#dissidentby
💌
8 сакавіка - Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы
Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.
👉 У знак салідарнасці з беларускамі
мы аб'яўляем штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам. Акцыю арганізоўвае праект
«Хуткая гуманітарная дапамога» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, фонд «Краіна для жыцця» і праваабарончая ініцыятыва Dissidentby)
Куды пойдуць сродкі?
🐈 гігіенічныя сродкі;
🐈 лекі;
🐈 базавыя рэчы;
🐈 іншыя неабходныя прадметы.
Як дапамагчы? 🥀 зрабіць ахвяраванне любым зручным спосабам.
Самы мінімальны ўклад — гэта частка велізарнай дапамогі, што мы накіруем туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу.
Данат можна зрабіць тут:
https://www.stranafund.org/kampanii/zbor-na-padtrymku-zhanchyn (
калі ласка, не карыстайцеся беларускімі і расійскімі карткамі)
🥀 распаўсюдзіць інфармацыю пра збор ў сацыяльных сетках, калі гэта бяспечна для вас. Калі на вашае паведамленне адгукнецца хаця б адзін чалавек — гэта стане неабходнай часткай вялікай справы.
❤️🩹 Толькі аб'яднаўшыся мы зможам падтрымаць беларускіх жанчын і паклапаціцца пра іх. Толькі з вашай дапамогай яны атрымаюць надзею, падтрымку і ўвагу.
Сума збору: € 8 000. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля 150 еўра.
Калі атрымаецца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу.
Дабро — не проста слова, гэта — дзеянне. І яно заўсёды вяртаецца назад.