04.01 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ ШЛЯХЕЦКІЯ ПРЫГОДЫ"!
Маршрут: Сьмілавічы – Раванічы – Багушэвічы – Блонь – Дукора (≈300 км)
Найцікавейшае каляднае шляхецкае падарожжа чакае вас, сябры! У СЬМІЛАВІЧАХ пабачым палацава-паркавы комплекс Манюшкаў ХІХ ст., РАВАНІЧЫ сустрэнуць нас велічнымі руінамі касьцёлу Сьв. Антонія Падуанскага (1799) і сядзібы Слатвінскіх ХІХ ст., а БАГУШЭВІЧЫ – казачным нэагатычным касьцёлам Божага Цела (1840). У мястэчку БЛОНЬ мы наведаем сядзібу Бонч-Асмалоўскіх (1870), у якой месьціцца цікавы краязнаўчы музей, а далей рушым у ДУКОРУ! Тут вас сустрэнуць палацава-паркавы комплекс Ашторпаў ХІХ ст. і сапраўдныя калядныя шляхецкія прыгоды ў ім! Вас чакае займальнае інтэрактыўнае касьцюміраванае калядаваньне, падчас якога вы здабудзеце калядную зорку, апынецеся ў ролі Казы і Мядзьведзя, а таксама атрымаеце сьвяточны падарунак! А яшчэ – батлейка, катаньне на санях, прыгоды ў перакуленым доме і дэгустацыя самагону:) У вольны час вы зможаце наведаць браму, стайню, музей, рамесныя майстэрні (ганчарную, сьвечкавую, саламяную, кузьню), заасад, 400-гадовы дуб, выставу рэтрамабіляў і сярэднявечнае гарадзішча.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 170 руб. У кошт уваходзіць наведваньне краязнаўчага музея ў Блоні, а таксама калядная праграма і абед у Дукоры. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 04.01! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 19.00