Абвінавачаным у атаке дронам базы АМАП прысудзілі працяглыя тэрміны зняволення
Мінскі гарадскі суд
завочна прыгаварыў былога сілавіка
Паўла Кулажанку да 24 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, былога вайскоўца
Віталя Пацехіна — да 23 гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Адказнасць за атаку на базу АМАП узяла на сябе арганізацыя "Буслы ляцяць". Сілавікі лічаць выканаўцам гэтага акта Пацехіна.
Кулажанка — таксама завочна — праходзіў па “справе змоўшчыкаў“, на падставе якой былі пазбаўленыя волі палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, беларуска-амерыканскі адвакат Юры Зянковіч, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў (памілаван).