Відзік


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


YouTube-канал Відзіка: https://www.youtube.com/@VidzikBY
Падтрымаць Рудзі: https://www.patreon.com/rudzi_game
Падтрымаць Віталя: https://www.patreon.com/aliakhnovich

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Складанасць на любы густ

Да неблагога выжывача на колах Pacific Drive выйшла вялікае восеньскае абнаўленне. Самае вялікае, што там дадалі - ажно некульутрныя 6 узроўняў складанасці. Калі ніякі не падыйдзе, можна наладзіць самому з дапамогай 50 паўзункоў.

ПК зноў пацвердзіць свой шляхетны статус, бо выключна паважаныя ўладальнікі камп'ютараў змогуць слухаць сваю музыку прама ў гульні. Для гэтага неабходна загрузіць кампазіцыі ў спецыяльную папку або наладзіць перадачу інтэрнэт-радыё. Пры жаданні свой плейлист можна замяшаць з трэкамі Pacific Drive праз асобную наладу.

І да гэтага ўсяго яшчэ розныя цацкі на тарпеду, фарбы і стыкеры.

Калі што - гульня даступна ў Беларусі за 19,99$


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Zoochosis пераехаў

Ваша праца - даглядаць за жывёламі: карміць іх, прыбіраць вальеры і сачыць за станам здароўя. Здаецца, нічога асаблівага, але аднойчы мілыя звяркі акажуцца не такімі ўжо мілымі - заапарк уразіў нейкі вірус, які ператварае звычайных жывёл у небяспечных мутантаў.

Да звыклых абавязкаў наглядчыка дадаюцца новыя: давядзецца распрацаваць вакцыну, каб выратаваць хаця б некаторых жывёл, застацца ў жывых і разгадаць таямніцу гэтага страшнага месца.

Пудзелкі аб начным наглядчыку павінны былі выйсці на ПК 23 верасня, таксама і ў Беларусі, але ж рэліз перанеслі на тыдзень наперад, на 30 чысло.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Рэліз адвенчуры Tales of the Shire аб жыцці хобітаў павінен быў адбыцца да канца 2024 года, але Weta Workshop аб'явіла аб пераносе на пачатак 2025-га.

Дату змянілі, каб даўжэй папрацаваць над якасцю гульні і апраўдаць чаканні фанатаў.
Распрацоўшчыкі падзеляцца падрабязнасцямі ўжо 22 верасня і тады ж паведамяць новую дату рэліза.

Гульцы, як можна здагадацца з назвы, будуць жыць у Шыры — краіне ў паўночна-заходняй частцы Міжзем'я, населенай хобітамі. Сярод іншага, будзе магчымасць завесці сяброў, уладкаваць жыллё і займацца рознымі справамі накшталт гатавання і рыбалкі.

Таксама ў Tales of the Shire атрымаецца даследаваць наваколле Хабітаніі. Што менавіта там можна будзе знайсці, распрацоўшчыкі пакуль не расказалі.

Чакаецца на асноўных платформах і Switch. Старонка Steam даступна ў Беларусі.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Assassin's Creed Shadows атрымала трэйлер прысвечаны гульнявому свету. У роліку распрацоўшчыкі паказалі жывапісныя лакацыі феадальнай Японіі, у якой разгорнецца дзеянне ролевага экшана.

Сярод іншага, можна ўбачыць заснежаныя лакацыі, японскія паселішчы і іх жыхароў, дзікіх жывёл накшталт ліс або буслоў, а таксама галоўных герояў:
шынобі-асасіна Наоэ і самурая Ясукэ.

У апісанні роліка Ubisoft напісалі, што ў Assassin's Creed Shadows гульцы пагрузяцца ў чароўны свет Японіі які ўвесь час змяняецца. Яны змогуць даследаваць вялізныя лакацыі, "поўны нечаканых адкрыццяў".

Рэліз адбудзецца 15 лістапада 2024 г. на трох асноўных платформах. На ПК недаступна ў Steam, і Беларусі. Шукаць у краме Epic Games за 70 еўра.


Напрыканцы мінулага года быў вялікі скандал з кіраўніцтвам рухавіка Unity, якое вырашыла збіраць камісію з распрацоўшчыкаў гульняў за кожную спампоўку. Гэта выклікала вялікую хвалю абурэння, пратэстаў і нават скасаванняў дамоўленнасцяў. І нарэшце там нешта датумкалі.

За апошнія 20 гадоў мы супрацоўнічалі з выдатнымі дызайнерамі і распрацоўшчыкамі, мастакамі і інжынерамі, выдаўцамі і платформамі, каб разам пабудаваць свет, у якім кожны можа ствараць гульні для ўсіх. Мы называем такі падыход «дэмакратызацыя распрацоўкі гульняў», і гэта застаецца нашай галоўнай задачай і сёння.

Аднак мы не можам вырашыць яе, канфліктуючы з нашымі кліентамі. Гэта павінна быць партнёрства, заснаванае на даверы.

Мэт Бромберг, кіраўнік Unity


І зараз - кампанія павялічыць кошт больш дарагіх падпісак, але пакіне бясплатным Personal і нават палепшаць яго ўмовы. Павялічаць парог прыбытку распрацоўшчыка, з якога трэба пераходзіць на платную падпіску, са 100к да 200к.

Інды жыве 🫡


У Steam распачаўся распродаж гульняў PlayStation. Працягнецца да 16-га верасня.

https://store.steampowered.com/sale/PlayStationPublisherSale2024?snr=1_4_4__118


Наша любімая рубрыка "Шо там на Уол-Стрыт?"

Акцыі Ubisoft працягваюць нястрымнае падзенне. Ад 82 eur у студні 2021-га да 12 eur на сёння.

Яшчэ крыху і акцыю зможа дазволіць сабе нават школьнік, набыўшы каштоўную паперу замест смажанкі.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёняшні рэліз - Test Drive Unlimited: Solar Crown

Месцам дзеяння новага аўтасімулятара стане востраў Ганконг, узноўлены распрацоўшчыкамі ў маштабе 1:1 - агульная працягласць дарог складае больш за паўтысячы кіламетраў, прычым ганяць можна нават па пляжах і лясах. Сюжэт прысвечаны супрацьстаянню дзвюх вулічных груповак - Streets і Sharps. Гулец уступае ў адзін з кланаў і паляпшае сваю рэпутацыю ў ім.

Як бывае з серыяй, Test Drive Unlimited стане гісторыяй не толькі пра гонкі, але і пра шыкоўнае жыццё: вас чакаюць закрытыя ВІП-вечарынкі, дарагія рэстараны, элітную нерухомасць (ёсць магчымасць пагуляць у сваёй кватэры з выглядам ад першай асобы) і, вядома ж, машыны прэміум- класа, у тым ліку Ferrari, Lamborghini і Bugatti. Усяго даступна некалькі дзясяткаў аўтамабіляў вядомых марак з падрабязнай прапрацоўкай кожнай мадэлі і шырокімі магчымасцямі кастамізацыі.

Чарговая частка вядомай гоначнай серыі выходзіць сёння для асноўных платформ. Беларусь - 25$, Польшча - 180 злотых. Старонка Steam.




У ТыкТок перакрочылі праз 1к падпісчыкаў. Дзякуй усім 🫡

УПД: @vidziktt' rel='nofollow'>https://www.tiktok.com/@vidziktt 😂


Прама зараз можна паглядзець стрым дэмкі Hydropunk ад беларускага стрымера AngryRalef

https://www.twitch.tv/angryralef
AngryRalef - Twitch
Глядзім дэмку. Hydropunk


Больш за пяць мільёнаў чалавек падалі заяўку на папярэдні заказ складнога смартфона Huawei Mate XT. Такі Трыптыхафон. І гэта толькі кітайцы, і толькі за першы дзень. Рэліз адбудзецца разам з iPhone 20 верасня.

Дыяганаль якога ў разгорнутым выглядзе складае 10,2 цалі. Дыяганаль вонкавага OLED-экрана — 6,4-цалі. Ёмістасць акумулятара — 5600 мАч. Таўшчыня прылады 3,6мм, што значыць крыху болей за 1см у сабраным выглядзе.

Кошт пачынаецца ад 2800$. Шчыра - упершыню новая прыдумка выглядае юзабельна. Разгарнуць у планшэт, каб глядзець відосы, ці паўнавартасна чытаць тэксты, ці гуляцца на вялікім дысплэі - прывабна. Акрамя цаны :)


Нешта продажы сімулятара Формулы-1 версіі 24' не ўражваюць. Няўжо аматары разбегліся, ці справа ў Electronic Arts? Хто шарыць за жанр?


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёння павінен быў адбыцца рэліз Mirthwood, пра яго гаварылі ў апошніх гульнявых навінах, але за дзень да гэтага распрацоўшчыкі перанеслі дату выхаду на 6 лістапада.

Ваш персанаж уцякае ад вайны, што бушуе на родным кантыненце, у новыя землі, каб пачаць жыццё з чыстага ліста. Па словах аўтараў, кожны зможа знайсці сабе занятак па гусце: весці хатнюю гаспадарку, займаючыся фермерствам і прадаючы вырашчаныя прадукты на мясцовым рынку, або адправіцца ў небяспечнае і поўнае прыгод падарожжа, у якім давядзецца не раз дастаць верны меч з ножнаў.

Свет Mirthwood існуе па ўласных законах і ўвесь час генерыруе новыя падзеі. Кожны персанаж жыве па ўласным распарадку дня і валодае ўнікальнай гісторыяй свайго жыцця: з NPC можна будаваць адносіны, а ў будучых абнаўленнях распрацоўшчыкі абяцаюць дадаць механіку стварэння сям'і. Ёсць невялікія элементы выжывача - трэба абараняцца ад холаду і хвароб.

Сімулятар жыцця ў казачным сярэдневякоўі выходзіць на ПК 6 лістапада, у тым ліку ў Беларусі. У наяўнасці дэмка і англійская мова. Старонка Steam.

Раім звярнуць увагу на праект, калі няма праблем з англійскай.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
HYDROPUNK - новы панк, якога мы яшчэ не чулі. Калі б яго стваралі палякі, дык да назвы не было бы пытанняў ад слова зусім. Распрацоўшчык NOVA64 у якім з 10 чалавек амаль што ўсе беларусы, выпусцілі дэма свайго дэбютнага праекта.

Экшн з ізаметрычнай камерай, які спалучае баявую сістэму soulslike і эфектную механіку immersiv sim. Дзеянне адбываецца ў змрочным падземным свеце гідрамашын, натхнёных эпохай Прамысловай рэвалюцыі і жахамі Лаўкрафта.

Галоўны герой - майстар-інжынер, які павінен знайсці крыніцу невядомай хваробы, што заражае навакольнае асяроддзе і нешматлікіх выжыўшых. Трэба даследаваць змрочны свет і вытрымаць бітву як за жыццё, так і за ўласны розум.

Дэмка даступна на вядомым хабе для інды-распрацоўшчыкаў itch, старонка Steam дасяжна ў Беларусі. У наяўнасці пакуль што толькі англійская мова.


Новая PS5 Pro - палепшаны GPU, прасунуты Ray Tracing і апскейлінг PSSR з дапамогай ШІ

Стане больш фепесаў і прыгажэй, адлюстроўвацца машынкі на корпусах іншых машынак будуць 😁

Сама кансоль у стылі базавай, але з трымя палоскамі.

Каштуе 700 USD. І гэта пэўна без уліку падатка... 🫣


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёняшні рэліз - Satisfactory

Аўтары аб'явілі, што гульня пакіне ранні доступ. І там нарэшце можна будзе змываць у туалетах!

Паклады рэсурсаў па ўсім свеце дададзены, прыбраны або зменены, каб перабалансаваць гульню.
Кошт чарцяжоў і даследаванняў зменены, каб згладзіць пераходы паміж фазамі і ўзроўнямі (асабліва на позніх этапах). Таксама стане менш праблем з электрычнасцю на ранніх і позніх этапах.

У Satisfactory 1.0 плануюцца і іншыя, больш радыкальныя змены. Удзельнікі закрытага бэта-тэсту пакідаюць вельмі станоўчыя водгукі на гэты сімулятар будавання фабрык, даследаванняў свету і нават баёў. Гульня мяняла платформы, была эксклюзівам у Epic Games яшчэ ў 20-м годзе. Так што даўгабуд - гэта не толькі пра яе геймплэй.

Рэліз Satisfactory адбудзецца сёння на ПК. Старонка Steam даступна ў Беларусі за 18,5 долараў, Польшча - 185 злотых.


Witchfire выходзіць у ранні доступ EGS у верасні 2023

Witchfire выходзіць у ранні доступ Steam 23 верасня 2024.

——- вы тут ——

Witchfire выходзіць у другі ранні доступ Steam 23 верасня 2025.

Witchfire выходзіць у апошні ранні доступ у Steam у верасні 2026.


Анлайн Warhammer 40,000: Space Marine 2 у Steam перавысіў 225 тысёнц.
80% пры гэтым рэкамендуюць гульню для куплі. СМІ пішуць пра гэты "добры паказчык", але нешта я прапусціў момант, калі 80% у Steam зрабілася "добрым паказчыкам" :)

Многія гульцы хваляць навінку за геймплэй, сюжэт, графіку, дызайн, атмасферу і аптымізацыю.

Аўтары негатыўных аглядаў у асноўным скардзяцца на адсутнасць падтрымкі шырокафарматных экранаў і праблемы з серверамі.

А вось у Віталя за паўгадзіны адбылося тры крашы, у другога сябра "усяго-та разок падвісла". Гучыць гэта не як добрая аптымізацыя.

Рудзі пакуль трымаеца, не гуляе, бо робіць іншае відэа.


Ну шо, глядзелі ўчора Яблык - Прэзэнтэйшн? Што купляць будзем?

279 0 3 12 28
20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.