разгадваць ніякія загадкі, а проста паглядзець старыя фота.

👒 Дык вось яны - прыклады таго, як гарадзенцы (у гэтым выпадку - гарадзенкі, канешне ж) рабілі сабе фотакарткі ў гарадскіх атэлье. Што гэта былі за атэлье і дзе размяшчаліся? Чытайце крыху ніжэй.

1️⃣ Фотаатэлье Мараўскага, каля 1900 года. Рэпрадукцыя з кнігі «Жаночы касцюм у Беларусі» (2007 год)
2️⃣ Жаніх і нявеста. Фотаатэлье Садоўскага і Казлоўскага, каля 1900 года. Рэпрадукцыя з кнігі «Жаночы касцюм у Беларусі» (2007 год)
3️⃣ Фотаатэлье Рубінштэйна, 1909 год. Каляровая рэканструкцыя, "Беларускі сямейны альбом" (2018 год)

Майстэрня Мараўскага адкрылася ў 1898 на вуліцы Мураўёскай (сёння Ажэшка). Яе ўласнік, штабс-капітан сапёрнага батальёна Мараўскі, быў фатографам-аматарам. Кіраваць атэлье ён прызначыў Мікалая Рубінштэйна.

Той Рубінштэйн хутка стаў адным з самых вядомых гродзенскіх фатографаў і ў 1903 годзе адкрыў уласнае атэлье. Яно працавала ў на вуліцы Саборнай (Савецкай) і існавала доўга - і ў царскія, і ў польскія часы. У 1906 годзе Рубінштэйн атрымаў залаты медаль на выставе ў Антверпене.

А вось атэлье Садоўскага і Казлоўскага было адным з самых старых у Гродне. Іван Садоўскі заснаваў яго ў 1865 годзе, а 1871-1907 гг. (з перапынкамі) працаваў разам з кампаньёнам Люцыянам Казлоўскім - лідскім шляцічам, які спачатку быў вучнем Садоўскага. Садоўскі вядомы як аўтар шэрагу партрэтаў вядомых гарадзенцаў, напрыклад Зоські Верас і Адама Багдановіча (бацькі Максіма).

Крыніца здымкаў: Ретроспектива моды
Інфармацыя пра атэлье: harodnia.com

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


👍 А вы выдатна справіліся з хітрым пытаннем з учорашняга паста!

🔎 Сапраўды, на канверце на помніку Элізе Ажэшцы ёсць надпіс на рускай мове, якога няма сёння. І якога не было ў 1982 годзе, калі выдалі канверт. Але ён сапраўды існаваў раней!

Давайце па чарзе паглядзім на фота помніка, якія можна знайсці ў агромністай базе oldgrodno.by.

1. Пачатак 1950-х. Надпісу на рускай мове яшчэ няма.
2. Фота з кнігі пра Гродна 1960 года - надпіс з'явіўся!
3. Фотаальбом "Гродна" 1975 года - надпіс ёсць.
4. Фотаздымак Віктара Саяпіна з таго ж 1975 года і ўсё з тым жа надпісам на дзвюх мовах.
5. Серыя паштовак 1979 года - надпіс ужо знік!
6. Фатаграфія з дыяфільма "Белая Русь" 1982 года - надпісу няма.
7. Фотаальбом "Гродна" 1988 года - надпісу няма.

Так што, атрымліваецца, выява на канверце гэта нават не своеасаблівы "савецкі фоташоп". Выглядае, што для малюнка на канверце ўзялі за аснову тое самае фота з альбома 1960 года. Нам падаецца гэта цалкам магчымым, яны (выява і фота) вельмі падобныя!

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


✉️ Савецкі канверт 1982 года з выявай помніка Элізе Ажэшцы ў Гродне

Мы ўбачылі яго на адным з інтэрнэт-аўкцыёнаў. Прыгледзьцеся ўважліва. Ці не бачыце нічога дзіўнага?

Помнік выглядае амаль як сёння... Хто заўважыў і зразумеў, пра што мы гаворым - пішыце ў каментарыях!

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee


📌 Сёння ці не кожны дзень на YouTube выходзяць агляды Гродна ад розных блогераў-падарожнікаў. Але яны не першыя пачалі гэты жанр. Travel-нататкі пра наш горад з'яўляліся ўжо стагоддзі раней.

🌐 Адно такое апісанне Гродна пакінуў французскі падарожнік Обры дэ ла Мотрэ. Ён на шляху з Пецярбурга ў Англію наведаў Рэч Паспалітую. У лістападзе 1726 года француз спыніўся ў Гродне. Свае ўражанні ад горада ён апісаў у кнізе "Падарожжа на англійскай і французскай мовах Обры дэ ла Мотрэ па розных правінцыях і мясцовасцях герцагскай і каралеўскай Прусіі, Расіі, Польшчы і г. д..." (Лондан-Дублін, 1732).

Вось, што ён пісаў пра Гродна:

"Замак альбо Палац, дзе збіраўся Сейм і дзе спыняўся кароль, не адрозніваецца вялікай пышнасцю ды прыгажосцю архітэктуры, залы для сенатараў і нунцыяў не нашмат саступаюць па велічыні залам Вестмінстэра, а Сенацкая зала – самая вялікая, яны злучаюцца з Палацам галерэямі; судовыя памяшканні акуратныя і зручныя; усё гэта можна сказаць у пахвалу, бо ў горадзе толькі некалькі добрых дамоў, часткова з цэглы і гліны, часткова з груба апрацаванага дрэва з вапнай, большасць з іх цалкам драўляныя, дзе-нідзе ёсць пустыя месцы і разваліны; вуліцы дрэнна выбрукаваныя, а некаторыя з іх настолькі брудныя падчас дажджу, што па іх немагчыма прайсці без ботаў; храмы даволі прыгожыя і дагледжаныя ўнутры; касцёл езуітаў, які прылягае да Каралеўскага палаца з поўначы, пераўзыходзіць іх усіх пышнасцю архітэктуры і багаццем упрыгожванняў, парафіяльны касцёл, які стаіць насупраць, пабудаваны ў гатычным стылі, касцёл братоў-дамініканцаў з'яўляецца лепшым будынкам у гэтым стылі, і, што дзіўна, галоўны алтар у ім звернуты на захад. Горад быў пабудаваны Стэфанам Баторыям, які памёр там у 1586 годзе, у 1655 годзе ён быў узяты маскавітамі, якія разрабавалі яго і моцна разбурылі; мне казалі, што ў апошнюю вайну ён пацярпеў не менш ад гэтага народа і ад шведаў, і што яны разрабавалі нават цэрквы, і што менавіта па гэтай прычыне я ўбачыў яго ў такім жаласным стане, паколькі многія жыхары былі пазбаўленыя магчымасці перабудаваць або адрамантаваць свае дамы".


Сапраўды, французскі падарожнік прыехаў у Гродна ўсяго пяць гадоў пасля заканчэння Паўночнай вайны і горад усё яшчэ выглядаў жаласліва.

Ілюстрацыя: сенатарская зала ў Гродне ў 1720-я, Wikimedia Commons

🤝 Паводле інфармацыі Аляксандра Перагудава


😎 З гродзенскімі падзямеллямі разабраліся. Прыйшоў час прайсціся калідорамі і сутарэннямі Старога замка і спраўдзіць, ці сапраўды ў ім жывуць прывіды, пра якія пісалі газеты стогадовай даўніны.

▫️ Якіх прывідаў бачылі ў замку?
▫️ Хто пра іх распавядаў?
▫️ Хто з’явіўся на спірытычны сеанс у доме пані B.?

🧐 Адказы на гэтыя пытанні адшукала гістарычна-дэтэктыўнае агенцтва “Юрыдыка” у новым выпуску з серыі “Байкі нёманскага дна” -

📺 Рыцарь в доспехах и рядовой армии Балаховича. Живут ли в Старом замке привидения? : https://youtu.be/hbcg7CL0An8

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee



Показано 15 последних публикаций.