Актывісты збіраюць грошы на здымкі дакумнетальных фільмаў пра пісьменніка Алеся Адамовіча
Такая аб'ява з'явілася на краўдсэрвісе Szrzutka.pl
"Мы, ініцыятыўная група «Прыпынак Адамовіча», запускаем збор сродкаў на стварэнне серыі дакументальных фільмаў пра Алеся Адамовіча да 100-годдзя пісьменніка. Тэмы, якія ён падымаў, застаюцца актуальнымі і сёння: антыядзерная, антываенная, тэма рэпрэсій. Асобна варта вылучыць тэму прымірэння і пакаяння народаў, якую мы лічым вельмі важнай. Мы імкнемся паказаць гэта праз дакументальныя фільмы і тым самым ушанаваць памяць пісьменніка", — пішуць стваральнікі праекта
На свае патрэбы актывістам патрэбна 100 тысяч злотых, пакуль яны сабралі толькі 695 з іх. Да сканчэння кампаніі засталося 646 дзён.
"Першы фільм мы прысвецім яго антыядзернай пазіцыі. Мы ўжо сабралі і працягваем збіраць архіўныя фота і відэа з тых часоў. Напрыклад, нам удалося звязацца з японскімі арганізацыямі і японскай актрысай Камакі Курыхара, каб запісаць іх каментары і ўспаміны пра візіт Алеся Адамовіча ў Японію. Мы таксама дамовіліся з іншымі людзьмі для запісу іх успамінаў, але некаторыя з іх знаходзяцца ў сталым узросце і маюць праблемы са здароўем, таму ёсць рызыка не паспець", — дадаюць стваральнікі.
Алесь Адамовіч — знаны беларускі пісьменнік, аўтар мастацкай ваеннай прозы: "Я з вогненай вёскі", "Хатынскае апавяданне", "Блакадная кніга" і г.д. Аўтар сцэнара фільма "Ідзі і глядзі".
Падтрымаць праект можна тут