Прапагандыстка Бондарава раззлавалася на беларусьфільмаўскі мультфільм "Песня Сірын"
Інфаказачка напісала ў сваім тэлеграм-канале, што мульцік прапагандуе неапаганства і дзеці не павінны такое глядзець. Інфармацыю пра мультфільм Бондарава ўбачыла ў групе "Беларусы за маральнасць", дзе адзін з падпісчыкаў пабліка распавёў, што дзяцей без ведама адводзяць на прагляд фільма, "які прапагандуе неапаганства".
А тое, што дзяцей водзяць глядзець фільмы пра вайну падпісчыка не хвалюе, акей.
"Зашыбіся. Гэта такі ў нас цяпер новы адукацыйны кантэнт? Мінадукацыі, што ўжо паспеў адмовіцца ад супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой і заключыў здзелку з сектай неаязычнікаў, а людзям проста забылася сказаць пра гэта? І яшчэ пытанне: як хутка ў школах пачнуць вучыць здзяйсняць чалавечыя ахвярапрынашэнні "багам"? Рукі прэч ад дзяцей са сваім сектанствам", — напісала прапагандыстка.
Нагадаю, што фільм "Песня Сірын" — гэта першы паўнаметражны мультфільм у 3D, зняты на студыі "Беларусьфільм" Аленай Туравай.