Священный Белавуд


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Видео и фильмы


Вся (не)правда о белорусском кино.
Блог киножурналиста Тараса Тарналицкого.
Возможности: @makethebelawood
Общение: @belawoodspeech
Быстрая связь: @tarnalit_sky
Сотрудничество: holybelawood@gmail.com

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


Возможно, что режиссер, фотограф и клипмейкер Александр Мелиховец стал доверенным лицом Анны Канопацкой на будущих президентских выборах

Человек с таким именем и фамилией фигурирует в списке, который в Центризбирком подала Канопацкая. Бывшая депутатка парламента заявила, что собрала больше 100 тысяч подписей и намерена участвовать в выборах, но на самом деле просто легитимизирует процедуру по переизбранию Лукашенко.

Не совсем понятна мотивация Мелиховца помогать Канопацкой участвовать в этом политическом фарсе, где все фальсифицируется и нет никакой процедуры выборов. Автор стал известен в конце 2010-х годов, когда за свой счёт экранизировал прозу Быкова и Короткевича — повести "Народные мстители" и "Полешук", снятые на белорусском языке.


Сталі вядомы дэталі ідэалагічнага фільма пра беларускую школу

Як паведамляе тэлеграм-канал @shkolabel працоўная назва стужкі — "Класная" (раней была "Класная дама"). Здымкі фільма, якім даручана займацца рэжысёру Кірылу Халецкаму, пачнуцца ўжо ў студзені.

Па сюжэце галоўная гераіня — 22-гадовая выпускніца БДПУ, якая ўсё сваё жыццё пражыла ў Мінску, а пасля размеркавання апынулася ў сельскай мясцовасці, ды яшчэ і класным кіраўніком у 11-м класе. Вакол змяненняў у жыцці педагога і неабходнасці знаходзіць агульную мову з навучэнцамі, якія толькі трохі маладзей настаўніцы, і будзе будавацца сюжэт.

Прэм'ера стужкі запланавана на восень 2025 года, альбо пад Дзень ведаў, альбо пад фестываль "Лістапад".

Нагадаю, што ў мінулым годзе выйшаў фільм Аляксандра Ефрэмава "Ліст чакання" пра кардыёлага, які застаецца ў Беларусі і адмаўляецца эмігрыраваць за мяжу.


Падвёў вынікі года ў беларускім кіно для Еўрарадыё

Па адчуваннях, год для беларускага кіно, нягледзячы на юбілей, быў дрэнны, але што зробіш, рушым далей.

У намінацыях вылучыў выхад фільма "Пад шэрым небам", ютуб-серыяла "Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі", працяг мультсерыяла "Марыля. У пошуках дзіўнікаў" і яшчэ дзве грамадскі рэзанансныя, на мой погляд, падзеі.

Усім вясёлых каталіцкіх Каляд! Са святам, сябры!

https://euroradio.fm/vyniki-2024-goda-u-belaruskim-kino-pad-sherym-nebam-marylya-i-gnyot-na-voli


Як працуе і дапамагае кіношнікам World Cinema Fund (WCF)

Адной з важных крыніц для аўтарскага еўрапейскага ды сусветнага кінематографа з'яўляецца World Cinema Fund (WCF), калісьці заснаваны на найбуйнейшым еўрапейскім кінарынку "Берлінале".

Асноўная мэта фонду — падтрымка кінематографа з рэгіёнаў, якія звычайна сутыкаюцца з абмежаванымі рэсурсамі для вытворчасці фільмаў, а таксама дапамога ў стварэнні ўнікальных і перспектыўных кінапраектаў, якія могуць прадставіць культурную разнастайнасць сусветнаму гледачу.

Беларускія кіно спецыялісты_кі і сёння могуць атрымаць падтрымку WCF. Больш падрабязна пра гэта расказвае каардынатарка фонду Isona Admetlla Font.

https://youtu.be/YvI_vwe94rk?si=ibKIrDdqWRwLG5Rb


Арганізацыя Belarusian Filmmakers Network (BFN) выпусціў відэа пра сваю працу — і бачанне існаванне будучай беларускай кінасупольнасці ў Беларусі і за мяжой

Як пішуць арганізатары, BFN сёння стварае кам’юніці, ладзіць адукацыйна-адаптацыйныя канферэнцыі, яднае кіношнікаў з усяго свету, здымае ўласнае кіно і ўдзельнічае ў найбуйнейшых еўрапейскіх кінарынках.

"Мы імкнемся падтрымліваць, прасоўваць ды пашыраць магчымасці беларускага голаса ў індустрыі. Міні-фільм “Мы робім кіна-індустрыю” расказвае пра наш шлях і чаму кожны ягоны крок важны", — напісана ў апісанні праекта.

У стварэнні відэа прынялі ўдзел кінематаграфісты, арт-мэнеджары, медыйшчыкі і журналісты: Максім Жбанкоў, Уладзімір Казлоў, Юрый Сямашка, Ігар Сукманаў, Арсень Алейнік, Ірэна Кацяловіч, Леанід Каліценя, Тарас Тарналіцкі, Ксенія Галубовіч.

https://youtu.be/nBuS8EEb3jM?si=QPfgHI5VqAe_GEIm


Куратар кінафестывалю "Бульбамуві" Мікалай Лаўранюк пра дакументальную студыю "Летапіс": "Таленавітыя дакументалісты ўжо не працуюць, на іх месца прыйшлі прапагандысты"

У падкасце "Увага, фэйк!" Польскага радыё эксперт разважаем пра праўду і фальш у беларускім кіно.

https://podcasty.polskieradio.pl/track/uvaga-feik-z-belaruskai-sluzhbai-polskaga-radiyo/2f905deb-bd7e-4f20-b882-66b7530130ec


B Беларуси снимут игровой фильм про погибших лётчиков

В киностудии "Беларусьфильм" состоялся совет по развитию кинематографии, в котором участвовали представители Минкульта и Минобороны.

На фото — режиссёр Иван Павлов, руководитель Белорусского союза кинематографистов Евгений Арендаревич, замначальника Отдела по кинематографии Кристина Мельникова.

По итогам работы совета утвержден сценарий к фильму "Одно на двоих". Он будет посвящён военным летчикам Андрею Ничипорчику и Никите Куконенко, который погибли в районе Барановичей в 2021 году.

Съемки запланированы на 2025 год.


Израильский военный аналитик Давид Гендельман рассказал историю о нереализованном проекте "Беларусьфильма"

Гендельмана приглашали в начала 2010-х годов экспертом в игровой проект о премьер-министре Израиля Шимоне Пересе, родившемся на Волонжинщине. Но фильм так и не был реализован.

Об этом он рассказал в своем телеграм-блоге:

В 2013 году, когда Шимон Перес был президентом Израиля, на студии «Беларусьфильм» решили снять про него биографический фильм, как про знаменитого уроженца Беларуси. Их делегация встречалась с Пересом, получила от него согласие и пояснила, что фильм будет не документальный, а художественный, поэтому будут художественные добавления, на что Перес улыбнулся и сказал: «Добавьте больше красивых женщин». Проект задумывался как международный, собирались приглашать иностранных актеров, в частности были предварительные переговоры с Джоди Фостер, а также хотели получить финансирование от американских еврейских фондов и организаций.

Я у них был историческим консультантом, и там надо было убирать много клюквы в сценарии, и по реальной израильской истории, и по добавленной для драматизма детективной линии, журналист-расследователь чего-то там зловещее расследует на фоне убийства Рабина. Книгу Михаэля Бар-Зоара про Переса и другие материалы они читали, но какие фразы реальные люди могли говорить, политическая расстановка сил, пропаганда, что какое место занимало, исторический контекст, военные вопросы, всякие бытовые детали, реально звучащие имена и т.д. и т.п. Никто не может сам всё это знать про все страны и исторические периоды, на то консультанты и нужны. Используя служебное положение, я заодно договорился, что в сценах про операцию в Энтеббе я буду играть штабного офицера. Забегать с автоматом в терминал это другие типажи нужны, а нахмуренно в карту пальцем тыкать это ничаво, это можно.

Режиссером должен был быть Дмитрий Иосифов, который Буратино играл. Я им сказал, что если Буратино снимет кино про Шимона Переса, то это уже прямо концептуальное искусство, авангард и местами пост-модернизм, только ради одного этого уже стоит снимать. Но в результате денег они так и не нашли, и проект закрылся.

Так что я продолжаю нахмуренно тыкать на экранах в другие карты, но если вдруг чего, то как только, так сразу, можем в любом Голливуде и Болливуде.


У яшчэ адным заходнім серыяле згадалі Беларусь ў негатыўным ключы

Героі новага брытанскага міні-серыяла "Шлях" (The way), прысвечанага валійскім пратэстам ў недалёкай будучыні, узгадваюць Беларусь як месца, дзе таксама дзяржава адключала інтэрнет, каб спыніць людзей.

А агулам за апошнія месяцы выйшла некалькі праектаў, дзе так ці інакш згадвалася Беларусь:

🔹У амерыканскім серыяле "Агенцыя" пра агентаў ЦРУ герой Рычарда Гіра, які грае кіраўніка бюро ў Лондане, распавядае пра Беларусь як лакальную праблему.

🔸У брытанскім серыяле "Дзень Шакала" галоўная гераіня у пошуках кілера-снайпера прыязджае ў горад Смаргонь, каб знайсці майстра па стварэнню зброі. Горад не паказаны — замест яго у серыяле лясная гушчэча і закінуты дом пасярод яе.

🔹У трэйлеры амерыканскага фільма "Цясніна" снайперка, якую грае акторка Аня Тэйлар-Джой, забівае пасажыра самалёта, на якім намаляваны дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг


У сацыяльнага хорара "Суд мёртвых" з'явіўся постар

Яго ўчора апублікаваў рэжысёр Андрэй Кашперскі.

Нагадаю, што фільм распавядае пра беларускую суддзю (яе грае Зоя Белахвосцік), якую пачынаюць пераследваць асуджаныя памерлыя пратэстоўцы, у якіх адабралі маёмасць праз палітыку.


Як вы ведаеце, сёння споўнілася "сто год" беларускага кіно.

Знарок узяў стагоддзе ў дужкі, бо лічу, што беларуская кінакультура мае больш старэйшыя карані, чым прынята лічыць у прадзяржаўнай акадэмічнай супольнасці.

Глядзіце самі — як можна лічыць пачаткам кінематографа стварэнне бальшавікамі ведамства "Белдзяржкіно" ў Мінску ў 1924 годзе, калі яшчэ да рэвалюцыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі здымалі кінахроніку? Сапраўдны ж нонсэнс!

Цікава, што і "Беларусьфільм" прыкладна так жа — на студыі "Летапіс" знялі сёлета трылогію дакументальных фільмаў пра гісторыю айчыйннай кінакультуры. Але супраць праўладнага наратыву не папрэш.

У мяне ж ніякіх ланцугоў няма, таму нарэшце зрабіў калонку на "Будзьме" па гэтым спрэчным пытанні.

https://budzma.org/news/svyata-z-kalaniyalnym-dushkom.html


Як 100-годдзе беларускага кіно святкуе "Беларусьфільм"? Просіць грошы ў расійскага Фонда кіно!

Як паведамляе расійскае інфармагенцыя ТАСС, "Беларусьфільм" просіць Расійскі Фонд кіно прафінансаваць каля 20 фільмаў. Пра гэта распавёў гендырэктар "Беларусьфільма" Юрый Аляксей у інтэрв'ю ТАСС

Гаворка ідзе аб фінансаванні "трох-пяці анімацыйных, трох ігравых і дзесяці дакументальных фільмаў у перыяд двух-трох гадоў, а таксама аператыўным фінансаванні праектаў "Беларусьфільма" з пазабюджэтных сродкаў фонду".

Як бачна дзяржстудыі наследуе практыкам беларускага ўрада, які таксама плотна сядзіць на расійскіх субсідыях. І праўда, чаму і дзяржсектар кіно на іх не пасадзіць.

Дзіўна тут толькі тое, што гэта зрабілі толькі зараз, а не значна раней.


Кінаэксперты і фільмейкеры склалі спіс з 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю

Рэйтынг найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю склалі кінаэксперты і дзейныя фільммэйкеры з ініцыятывы Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA). Спіс падрыхтавалі да 100-годдзя беларускага кіно, што адзначаюць сёлета 17 снежня.

Яго можна знайсці на сайце арганізацыі.

У спіс найлепшых беларускіх фільмаў увайшлі 50 стужак, агулам жа ў індывідуальных спісах экспертаў згаданыя 174 карціны. У фармаванні рэйтынгу ўзялі ўдзел 49 асобаў. гэта найбольш шырокае апытанне, якое дасюль праводзілася на гэтую тэму, з пункту гледжання як рэпрэзентацыі фільмаў і колькасці экспертаў.

50 стужак, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, размешчаныя на сайце BIFA – разам з сінопсісамі, фестывальнымі гісторыямі фільмаў і каментарамі экспертаў. Тут жа можна знайсці індывідуальныя спісы кожнага з удзельнікаў апытання: у ім узялі ўдзел беларускія рэжысёры, кіназнаўцы, фестывальныя арганізатары, а таксама замежныя прафесіяналы сферы.


"Беларусьфильм" на данный момент нащупывает сотрудничество с тремя странами: Индией, Китаем и Россией

Об этом сообщил гендиректор киностудии Юрий Алексей в преддверии 100-летия белорусского кинематографа сообщает издание БелТА.

Проекты с Индией. Сегодня представители этой страны посетили "Беларусьфильм". В августе стороны подписали соглашение о продаже белорусских фильмов в странах хинди. Также обсуждается дубляж продукции киностудии на хинди. По словам Юрия Алексея, "Беларусьфильм" уже участвовал в двух индийских фестивалях: в июне в Мумбаи и в ноябре на Гоа, где фильм "Черный замок" стал фильмом-открытием. Кроме того, два индийских предпринимателя в области кинопроизводства примут участие в мероприятии, посвященном столетию белорусского кино.

Проекты с Китаем. С Китаем уже написан сценарий для совместного фильма "На веки вечные". В ноябре "Беларусьфильм" посетила китайская делегация во главе с первым заместителем директора Национального управления по делам кинематографии Китая. Они утвердили сценарий, и окончательное одобрение ожидается в конце января.

Проекты с Россией. "Беларусьфильм" и московская студия "ВоенФильм" работают над фильмом "Батька Минай. Партизанская легенда". По словам Юрия Алексея, проект уже получил финансирование, сейчас идет режиссерская разработка, выбираются актеры и локации.


Сярод сучасных стужак "Беларусьфільма" няма ніводнага глядацкага хіта

Такую выснову можна зрабіць з апублікаванай на БелТА вытрымкі з экскурсіі, якая сёння адбылася у павільёнах дзяржстудыі.

Лідарам пракату з'яўляецца сацыяльная драма Валерыя Рыбарава "Мяне клічуць Арлекіна" — амаль 42 млн гледачоў

На другім месцы камедыя "Белыя росы" — 37 млн гледачоў

Трэцяе месца ў фільма "Дзяўчынка шукае бацьку" 1959 года — колькасць гледачоў не прыводзіцца, але фільм прадалі для паказу ў больш за 90 краін свету


"Беларусьфільм" рыхтуецца да міжнароднай экспансіі — будзе паказваць свае фільмы ў расійскіх самалётах і збіраецца пераводзіць стужкі на хіндзі

Пра амбітныя планы дзяржстудыі на гэтым тыдні ў Белпрэсцентры распавёў гендырэктар студыі Юрый Аляксей.

Па словах чыноўніка, перамовы з перакладам фільма на хіндзі пройдуць 17 снежня (у дзень дзяржсвята Беларускага кіно), а што датычна расійскіх самалётаў, то і тут таксама ўсё схвачана — два неназваных фільма студыі трапяць у базу кампаніі "Аэрагруп", якая займаецца медыязабавамі ў сферы грамадзянскай авіяцыі.

Буду і далей сачыць за сітуацыяй.


Новы міністр культуры Руслан Чарнецкі працягне чысткі у культурным сектары краіны

Пра гэта чыноўнік распавёў у прапагандысцкім стрыме "Мінск — Масква".

Чарнецкі падкрэсліў, што ў культуры не павінна быць людзей, якія працуюць не на сваю краіну, а дапамагаюць ворагам. Міністр заўважыў, што гэтая сфера мае вялікі ўплыў на грамадства.

"І мы павінны жыць адной ідэяй, мэтай. Ворагі нам тут не патрэбныя".

Нагадаю, што рэпрэсіі ў сферы культуры распачаліся пры мінулым кіраўніку міністэрства Анатолю Маркевічу.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Комік з Наваполацку Максім Канавал распавёў пра працу сцэнарыста камедыйных серыялаў

Беларус доўгі час працаваў у камандзе стваральнікаў телепраектаў для расійскіх і ўкраінскіх тэлеканалаў. У яго партфоліа працы над такімі серыяламі, як "Апошні з Магікян", "Каця на аўтамаце", "Сідарэнка-Сідарэнка", "Мамачкі", "Рамэа і Джульета з Чаркас" і г.д., на якіх ён выступаў сцэнарыстам і крэатыўным прадусарам.

Пра працу над гэтымі праектамі і творчы працэс Максім распавёў у ютуб-шоў "Жыццё-маліна".


На пітчынг кінапраектаў на будучым Еўрапейскім кінарынку у Берліне трапіла дзесяць беларускіх фільмаў

Пра гэта паведамляе сайт Беларускай незалежнай кінаакадэміі.

🔹“Жнівень” Нэлы Агрэніч (ігравы фільм, драма),
🔸“Краіна ўцех” Аляксандры С. і Міхала Мешчыка (ігравы фільм, заснаваная на рэальных падзеях драма),
🔹“Лебядзіная песня Фёдара Озерава” Юрыя Сямашкі (ігравы фільм, драмедыя),
🔸“Lithuania Minor” Арцёма Лобача (дакументальны фільм),
🔹“Суд мёртвых” Андрэя Кашперскага і Міхаіла Зуя (ігравы фільм, хорар, камедыя),
🔸“Суперпазіцыя” Марыі Пташкі (ігравы фільм, драма, камедыя, абсурд),
🔹“Tamka 9” Улады Сяньковай, (ігравы фільм, драма).

Аўтары яшчэ трох праектаў ігравых фільмаў возьмуць удзел у пітчынгу ананімна для публічнае камунікацыі: гэта праекты “Праўда” (драма, трылер), “Раны і ўпрыгожванні” (фэнтезі-барока, драма), “Сфагнум” (сюррэалістычная трагікамедыя).

Пітчынг адбудзецца падчас 75-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю 15 лютага 2025 году ў галоўным будынку Еўрапейскага кінарынку – Martin Gropius Bau.


Новым кіраўніком дакументальнай студыі "Летапіс", якая ўваходзіць у склад "Беларусьфільма", стаў Уладзімір Мілаш

Ён заняў пасаду адразу пасля звальнення летам былой дырыктрысы Аксаны Эйхарт і цяпер часова выконвае абавязкі дырэктара "Летапісу".

Гледзячы па ўсім, на студыі Мілаш з'явіўся досыць нядаўна — і адзначыўся адразу ў працы над ідэалагічнымі праектамі. У прыватнасці, ён быў дырэктарам здымачнай групы фільма "Лагеры смерці", які "Летапіс" здымаў у супрацы з Генпракуратурай у межах кампаніі пра прасоўванні гістарычнага наратыва пра "генацыд беларускага народа". А таксама спрычыніўся (невядома ў якасці каго) да стварэння фільма "Птушка фенікс Аляксея Талая" пра прапагандыста і паралімпійца Аляксея Талая. З вытворчасцю гэтага фільма ў 2021 годзе ўзніклі праблемы — за яе ніхто не хацеў брацца.

Пры гэтым калегі характырызуюць новага кіраўніка збольшага пазітыўна, як "гібкага" і дыпламатычнага чалавека, "які усё разумее".

Показано 20 последних публикаций.