Л
Лёлик
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі dan repost
«Я думала: няхай бы гэта не пацвердзілася, няхай бы гэта быў які-небудзь подлы ўкід»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская – пра смерць палітзняволенага Дзмітрыя Шлетгаўэра:
«Гэта як мінімум сёмы палітвязень, які памёр у засценках рэжыму пасля 2020 года. Змітру было 22 гады, ён на 2 гады маладзейшы за майго сына. Тое, што я зараз адчуваю, немагчыма перадаць словамі.
Калі ўчора я ўбачыла першыя паведамленні аб яго смерці, я думала: няхай бы гэта не пацвердзілася, няхай бы гэта быў які-небудзь подлы ўкід, што заўгодна, толькі не праўда. Я не пажадаю нікому такога гора. Самае страшнае для маці – хаваць сваё дзіця!
Калі нехта будзе вам казаць пра "адлігу", "гуманізм рэжыму" і іншыя рэчы, то вы павінны памятаць пра такіх, як Зміцер! Гэта паказвае сённяшнюю рэчаіснасць. Рэжым не спыніцца, крывавая машына тэрору будзе раскручвацца, бо беларусы не схілілі галаву, не папаўзлі на каленях праз мяжу, молячы іх дараваць.
Тое, што адбылося, у прынцыпе не павінна было здарыцца. Гэты малады хлопец, бацька ў свае 22 гады, не павінен быў апынуцца там, дзе апынуўся. І адказнасць за яго смерць ляжыць толькі на рэжыме і ўсіх яго прыслужніках.
Мы выказваем спачуванні родным і блізкім Дзмітрыя».
@CabinetBelarus