Журы "Бульбамуві" аддало ўзнагароды фільмам пра габрэяў і карову-бяглянку
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора вечарам у кінатэатры "Ілюзіён".
Лепшым ігравым фільмам у конкурсе "Маладога беларускага кіно" назвалі фільм "Чароўныя нажнічкі" рэжысёркі Ганны Авоты. Ён уяўляе з сябе стылізаваны пад нямое кіно камедыйны фільм пра каханне габрэяў у адной беларускай вёсачцы.
Узнагароду далі з наступнай фармулёўкай:
"Стваральнікі фільма даказалі, што добрае кіно не мае часовага вымярэння. Сцэнар, аператарская праца, музыка, акцёрская ігра, сцэнаграфія - усе складнікі на працягу фільма ўводзяць нас у зман, што мы маем справу са страчанымі архівамі, але ўсё аказваецца старанна зробленай рэканструкцыяй. Мы хочам ухваліць мастацкую смеласць і рашучасць, якія дапамаглі завяршыць гэтую працу, нягледзячы на вытворчыя цяжкасці".
Лепшым дакументальным фільмам стаў фільм "Чэмпіён 471" Мікіты Пандэкі. Ён распавядае пра сучасную ферму для гадавання кароў, з якой уцякае на свабоду адна з жывёлаэінаў.

"Пра свабоду лепш за ўсё казаць метафарамі — рэжысёр Мікіта Пандэка падкідвае ў сваім фільме розныя падказкі, але не тлумачыць гледачам, пра што ідзе гаворка. У візуальна і наратыўна цікавым назіранні ён прадстаўляе лёс індывідуума, якому, нягледзячы на ўсе перашкоды, удаецца вырвацца да святла. Гэта цудоўна прадуманы і выкананы дакументальны фільм, які па якасці не саступае стужкам з асноўных конкурсаў буйных фестываляў свету".
Акрамя таго спецыяльнымі дыпломамі адзначылі фільмы "Скажыце сыр" Кіры Альшэўскай і "Вяселле сына" Глеба Стараверава. Трэба дадаць, што частка аўтараў фігуруе пад псеўданімамі.