ладна, новы раман бахарэвіча гэта нейкая канцэнтраваная гідота, палёны набокаў, палёны пінчан, трывіяльная і прэтэнцыёзная ці то сатыра ці то антыўтопія на такую надзвычайна арыгінальную тэму як канфлікт тых хто зьехаў і тых хто застаўся, у якой аўтар ласкава, як выказаўся адзін літаратар, водзіць хуем па губам тым, хто застаўся ў беларусі, і, вядома, БЕЗДАКОРНАЯ маральная пазыцыя наконт канфлікту ізраіля і палестыны, якую ён з задавальненьнем дэманструе. але цікавая гэтая ягоная нібыта саркастычная інтанацыя, нечым падобная да такой жа ў набокава, за якой у бахарэвіча не хаваецца а-ні-чо-га апрача прэтэнцыёзнасьці. у гэтым праблема ўсіх эпігонаў набокава (я не сьцьвярджаю што бахарэвіч эпігон набокава, імаверна гэта выпадковае супадзеньне і ён натхняўся нечым іншым), ён мог абыходзіцца без гэтай інтанацыі, а яны безь яе нічога зь сябе не ўяўляюць. адзіная беларускамоўная кніжка гэтага году so far, я пашкадаваў.