Падыходзіць да канца 2022 год. Год трагедый і расчараванняў. У 2022 пачалася поўнамаштабная вайна, у якую была ўцягнута Беларусь. Рэжым перайшоў ад рэпрэсій да сапраўднага тэрору і знішчэння ўсяго, што звязана з нашай гісторыяй і нацыяй. Беларусы за сваю пазіцыю атрымлівалі тэрміны, у якія дагэтуль складана паверыць. Але гэта толькі адзін бок.
З іншага боку 2022 год - год герояў і подзвігаў. Год, калі беларусы паказалі, што ніякімі рэпрэсіямі нельга запалохаць. Калі пачалася вайна, беларусы выйшлі, каб паказаць свае адносіны да яе. У 2022 годзе рэйкавыя партызаны зрабілі неверагодны ўклад, які магчыма аказаўся ключавым у паразе расіі пры спробе наступлення на кіеўскім напрамку. Мноства беларусаў адправілася дапамагаць абараніць Украіну ад оркаў - гэта
Полк Пагоня,
Полк Каліноўскага,
Беларускі добраахвотніцкі корпус і многія іншыя беларусы з іншых аб'яднанняў. Беларусы займаюцца валанцёрствам, а таксама фінансава дапамагаюць Украіне. Мноства беларускіх дэмакратычных арганізацый аб'ядналіся ў
Аб'яднаны пераходны кабінет. Беларусы пачалі адраджаць мову, выкарыстоўваючы яе пры зносінах і ствараючы мноства кантэнту. Быў створаны канал
Беларускі Гаюн, які дае вялікую колькасць важнай інфармацыі, якая дазваляе хутчэй рэагаваць на ваенную актыўнасць оркаў на тэрыторыі Беларусі. А яшчэ сёлета
Алесь Бяляцкі стаў другім, беларусам, уладальнікам Нобэлеўскай прэміі.
Безумоўна, 2023 год будзе годам перамен. У лепшы ці горшы бок складана прадбачыць. Але хацелася б пажадаць напэўна, таго, чаго зараз чакаюць амаль усе - перамогі Украіны ў вайне, падзенне тэрарыстычнага рэжыму РФ, а ў след за ім і рэжыму ў Беларусі.
Усіх з надыходзячым! Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍