#dissidentby
⛓
Хто знаходзіцца ў зняволенні даўжэй за ўсіх?
🔻
Мікіта Емяльянаў - анархіст, быў затрыманы ў кастрычніку 2019 за напады на будынак СІЗА-1 і Менгарсуд у Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі таго часу. Першы тэрмін (4 гады зняволення) мусіў скончыцца ў гэтым годзе. Але маладзёна асудзілі па 411 КК РБ ужо два разы, канчатковы тэрмін -
6 гадоў пазбаўлення волі. Зараз Мікіта знаходзіцца на
строгім турэмным рэжыме.
📩
Напісаць ліст Мікіце 🔻
Сяргей Ціханоўскі - беларускі блогер, аўтар youtube-каналу "Краіна для жыцця", апазіцыйны палітык, муж Святланы Ціханоўскай. Першапачаткова быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі, потым яшчэ на 1,5 гады зняволення па арт. 411 КК РБ. Агульны тэрмін -
19,5 гадоў пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца на
турэмным рэжыме.
277 дзён пра Сяргея няма ніякай інфармацыі.📩
Напісаць ліст Сяргею🔻
Аляксандр Арановіч - член каманды YouTube-канала "Краіна для жыцця". Быў асуджаны на
6 гадоў пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца на
турэмным рэжыме.
📩
Напісаць ліст Аляксандру🔻
Мікалай Статкевіч - апазіцыйны палітык, лідар партыі Народная Грамада. Раней Мікола Статкевіч быў прызнаны палітзняволеным: са снежня 2010 па жнівень 2015. Мікалай быў асуджаны на
14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму.
247 дзён пра Мікалая няма ніякай інфармацыі.📩
Напісаць ліст Мікалаю🔻
Арцём Сакаў - член ініцыятыўнай групы па вылучэнню ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Арцём быў асуджаны на
16 гадоў пазбаўлення волі. Зараз ён знаходзіцца на
турэмным рэжыме.
📩
Напісаць ліст Арцёму🔻
Павел Севярынец - апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі БХД, , пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». Раней быў прызнаны палітзняволеным. Павел быў асуджаны на
7 гадоў пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца на
турэмным рэжыме.
📩
Напісаць ліст Паўлу