Naračanščyna | Нарачанскі край dan repost
✈️ На самалёце да Нарачы — як можна было наведаць самае вялікае возера Беларусі раней
(Ю.Кокараў. "Па рэках і азёрах Беларусі", 1975)
Даўжыня тагачаснай прамой аўтадарогі з Мінска праз Заслаўе і Маладзечна складала 150 кіламетраў. Пакуль даедзеш — вада паспее астыць. Таму ў цёплыя дні аматары адпачынку абіралі больш хуткі транспарт. Групу такіх людзей можна пабачыць на фота 1970 года
У в. Нарач (Кабыльнік) і па сённяшні дзень існуе вуліца Аэрадромная, якая калісьці вяла да аэрадрома. Памяць пра яго захоўваецца дагэтуль у жыхароў Мядзельшчыны: пры набыцці квіткоў на прыгарадных аўтобусных рэйсах, людзі, якім трэба даехаць да к.п. Нарач, часцей за ўсё гавораць "Купа" (былая назва пасёлка) альбо "аэрапорт". На колішнім месцы аэрадрома сёння знаходзіцца школа №2 курортнага пасёлка Нарач.
"Да возера Нарач можна трапіць з Мінска аўтобусам за 5 гадзін або самалётам за 50 хвілін"