🖋Творчество
Зюзя
Калі зіма ідзе да нас,
За ёю крочыць казка.
Прыходзіць ён, чароўны час,
Паслухай, калі ласка.
Там, дзе стары і цёмны лес,
Куды адному ісці – жах,
Жыве дзядок, касматы ўвесь
Ды без абутку на нагах.
Ён мае сіву галаву,
З сівою барадою
І носіць цяжку булаву
Заўжды ў руцэ з сабою.
Б’е булавою па суках,
Трашчаць, як ёсць, бярозы,
Ад тога, бачна на вачах,
Сціскаюць лес марозы.
І студзіць ён і ноч, і дзень
Палі, лясы па крузе.
Ён завірух нясе кішэнь.
Дзядок завецца Зюзя!
Канстанцін ЯКУБЧЫК
Падпісвайцеся 🚂@XPRESS_BY
Зюзя
Калі зіма ідзе да нас,
За ёю крочыць казка.
Прыходзіць ён, чароўны час,
Паслухай, калі ласка.
Там, дзе стары і цёмны лес,
Куды адному ісці – жах,
Жыве дзядок, касматы ўвесь
Ды без абутку на нагах.
Ён мае сіву галаву,
З сівою барадою
І носіць цяжку булаву
Заўжды ў руцэ з сабою.
Б’е булавою па суках,
Трашчаць, як ёсць, бярозы,
Ад тога, бачна на вачах,
Сціскаюць лес марозы.
І студзіць ён і ноч, і дзень
Палі, лясы па крузе.
Ён завірух нясе кішэнь.
Дзядок завецца Зюзя!
Канстанцін ЯКУБЧЫК
Падпісвайцеся 🚂@XPRESS_BY