WarsawŠpacyr (гід Варшава)


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Бадзёрыя шпацыры па польскай сталіцы зь беларускім акцэнтам;)
Спасьцігаем цудоўную Варшаву разам!
Замовіць: +48780792440
@spacyrujma
Instagram: https://www.instagram.com/warsawspacyr_gid_warsaw?igsh=bnR5aHR2bzZ6dm83

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri




Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Praciahvajem berlinskaje padarožža! Memaryał pryśviečany achviaram Hałakostu ŭ Berlinie.


МІХАСЬ З ЗАРЭЧЧА

20 лістапада 1901 г. у вёсцы Высокі Гарадзец на Віцебшчыне нарадзіўся Міхась Зарэцкі - беларускі пісьменьнік, драматург і перакладчык.

Дзяцінства Міхася прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам (цяпер частка Шклова) — адсюль і псэўданім. Па заканчэньні Магілёўскай духоўнай сэмінарыі працаваў перапісчыкам і царкоўным вартаўніком.

Як згадваў сам Зарэцкі, мэта стаць пісьменьнікам зьявілася не адразу, пераломным момантам стаў пабачаны сон, і яму так захацелася занатаваць моцныя ўражаньні, што ён стаў пісаць.

З 1922 г. творы Зарэцкага выходзяць у друк, у 1920х пісьменьнік актыўна супрацоўнічае з часопісам "Маладняк", пэўны час зьяўляецца ягоным рэдактарам.

У жніўні — кастрычніку 1927 года ў складзе дэлегацыі беларускіх літаратараў Зарэцкі наведаў Латвію, Чэхаславаччыну, Нямеччыну й Францыю, дзе выступаў у тым ліку перад беларускай эміграцыяй.

Даволі крытычныя выступы Міхася Зарэцкага ў друку (напр. «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага пляну)»). былі расцэненыя як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з Андрэем Александровічам і Алесем Дударом ён заявіў пра выхад з БДУ, а ў 1929 годзе быў выключаны з ВКП(б).

Арыштаваны 3 лістапада 1936 года ў Менску і асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 года як «актыўны удзельнік нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці...

Многія рукапісы Міхася Зарэцкага загінулі, у прыватнасьці, гістарычная драма «Рагнеда» (1929), працяг рамана «Крывічы».






Белсат dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🏙️ «Беларуская Варашава»

Як не згубіць сувязь з радзімай у эміграцыі

Паглядзіце ☝️


ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ЗАСНАВАНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ТЭАТРУ Ў ВАРШАВЕ

19 лістапада 1765 г. у няісным цяперака будынку Опэрнага тэатру па вул. Каралеўскай, акторы караля Станіслава Панятоўскага далі прэм'еру камэдыі Юзэфа Бяляўскага "Зламысьнікі".

Паколькі трупа мела ўсе рысы цалкам прафэсійнага і нацыянальнага калектыву (іграла па-польску і зарабляла на існаваньне), 19 лістапада ў Польшчы адзначаемэцца гадавіна заснаваньня Нацыянальнага тэатру. 

Стварэньне нацыянальнай сцэны было задумкай караля ў межах адукацыйных і культурных рэформаў, з мэтай агульнага ўздыму Рэчы Паспалітай.

Калектыў выступаў у Апэоальні два гады (1765–1767), яго дзейнасбць была перапынена хваляваньнямі, якія ахапілі краіну (Барская канфэдэрацыя і першы падзел Рэчы Паспалітай). Аднаўленьне спэктакляў зьвязана з прыняцьцем у 1774 годзе тэатральнай манаполіі.

Гурт выступаў у Радзівілаўскім палацы (сёньня рэзідэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі Польшча) на Кракаўскім перадмесьці. Варта адзначыць, што на сцэне быў прадстаўлены мясцовы рэпэртуар, асабліва камэдыі Францішка Багамольца і Адама Чартарыйскага. Войцех Багуслаўскі дэбютаваў на гэтай сцэне ў 1778 годзе.

З 1779 г. пастаяннай сцэнай тэатру стала камяніца на плошчы Крамінскіх, а ў 1833 годзе быў адбудаваны вялікі будынак, які Вялікі тэатар займае дагэтуль.

Насупраць будынку тэатру разьмешчаны помнік нашаму выбітнаму суайчыньніку - Станіславу Манюшку☝️

Выявы - RadioPolskie.pl, Wikipedia.pl










Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


У Бэрліне выстачае месцаў, што зьвязаны з ураджэнцамі Беларусі! Варта толькі зацікавіцца тэмай;) У відэа толькі тры такіх месцы, але іх значна больш!

Галерэя "Тахелес" - Oranienburger Str.
Шпіталь Сьвятой Ядзьвігі - Große Hamburger Straße 5-11.
Адрас дыпляматычнае місіі БНР у Бэрліне - Motzstraße 21.

Шукайма беларускае па сьвеце!


24.11 - МАРЫМОНТ І ЖАЛІБОЖ ЖУРНАЛІСКІ

Падзелены паміж Жалібожам і Белянамі куточак Варшавы зь цікавай гісторыяй, аб'ектамі, сьціплымі паркамі і такой загадкава-прыгожай назвай чакае на наведваньне!

У нядзелю запрашаю на экскурсію, якая закране варшаўскі Марымонт і кавалачак Жалібожа, які завецца Журналіскі!

Вы даведаецеся пра паходжаньне назвы й слаўнае мінулае Марымонту, на ўласныя вочы ўбачыце наўпростыя адсылкі на мінуўшчыну, якія захаваліся нягледзячы на моцныя ваенныя ліхалецьці;

пра ўжо ня існы палац вядомага майстра беласкурнай справы, які памылкова блыталі з палацам польскай каралевы, жонкі Яна Сабескага;

пра сувязь з Марымонтам славутага ангельскага сьпявака і вядомага польскага матэматыка;

пра цяжкія ваенныя гады і схаваныя скарбы;

Ну і таксама атрымаеце асалоду ад сядзібнай забудовы Жалібожу)

Збор а 13 гадзіне ля парку "Stawy Kellera", каля школы па адрасе Kościańska 2, 01-695.

@spacyrujma
Запіс на экскурсію праз асабістыя☝️Не пазьней, чым за дзьве гадзіны да пачатку!

Да сустрэчы!


23.11 - ВАРШАЎСКІ КУТОК ЦІХАМІРНАСЬЦІ: ШПАЦЫР ПА РАЁНЕ "СЯБРОЎСТВА" (PRZYJAŹŃ)

Запрашаю наведаць даволі незвычайны й дзівосны жылы масіў Варшавы - Сяброўства!

Назва напэўна зьяўляецца сапраўдным люстэркам жыцьця гэтага мястэчка, якое праз дзесяцігодзьдзі нясе й захоўвае мясцовыя традыцыі, стасункі і свой калярыт

На экскурсіі мы пагамонім пра гісторыю ўзьнікненьня гэтага анклаву драўляных забудоў у Варшаве, згадаем зьмены, што яго аточваюць.
Даведаемся пра цікавыя гісторыі, зьвязаныя з раёнам, пабачым захаваныя аб'екты са сваёй цікавай гісторыяй, пройдземся безназоўнымі вулачкамі, якім мясцовае насельніцтва давала свае назвы: Алея Разьбітых Сэрцаў, Політэхнічная, Бананавая...
Згадаем час "студэнцкай рэспублікі" у гэтых мясьцінах і цьмяную будучыню раёна...

Зьбіраемся ў суботу, а 14.40 ля Ратушы Бэмова (https://maps.app.goo.gl/K7KRx3HmCNakKtcm7)

@spacyrujma
Запіс на экскурсію праз асабістыя☝️Не пазьней, чым за дзьве гадзіны да пачатку!

Да сустрэчы!


22.11 - ВЫСОТНАЯ ВАРШАВА: ПЛЯЦ ДЭФІЛЯД І ЯГОНАЕ АТАЧЭНЬНЕ

У пятніцу запрашаю спадарства разам дасьледваць варшаўскі "Centrum"!

Мы пагаворым пра самую вялікую плошчу Варшавы і яе ператварэньні ў часе

Пабачым вядомыя большасьці варшаўскія гмахі, і даведаемся як Варшава вайшла ў топ высотных гарадоў Эўропы☝️

Згадаем гісторыю варшаўскай чыгункі, і ўбачым месца, дзе калісьці стаяў першы паўнавартасны вакзал

Убачым помнік славутаму варшавяніну ў Сьвентакжыскім парку, ну й вядома не абмянем самы славуты, для некаторых спрэчны, але вельмі сымбалічны для Варшавы аб'ект - Палац Культуры й Навукі!

Зьбіраемся ля вакзалу Варшава цэнтральная (al. Jerozolimskie 54, 00-019 Warszawa), з боку Макдональдсу, а 17.30

@spacyrujma
Запіс праз асабістыя☝️ Не пазьней, чым за дзьве гадзіны да пачатку экскурсіі!

Шпацыруйма разам!

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.