Священный Белавуд


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Видео и фильмы


Вся (не)правда о белорусском кино.
Блог киножурналиста Тараса Тарналицкого.
Возможности: @makethebelawood
Общение: @belawoodspeech
Быстрая связь: @tarnalit_sky
Сотрудничество: holybelawood@gmail.com

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


Актывісты збіраюць грошы на здымкі дакумнетальных фільмаў пра пісьменніка Алеся Адамовіча

Такая аб'ява з'явілася на краўдсэрвісе Szrzutka.pl

"Мы, ініцыятыўная група «Прыпынак Адамовіча», запускаем збор сродкаў на стварэнне серыі дакументальных фільмаў пра Алеся Адамовіча да 100-годдзя пісьменніка. Тэмы, якія ён падымаў, застаюцца актуальнымі і сёння: антыядзерная, антываенная, тэма рэпрэсій. Асобна варта вылучыць тэму прымірэння і пакаяння народаў, якую мы лічым вельмі важнай. Мы імкнемся паказаць гэта праз дакументальныя фільмы і тым самым ушанаваць памяць пісьменніка", — пішуць стваральнікі праекта

На свае патрэбы актывістам патрэбна 100 тысяч злотых, пакуль яны сабралі толькі 695 з іх. Да сканчэння кампаніі засталося 646 дзён.

"Першы фільм мы прысвецім яго антыядзернай пазіцыі. Мы ўжо сабралі і працягваем збіраць архіўныя фота і відэа з тых часоў. Напрыклад, нам удалося звязацца з японскімі арганізацыямі і японскай актрысай Камакі Курыхара, каб запісаць іх каментары і ўспаміны пра візіт Алеся Адамовіча ў Японію. Мы таксама дамовіліся з іншымі людзьмі для запісу іх успамінаў, але некаторыя з іх знаходзяцца ў сталым узросце і маюць праблемы са здароўем, таму ёсць рызыка не паспець", — дадаюць стваральнікі.

Алесь Адамовіч — знаны беларускі пісьменнік, аўтар мастацкай ваеннай прозы: "Я з вогненай вёскі", "Хатынскае апавяданне", "Блакадная кніга" і г.д. Аўтар сцэнара фільма "Ідзі і глядзі".

Падтрымаць праект можна тут


Пабываў падчас "Бульбамуві" на сустрэчы з рэжысёрам Сяргеем Лазніцам

Аўтар распавёў, як ствараў фільм "У тумане" па аповесці Васіля Быкава, супрацоўнічаў з Мінкультам і "Беларусьфільмам" (ен узгадвае ў тэксце і сённяшніх супрацоўнікаў і чыноўнікаў), як ставіцца да творчасці пісьменніка, што думае пра вайну ва Украіне і іншыя пытанні

Паколькі размова выйшла вялікай, адна частка пра грамадска-палітычныя меркаванні Лазніцы выйшла на "Еўрарадыё":

https://euroradio.fm/geta-roznyya-narody-syargey-laznica-pra-saveckuyu-nezhyc-bykava-i-vaynu

А пытанні пра фільм "У тумане" і ўзаемадзейнічанне з Мінкультам і дзяржстудыяй выйшла на "Будзьме":

https://budzma.org/news/film-u-tumane.html

Прыемнага чытання.


У расійскую базу вышуку дадалі стваральнікаў серыяла "Працэсы" і ютуб-канала "Чынчынчэнел"

За апошнія паўгады Расія дадала ў базу вышуку 773 грамадзян Беларусі і ўраджэнцаў краіны — усяго ў ёй больш за 3 500 чалавек. Выданне Mediazonaby.com абнавілі cпіс беларусаў, якіх шукаюць у абедзьвух краінах.

У спісе апынуліся палітвязні, журналісты, музыкі, творцы.

Кінематаграфістаў прадстаўляе творчы дуэт рэжысёра Андрэя Кашперскага і акцёра-купалаўца Міхаіла Зуя — стваральнікаў праекта «ЧинЧинЧэнел» і шоўранеров серыяла "Працэсы".

Вы таксама можаце праверыць, ці ёсць вашыя сябры, знакомыя і блізкія ў вышуку па спасылцы (пошук у самым нізе)


Арт-менеджар і кінематаграфіст Януш Гаўрылюк даў праграмную размову пра сённяшні стан кінафестывалю "Бульбамуві"

Як узнік фестываль? Чаму ў ім так шмат сёння палітыкі? Чаму так мала фільмаў ад "Белсата"? Ці дапамагла грашовая падтрымка ад Мінкульта Польшчы?

Выданне Reform паразмаўляла са слынным жыхаром беларускага Падляшша аб усім гэтым.

https://reform.news/cjazhka-cjachy-ad-palitycy-belaruskim-kino-asabliva-cjaper-janush-ga-ryljuk-pra-gistoryju-bulbamuvi-i-nezajzdrosny-ljos-belkino


Журы "Бульбамуві" аддало ўзнагароды фільмам пра габрэяў і карову-бяглянку

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора вечарам у кінатэатры "Ілюзіён".

Лепшым ігравым фільмам у конкурсе "Маладога беларускага кіно" назвалі фільм "Чароўныя нажнічкі" рэжысёркі Ганны Авоты. Ён уяўляе з сябе стылізаваны пад нямое кіно камедыйны фільм пра каханне габрэяў у адной беларускай вёсачцы.

Узнагароду далі з наступнай фармулёўкай:

"Стваральнікі фільма даказалі, што добрае кіно не мае часовага вымярэння. Сцэнар, аператарская праца, музыка, акцёрская ігра, сцэнаграфія - усе складнікі на працягу фільма ўводзяць нас у зман, што мы маем справу са страчанымі архівамі, але ўсё аказваецца старанна зробленай рэканструкцыяй. Мы хочам ухваліць мастацкую смеласць і рашучасць, якія дапамаглі завяршыць гэтую працу, нягледзячы на ​​вытворчыя цяжкасці".

Лепшым дакументальным фільмам стаў фільм "Чэмпіён 471" Мікіты Пандэкі. Ён распавядае пра сучасную ферму для гадавання кароў, з якой уцякае на свабоду адна з жывёлаэінаў.

Узнагароду далі з наступнай фармулёўкай:

"Пра свабоду лепш за ўсё казаць метафарамі — рэжысёр Мікіта Пандэка падкідвае ў сваім фільме розныя падказкі, але не тлумачыць гледачам, пра што ідзе гаворка. У візуальна і наратыўна цікавым назіранні ён прадстаўляе лёс індывідуума, якому, нягледзячы на ​​ўсе перашкоды, удаецца вырвацца да святла. Гэта цудоўна прадуманы і выкананы дакументальны фільм, які па якасці не саступае стужкам з асноўных конкурсаў буйных фестываляў свету".

Акрамя таго спецыяльнымі дыпломамі адзначылі фільмы "Скажыце сыр" Кіры Альшэўскай і "Вяселле сына" Глеба Стараверава. Трэба дадаць, што частка аўтараў фігуруе пад псеўданімамі.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
На паказе фільма "Апошнія словы" Рамана Шэла выступіў Вольны хор

Фільм распавядае пра творчасць і апошнія гады жыцця Алеся Пушкіна, загінуўшага ў беларускай турме ў 2023 годзе.

Падзея адбылася ў межах Х кінафестываля "Бульбамуві".


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Рэжысёр Сяргей Лазніца хацеў зрабіць экранізацыю Быкава - фільм "У тумане" - сваім першым ігравым фільмам

На гэта ён выдаткаваў 11 год жыцця, але фільм вышаў другім, пасля поспеху "Счасце мае".

Пра гэта рэжысёр распавёў на Х фестывалі "Бульбамуві" у Варшаве.


Белорусский кинопроект получил финансовую поддержку в Фонде Хуберта Бальса, который связан с Кинофестивалем в Роттердаме

Речь про будущий фильм "Именно то, чем кажется" по книге писательницы Татьяны Замировской, в котором режиссером выступает Дарья Жук ("Хрусталь"), продюсером Воля Чайковская. Он обошел в конкурентной борьбе 1169 проектов из разных стран и попал в шорт-лист фонда. Авторы получили на поддержку грант в размере 10 тысяч евро.

Местом действия мрачной научно-фантастической комедии Дарьи Жук "Именно то, чем кажется" является Беларусь, а героями — эмигранты. После побега в США эмигарнты Надя и Федор против своей воли возвращаются в Беларусь с помощью секретной правительственной технологии телепортации.

Я уже ранее писал про проект, а Татьяна Замировская специально для "Священного Белавуда" поделилась подробностями своей работы на нём.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
На открытии фестиваля "Бульбамуви" политик Павел Латушко рассказал о двух случаях цензуры на фестивале "Лістопад", которые произошли в бытность его работы в качестве министра культуры.

Один касался польского фильма "Чорны чацьвер", другой — драмы "В тумане" по произведению Василя Быкова. Абодва фільма не знялі з фестываля і іх чакалі ўзнагароды.


Cёння у Варшаве стартуе юбілейны Х Кінафестываль беларускага кіно "Бульбамуві"

Чацьвёрты раз запар падзея пройдзе у кінатэатры "Ілюзіён" цягам трох дзён.

Пра найбольш цікавыя стужкі фэста я ўжо рабіў адмысловы тэкст.

Раю звярнуць увагу на галоўную праграму, дзе будуць сустрэчы з аўтарамі фільмаў (ад пачынаючых рэжысёраў да прызнаных мэтраў, тыпу Сяргея Лазніцы і Юрыя Хашчавацкага).

А таксам на секцыю "Маладога беларускага кіно", у якой удзельнічаюць працы пачынаючых аўтараў: першы блок і другі блок.

Акрамя гэтага падзея запланавала музычны канцэрт і афтэпаці на у канцэрт-бары "Сцэна Хмельна".


У Беларускім конкурсе "Паўночнага ззяння" узнагароды забралі відавочныя фаварыты

Міжнароднае журы аднагалосна аддало перавагу драме "Пад шэрым небам" Мары Тамковіч з фармулёўкай "Мы разумеем і ўхваляем экзістэнцыйны выбар галоўнай гераіні і спачуваем яе мужу, пакуль яна працягвае змагацца з дзяржавай, якая разбурае іх ранейшае сямейнае жыццё".

А таксама адзначыла спецыяльнымі згадкамі паўнаметражную версію серыяла "Працэсы" Андрэя Кашперскага і дакументальны фільм "Непажаданае сваяцтва" Паўла Мажара.

Ад сябе дадам, што ніякіх адкрыццяў рашэнне журы не зрабіла — і толькі дадаткова падкрэсліла факт мастацкай слабасці большасці адабраных у конкурс стужак. Перамогу атрымалі відавочна прафесійныя, "індустрыйныя", праекты, дзе было фінансаванне і сур'ёзны падыход да вытворчасці.

Куратар Беларускага конкурсу Ігар Сукманаў на пытанне, чаму у конкурсе, дзе працуе журы, змешаны відавочныя слабыя аматарскія ці студэнцкія працы з прафесійнымі праектамі і ці не варта было б іх усё ж неяк разнесці на конкурсны ці пазаконкурсны паказ, мудрагеліста адказаў, што важна было скласці мазаіку сэнсаў, якая далёка не ўсім відавочна. Але рашэнне журы падкрэсліла, што тое, што не падаецца відавочным Ігару Сукманаву, для іх цалкам зразумела: слабыя праекты складаюць штучную канкурэнцыю, моцныя забіраюць усе прызы.

Я б разлічваў бачыць больш структураваны, а не агульны падыход да складання конкурсу, дзе ёсць узнагароды і працуе журы, але не думаю, што араганізатарам "Паўночнага ззяння" цікавы меркаванні са знешняга боку.


Белорусский документалист попал в шорт-лист Международной ассоциации документального кино (IDA)

Режиссера и оператора Руслана Федотова выдвинули на премию как Лучшего оператора за работу в американо-французском фильме Queendom (реж. Агния Галданова).

Об этом сообщает официальный сайт IDA.

Премия IDA Documentary Awards, проводимая Международной ассоциацией документального кино (IDA), является одной из самых престижных наград в мире документалистики. С момента своего основания в 1984 году эта премия отмечает как начинающих, так и опытных режиссёров, которые проявляют мастерство в жанре документального кино.

Руслан Федотов родом из Могилёва, учился киноремеслу в Москве. Его фильмы "Саламанка", "Песні кіта", "Куды мы ідзем", Away былі адзначаныя на шматлікіх еўрапейскіх і амерыканскіх фестывалях: IDFA, SXSW, Hot Docs, CPH:DOX, Vision du Reel, True/False, MoMa, Camerimage і г.д.


Кніга Вольгі Раманавай "Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно" трапіць у продаж 30 лістапада.

Гэта зборнік эсе пра беларускае кіно савецкага часу.

Ужо з'явілася і яе вокладка.


Тэатральны драматург і кінематаграфіст Андрэй Курэйчык выпусціў зборнік уласных п'ес пад назвай "Драмы"

Пра гэта аўтар напісаў у сваім фейсбуку:

"Новинка Магазина Бориса Акунина "Бабук" (babook.org) -- коллекция пьес Андрея Курейчика "ДРАМЫ", в которую вошли пьесы разных лет поставленные на сценах любимого Национального Купаловского театра, Национальных театрах Коласа в Витебске, Горького в Минске, МХТ им. Чехова в Москве, Леси Украинки в Киеве и на многих других прославленных сценах. После 2020 года они исчезли их репертуаров в Беларуси, но, как показала практика, - РУКОПИСИ НЕ ГОРЯТ)".

У кнігу ўвайшлі працы: "П'ямонцкі звер", "Згублены рай", "Пані Каханку", "Споведзь Пілата". Кніга прадаецца ў электроным выглядзе, кошт яе складае 6.99 долараў.


Автор "Белорусского вальса" оказался замешен в сексуальном скандале

В Польше разразился скандал -- известного режиссёра-документалиста и профессора Гдыньской школы кино Анджея Фидыка обвиняют в неподобающем поведении по отношению к студентке.

Девушка, представленная под псевдонимом "Зузанна", рассказала, что её отношения с преподавателем изначально носили характер профессиональной симпатии, но позже перерасли в личные, сопровождаемые недопустимыми поступками.

Инцидент якобы произошёл после одного из индивидуальных проектов. Студентка утверждает, что после встречи она оказалась в гостевом помещении преподавателей без чётких воспоминаний о том, как туда попала. Обвинения включают злоупотребление доверием и давление на студентку.

Руководство школы, узнав о ситуации, предложило девушке психологическую поддержку. Фидык покинул пост, заявив, что обвинения являются ложными. Однако дело не было передано в полицию из-за отказа пострадавшей от официальной жалобы.

Анжей Фидык -- известный польский документалист, автор фильма "Белорусский вальс", посвященного художнику Алесю Пушкину. Также Фидык сотрудничал с рядом белорусских документалистов.


"Беларусьфильм" на фестивале острова Гоа поучаствует в секции... для культурной дипломатии

Она называется "From the consulate" и относится к международному конкурсу. Секция скорее намекает, что её создали специально для налаживания политических контактов властей, а не потому, что проект обладает особым интересом для отборщиков события.

В его рамках покажут белорусско-российский фильм "Чёрный замок", прокат которого в Беларуси начнется в декабре. Помимо Беларуси, в "дипломатической" секции будут фильмы из Вьетнама и Мексики. "Чёрный замок" на фестивале представит гендиректор студии Юрий Алексей.

Также киностудия примет участие в кинорынке KINO BAZAAR, в ходе которого будут представлены картины "Песня Сирин" Елены Туровой и "Черный замок" Кирилла Кузина.

Про сам фильм я подробно писал в день открытия ХХХ кинофестиваля "Листопад".


Выданне 34mag выпусціла размову з аніматарам і рэжысёрам ігравога кіно Юрам Сямашкам

Аўтар прац "Калі я быў генерал", "Смеццевая галава", "Кроў і караоке" распавёў пра значнасць (і нязначнасць) прызоў, галоўную мару кінатворцы, пошукі ідэй і хэпі-энды на тле змрочнай рэчаіснасці.

https://34mag.net/post/yuri-siamashka


Сустваральнік фільму "Радзіма" рыхтуе новы фільм

Дакументаліст Аляксандр Міхалковіч, чый фільма "Радзіма" патрапіў у шорт-ліст лепшых дакументальных фільм прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі, плануе да вытворчасці фільм "Transparency booth: Echoes of the Future". Міхалковіч плануе яго рэалізаваць з прадзюсаркай Ганнай Капусцінай з Украіны. Праект таксама заяўлены як украінскі.

Падарожжа па "Перабудове" на "Стэндзе празрыстасці". У 1-хвілінных тэлевізійных выступах пасля распаду СССР гучаць галасы прарокаў. "Рэха будучыні" раскрывае ідэі імперыялізму, шавінізму і страчаных урокаў, прапаноўваючы зазірнуць у будучыню гісторыі.

Праект будзе прадстаўлены на пітчынгу IDFA Forum у Амстэрдаме.

Аляксандр Міхалковіч вядомы як рэжысёр-дакументаліст і фотамастак. Ён стварыў шэраг кароткаметражных фільмаў і дзве паўнаметражныя стужкі: "Мая бабуля з Марса" і "Радзіма".


Дзяржаўныя кінапракатчыкі Мінска паказваюць у адрэстаўраванай "Ракеце" савецкую класіку. Вось толькі бяда — на паказы амаль ніхто не ходзіць

На пракат звярнула ўвагу выданне "Зеркала"

Напрыклад, у раскладзе на лістапад стаяць "Каліна чырвоная" (1973 год), "Дзяўчаты" (1962 год), "Чалавек з бульвара Капуцынаў" (1987 год), "Неверагодныя прыгоды італьянцаў у Расіі" (1973 год), "Табар сыходзіць у неба" (1976 год).

Аказваецца, гэта новы праект кінатэатра — "Кіно СССР". Яго запусцілі ў верасні гэтага года. Па задумцы аўтараў, ён дапаможа "акунуцца ў атмасферу легендарных фільмаў, якія сталі сапраўднымі шэдэўрамі і назаўжды засталіся ў сэрцах гледачоў".

Кожны фільм паказваюць па чатыры дні. Настальгічныя сеансы праходзяць у 19.00. Білет каштуе шэсць рублёў. Мяркуючы па колькасці прададзеных квіткоў жадаючых акунуцца ў атмасферу СССР няшмат.

На момант напісання тэксту быў прададзены ўсяго адзін квіток на 14 лістапада на "Чалавека з бульвара Капуцынаў". На пятнічны сеанс ахвотных больш — ужо прададзена дзесяць квіткоў, на суботні — пяць. На нядзелю пакуль усе месцы вольныя.

Як бачна, савецкая ідэялогія і бізнес-падыход вельмі дрэнна спалучаюцца.


Прапагандыстка Бондарава раззлавалася на беларусьфільмаўскі мультфільм "Песня Сірын"

Інфаказачка напісала ў сваім тэлеграм-канале, што мульцік прапагандуе неапаганства і дзеці не павінны такое глядзець. Інфармацыю пра мультфільм Бондарава ўбачыла ў групе "Беларусы за маральнасць", дзе адзін з падпісчыкаў пабліка распавёў, што дзяцей без ведама адводзяць на прагляд фільма, "які прапагандуе неапаганства".

А тое, што дзяцей водзяць глядзець фільмы пра вайну падпісчыка не хвалюе, акей.

"Зашыбіся. Гэта такі ў нас цяпер новы адукацыйны кантэнт? Мінадукацыі, што ўжо паспеў адмовіцца ад супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой і заключыў здзелку з сектай неаязычнікаў, а людзям проста забылася сказаць пра гэта? І яшчэ пытанне: як хутка ў школах пачнуць вучыць здзяйсняць чалавечыя ахвярапрынашэнні "багам"? Рукі прэч ад дзяцей са сваім сектанствам", — напісала прапагандыстка.

Нагадаю, што фільм "Песня Сірын" — гэта першы паўнаметражны мультфільм у 3D, зняты на студыі "Беларусьфільм" Аленай Туравай.

Показано 20 последних публикаций.