падзагалоўкам адной набліжаючайся культурнай імпрэзы, на якой будзе выступаць нейкая колькасьць адносна займальных прамоўцаў, ёсьць «беларуская культура: будуем сусьветны брэнд». думаю, гэта і адказ на пытаньне, што таксама стаіць перад удзельнікамі гэтай імпрэзы, пазначанае ў праграме: белліт ніхто не чытае, бо мы будуем сусьветны брэнд. здаровае прагрэсіўнае мастацтва мусіць, для пачатку, быць цікавым самім яго ўдзельнікам і удзельніцам, гэта мусіць быць прастора забавы і выліцьця самых дурных і недарэчных памкненьняў, а пасьля ўжо можна думаць пра што-кольвек іншае: але мы будуем сусьветны брэнд (альбо, у іншай варыяцыі, Нацыянальную Культуру).