Я жыву на зямлі, дзе расколіны ў глебе
Сыходзяць далёка, ды множацца з кожным днём.
Я пакінуў Радзіму, але дзе б я не быў,
Ня бачыў намёку, як мне абысьці каньён.
А расколіны шырацца там, дзе маглі бы
У іншым сусьвеце трывала стаяць масты.
Кожны ў пошуках выраю можа быць хцівым,
А восеньскі вецер ніяк не дае застыць.
Я гляджу на ахвяраў, што гэтую тоўшчу
Дарэмна спрабуюць шаўковаю ніткай сьцягнуць.
Я ім спачуваю, але і зайздрошчу,
Бо я не магу так паверыць бяздумна ў цуд.
А расколіны шырацца там, дзе на мапе
Няўзрочнай крывою ідзе павуціньне меж.
І няма на ёй выраю, ён дзе ня мае
Няспыннай крывёю чырвоныя рэкі цекчы.
Толькі дзе мне яго знайсьці?
Сыходзяць далёка, ды множацца з кожным днём.
Я пакінуў Радзіму, але дзе б я не быў,
Ня бачыў намёку, як мне абысьці каньён.
А расколіны шырацца там, дзе маглі бы
У іншым сусьвеце трывала стаяць масты.
Кожны ў пошуках выраю можа быць хцівым,
А восеньскі вецер ніяк не дае застыць.
Я гляджу на ахвяраў, што гэтую тоўшчу
Дарэмна спрабуюць шаўковаю ніткай сьцягнуць.
Я ім спачуваю, але і зайздрошчу,
Бо я не магу так паверыць бяздумна ў цуд.
А расколіны шырацца там, дзе на мапе
Няўзрочнай крывою ідзе павуціньне меж.
І няма на ёй выраю, ён дзе ня мае
Няспыннай крывёю чырвоныя рэкі цекчы.
Толькі дзе мне яго знайсьці?