Актывіста Яўгена Афнагеля вярнулі ў наваполацкую калонію. З ім ужо месяц няма сувязі, піша "Вясна".
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» асуджаны да 7 гадоў зняволення, яго ўтрымліваюць за кратамі амаль 3 гады і 9 месяцаў. Ён асуджаны паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ( Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці) і ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).
Спярша палітзняволены адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі № 1, а потым яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму № 4. Цяпер стала вядома, што па заканчэнні тэрміну турэмнага рэжыму Яўгена зноў перавялі ў Наваполацк.
Там яго размеркавалі на працу па ачыстцы кабеля. Вядома, што яго адразу пазбавілі перадачы і спаткання. Акрамя гэтага, ад яго ўжо месяц няма ні лістоў, ні званкоў. Блізкія палітвязня мяркуюць, што яго змясцілі ў ШІЗА.