Хто куды, а я ў Каміно
Вось такі варыянт падарунка да дня народзінаў прыдумала сябе цёця Іра.
Чаму так? А проста, для новых рэчаў у сёняшнім жыцці месца няма, а новыя ўражанні за плячамі не насіць.
Каміна - гэта мой спосаб пераасэнсаваць сам канцэпт сталай жанчыны. Бо калі б было, як абяцалася ў маладосці, то ў свае 55 я б мусіла пайсці на пенсію і мець нейкія гарантыі ад дзяржавы.
Але ж - няма таго, што раньш было. То ішла свае 140 км ў пошуках адказаў на пытанні, ці магу я быць самастойнай і самадастатковай, ці магу разлічваць на апору для сябе ў самой сабе.
Не тое, што перад саборам у Санцьяга дэ Кампастэла божанька пацалаваў мяне ў лобік і настала поўнае прасвятленне ў мазгах.
Але! Але я гэта зрабіла.
Я прайшла не так шмат і так хутка, як іншыя. Але я ішла па дарозе, якую сама выбрала.
То і далей пайду ў свой новы год і да новых здзяйсненняў