нінавошта 🐈🏴


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Telegram


#darkwoke
@zekhtsn

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Telegram
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: ЛЫСЫ ЧЭРАП
першы наклад шасьціпрадмоўнага перавыданьня «Краткой истории премии Г.» Паўла Анціпава ўжо знаходзіцца ў нашых рукох! гэта значыць, што мы як найхутчэй пачынаем рассылаць кніжкі тым малайцам, што рабілі перадзаказы; жыхары слаўнага гораду Варшава могуць памацаць і нават набыць «Г.» у кнігарні Bukinistka, у калябарацыі зь якой і было зроблена гэтае выданьне.

а найбольш ахвочыя і цікаўныя чытачы могуць УЖО ЗАЎТРА!! наведаць дыскусію вакол «Г.» у межах фэсту Pradmova ва Уроцлаве — аўтар кніжкі Павел Анціпаў і эсэіст Тамаш Мінчонак (каторы напісаў адну з прадмоваў да яе) паразмаўляюць пра тое, чаму «Г.» выклікала скандал у памятным 2019-м годзе, што скандальныя кніжкі прыўносяць новага ў нашае разуменьне літаратуры, ды падумаюць, як успрымаць тэкст, калі гэтаму замінае кантэкст. падаецца, лепшага месца для прэзентацыі кніжкі з шасьцю прадмовамі ўявіць сабе немагчыма.....

такім чынам:

3 кастрычніка (субота)
11:00
ossolineum, ul. szewska 37
пляцоўка Б


(ну і з пустымі рукамі мы тых хто прыйдзем вядома не пакінем — «Г.» можна будзе набыць і нават падпісаць у аўтара)


увага алярм прыходзьце калі любіце маці




за што баролісь, на то і напаролісь


🥰


а яшчэ складаецца ўражаньне, што стабільна ў кожнага пакаленьня белліту былі адзін-два такіх чалавекі якія як папугаі без перапынку гэта цьвердзілі (што, вядома, слушна, але не зусім прадуктыўна), усе іх слухалі ды задуменна ківалі, а пасьля фуршэту разыходзіліся рабіць роўна тое, чым яны займаліся раней. акудовіч, жбанкоў, а стагодзьдзе таму somewhat абдзіраловіч. ну што тут сказаць, як казаў ж*жэк перафармулёўваючы м*ркса, they know perfectly what they are doing, and still they are doing it


увогуле, думаю, беларускую літаратуру выратавала бы чытаньне кніжак і адмова ад месіянства, але, напэўна, гэта заскладана…


падзагалоўкам адной набліжаючайся культурнай імпрэзы, на якой будзе выступаць нейкая колькасьць адносна займальных прамоўцаў, ёсьць «беларуская культура: будуем сусьветны брэнд». думаю, гэта і адказ на пытаньне, што таксама стаіць перад удзельнікамі гэтай імпрэзы, пазначанае ў праграме: белліт ніхто не чытае, бо мы будуем сусьветны брэнд. здаровае прагрэсіўнае мастацтва мусіць, для пачатку, быць цікавым самім яго ўдзельнікам і удзельніцам, гэта мусіць быць прастора забавы і выліцьця самых дурных і недарэчных памкненьняў, а пасьля ўжо можна думаць пра што-кольвек іншае: але мы будуем сусьветны брэнд (альбо, у іншай варыяцыі, Нацыянальную Культуру).


галасуйма за грымасу!!! яна настолькі добра перадае экспрэсію шагала!!! а прагулка гэта проста попкультурны пусты азначальнік які быў бы нічым апрача маркетынгавага ходу!!!


заўтра ў эфіры літаратурнага радыё чакайце праграму пад кодавай назваю «маша і тамаш» — вывалім на радасьць слухачам нейкую колькасьць навінаў белкульту, а пасьля паразмаўляем зь медыямастаком максімам тымінько. такі беларускі арт-рынак. вядома, маша будзе папрафэсыйней за мяне ў выкананьні гэтых задачаў, бо яна раней напраўду працавала на радыё культура (!!), але ніколі ня позна (а ў маім выпадку, можа і зарана) пачынаць вучыцца ў майстроў. карацей, калі трэ што-небудзь лёгкае на ранак суботы паслухаць, і вы, да таго жа, як казаў адзін культуроляг, чамусьці дасюль захоўваеце сэнтымэнтальную прывязанасьць да паталёгіяў роднага балота, вось гэта для вас!


і — кажучы пра рознага роду прадмовы — самае галоўнае:

уроцлаўскія сябры ды сяброўкі! у межах фэсту pradmova у вашым слаўным горадзе, ужо зусім неўзабаве, адным бязьлітасным суботнім дзяньком мы з аўтарам правядзем прэзентацыю + дыскусію з нагоды перавыданьня «кароткай гісторыі прэміі г.»! а дакладней:

3 кастрычніка (субота)
11:00
ossolineum, ul. szewska 37
пляцоўка Б


паразмаўляем пра само выданьне, аздобленае, нагадаем, ШАСЬЦЮ прадмовамі; тое, чаму кніжка наогул можа выклікаць скандал; як успрымаць тэкст калі гэтаму замінае кантэкст (і ці варта яго так успрымаць); ды што такая скандальная кніжка прыўносіць новага ў літаратуру і якую цікавасьць уяўляе для крытыка.

выдавецтва чакае першыя асобнікі напрыканцы наступнага тыдню, то-бок акурат перад нашай прэзентацыяй — таму, хаця абяцаць мы нічога ня можам, але зробім усё магчымае, каб кніжка наўпрост з друкарні трапіла ў вашыя рукі.

карацей, калі ласка, прыходзьце, будзе хораша!


галоўная літаратурная падзея году, а, магчыма, і чаго паболей, адбываецца на вашых вачах!!!

у нашым улюбёным выдавецтве лысы чэрап выходзіць юбілейнае (!) перавыданьне «кароткай гісторыі прэміі г.» паўла анціпава — да якой купа выбітных людзей напісала купу прадмоваў (!!), і ў ліку гэтых людзей чамусьці апынуўся я! наогул, канцэпцыя кнігі прадмоваў перажыве нас усіх, хочаце верце хочаце не.

гэта, бадай што, адна з любімых маіх сучасных беларускіх кніжак, і тым сытуацыя стае цікавей (і, магчыма, дзіўней), што калі аўтар яе дапісаў (2016), мне было шэсьць гадоў, то-бок прыблізна траціна імёнаў, згаданых у ёй, мне ні аб чым, напраўду, ня кажа — таму гэта больш ці менш надала мне магчымасьць разьгледзець гэты тэкст як тэкст, а не як набор плётак, анекдотаў і г.д. і да т.п. — менавіта такога ўяўленьня аб «кароткай гісторыі прэміі г.» прытрымлівалася, мусіць, большасьць абураных у свой час гэтай кніжкай, таму я паспрабаваў адначасна і пазбавіцца яго, і дасьледаваць прычыны, па якіх гэтая кніга тады выклікала такую нервовую, скандальную рэакцыю, і тое, што гэтая рэакцыя можа нам сказаць аб сучаснай літаратуры ўвогуле і белліце ў прыватнасьці. гэта што тычыцца маёй прадмовы — зьмест астатніх і для мяне самога ёсьць на гэты момант чортам у табакерцы, але судзячы па складзе гэтага найлепшага на сьвеце шорт-лісту, будзе хораша.

таму, каб насалодзіцца легендарнай кніжкай і вялікімі да яе прадмовамі, перадзамовіць яе можна тут:

https://bukinistka.store/kratkaja-istorija-premii-g




прысьнілася сёньня што я чытаю кнігу кіно дэлёза

вядома, гэта магло здарыцца толькі ўва сьне




МОЦ беларускай літаратурнай крытыкі




ладна, новы раман бахарэвіча гэта нейкая канцэнтраваная гідота, палёны набокаў, палёны пінчан, трывіяльная і прэтэнцыёзная ці то сатыра ці то антыўтопія на такую надзвычайна арыгінальную тэму як канфлікт тых хто зьехаў і тых хто застаўся, у якой аўтар ласкава, як выказаўся адзін літаратар, водзіць хуем па губам тым, хто застаўся ў беларусі, і, вядома, БЕЗДАКОРНАЯ маральная пазыцыя наконт канфлікту ізраіля і палестыны, якую ён з задавальненьнем дэманструе. але цікавая гэтая ягоная нібыта саркастычная інтанацыя, нечым падобная да такой жа ў набокава, за якой у бахарэвіча не хаваецца а-ні-чо-га апрача прэтэнцыёзнасьці. у гэтым праблема ўсіх эпігонаў набокава (я не сьцьвярджаю што бахарэвіч эпігон набокава, імаверна гэта выпадковае супадзеньне і ён натхняўся нечым іншым), ён мог абыходзіцца без гэтай інтанацыі, а яны безь яе нічога зь сябе не ўяўляюць. адзіная беларускамоўная кніжка гэтага году so far, я пашкадаваў.


я НЕ ВЕРУ што гэта ненаўмысна


Репост из: лв тлсй [][] ь -ь
Прыгаю

Антон Чехов

Показано 20 последних публикаций.