VANDRVM


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


01.06 (субота) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). Вольных месцаў: 36

08.06 (субота) БЕЛАРУСКІЯ ЎЗОРЫ (Раўбічы – Зэмбін – Брылёўскае поле – Камена – Лагойск). Вольных месцаў: 39

15.06 (субота) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні). Вольных месцаў: 45

22.06 (субота) ПАЛАЦЫ І КАСЬЦЁЛЫ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Княжыцы – Лясная – Крычаў – Амсьціслаў – Расна). Вольных месцаў: 42

29.06 (субота) ДА ВЫТОКАЎ ТУРАЎСКАГА КНЯСТВА (Слуцк – Тураў – Ленін – Салігорскія тэрыконы). Вольных месцаў: 28

06.07 (субота) СІВАЯ ЛЕГЕНДА (Межава – Юрцава – Высокае – Ворша – Дуброўна – Галошава – Талачын – Друцк). Вольных месцаў: 48

13.07 (субота) ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў). Вольных месцаў: 47

20.07 (субота) ЗАГАДКАВЫ СЬВЕТ ПАЛЕСЬСЯ (Безьдзеж – Моталь – Моладава – Дастоева – Парэчча – Рудка – Мерчыцы). Вольных месцаў: 47

27.07 (субота) ЗЯМЛЯ ДА ПАЧАТКУ ЧАСОЎ (Мазыр – Юравічы – Хойнікі – Бабруйск). Вольных месцаў: 43

03.08 (субота) ПА НЯЗЬВЕДАНЫХ МЯСЬЦІНАХ (Узда – Капыль – Савічы – Альба – Патапавічы – парк жывёл «Дыпрыз»). Вольных месцаў: 53

10.08 (субота) ЗАГАДКАВЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ (Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае Вока – Слабодка – Іказьнь – Ахрэмаўцы). Вольных месцаў: 53

17.08 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск). Вольных месцаў: 53

24.08 (субота) ВАНДРОЎКА ДА ЛЕПЕЛЬСКАГА ЦМОКА (Бягомль – Бярэзінскі біясферны запаведнік – Лепель – Ушачы – мемарыяльны комплекс "Прарыў" – Селішча – Губіна). Вольных месцаў: 53

31.08 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны). Вольных месцаў: 53


Калі вас зацікавіў нейкі тур – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яго праграму.

30.03 (субота) СЬВЕТ ЗАМКАЎ І ПАЛАЦАЎ (Мір – Нясьвіж). Запіс у рэзерв.

06.04 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае). Вольных месцаў: 4

13.04 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Дзягільна – Баравое – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман). Запіс у рэзерв.

20.04 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Рагачоў – Бабруйск). Запіс у рэзерв.

27.04 (субота) УСХОДНІЯ ФАРТЭЦЫІ БЕЛАРУСІ (Шклоў – Грудзінаўка – Быхаў – Сапяжынка – Чачэрск). Вольных месцаў: 22

01.05 (серада) ТАЯМНІЦЫ СТАРЫХ ПАЛАЦАЎ (Мір – Паланэчка – Вольна – Ястрамбель – Паўлінова – Мілавіды – Сталовічы – Сьвіцязь). Вольных месцаў: 19

04.05 (субота) БЕЛАРУСКАЯ МАЗАІКА (Заслаўе – Вязынка – Сірын – Ракуцёўшчына – Абадоўцы – Заблошчына – Сэрвач). Вольных месцаў: 6

09.05 (чацьвер) РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа). Вольных месцаў: 19

11.05 (субота) БЕЛАРУСЬ АРХАІЧНАЯ (Сёмкава – Заслаўе – Тэйкі – Строчыцы – Гарадзішча). Вольных месцаў: 40

12.05 (нядзеля) ВАНДРОЎКА ПА БЫЛЫХ ВАКОЛІЦАХ (Бяроза Картуская – Лінова – Кобрынь – Каралеўскі Камень – Грушава – Антопаль – Пярковічы – Пескі). Вольных месцаў: 50

13.05 (панядзелак) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва). Вольных месцаў: 46

14.05 (аўторак) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бярэзінскі біясферны запаведнік – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі). Вольных месцаў: 44

19.05 (нядзеля) ПІКНІК НА ЎЗБОЧЧЫ ГІСТОРЫІ (Задзьвея – Нача – Туча – Вялікія Круговічы – Ясянец – Цясноўка – Радзівілімонты). Вольных месцаў: 19

25.05 (субота) ПРЫГОДЫ СТАЛКЕРАЎ У ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ЗОНЕ (Добруш – Дзям’янкі – Ветка – Хальч – Гомель). Вольных месцаў: 17


Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!

Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

Кошт экскурсіі па Мінску для групы да 15 чалавек – 200 руб., ад 15 да 30 чалавек – 250 руб. Па Беларусі –дамоўны.

Каб замовіць маршрут, напішыце ў direct альбо Viber\WhatsApp\Telegram +375 29 564 70 09

Усе апісаньні экскурсій вы можаце знайсьці ў спецыяльна створаных інстаграмах @pavel_gid_belarus (бел.мова) і @pavel_gid_minsk (рус.мова), альбо напішыце мне ў мэсэнджэры, і я дашлю іх вам.

Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!


Сябры, маем нагоду для сьвята!

Споўнілася 20 год, як я правёў сваю першую экскурсію! А гэта значыць, што ўжо два дзесяцігодзьдзі я распавядаю вам усё цікавае, што знаходжу падчас сваіх экспедыцый і дасьледваньняў!

А як вядома, лепшы падарунак гіду – гэта заяўка на яго вандроўку, таму лавіце двайны бонус:

Прамакод ДВАЦЦАЦЬ дасі вам зьніжку 20 руб. на адзін любы маршрут пры падачы новай заяўкі. Гэта павінны быць менавіта НОВАЯ заяўка, да старых прамакод прымяніць нельга! І не забывайцеся ўказваць яго ў заяўцы, каб атрымаць зьніжку!

А яшчэ можна набыць падарункавыя сертыфікаты на экскурсіі па Мінску (3 па кошце 2) і Беларусі (4 па кошце 3)!

Прапанова дзейнічае па 07.04 да 23.59!

Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!


06.04 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"!

Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае (≈250 км)

У вёсцы НОВАЕ ПОЛЕ вас чакае палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ ст. у стылі класіцызм, а пасьля мы патрапім у сталіцу кантрабандыстаў – мястэчка РАКАЎ, што сустрэне нас сваім каларытам, гісторыяй і цудоўнай архітэктурай, а таксама шматлікімі таямніцамі і загадкамі. У суседняй вёсцы КІЯВЕЦ пахаваны прафесар Віленскага ўніверсітэту Готфрыд Эрнст Гродэк, які быў настаўнікам Адама Міцкевіча, але гэта толькі пачатак найцікавай гісторыі! Далей нас чакае ТУПАЛЬШЧЫНА – тут пабачым капліцу-пахавальню Жаброўскіх (1868) і магілу славутага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а пасьля завітаем у легендарную МАЛУЮ ЛЮЦЫНКУ, дзе на беразе возера захаваўся маляўнічы пагорак, на якім калісьці стаяла сядзіба творцы. ІВЯНЕЦ сустрэне нас велічнымі касьцёламі Сьв. Аляксея (1907) і Сьв. Міхала Арханёла (1769), а напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем сядзібу Бенедыкта Тышкевіча ВЯЛАЕ, якая ўразіць сваімі маляўнічымі руінамі і побач зь якой месьціцца будынак-прывід былога санаторыя «Лясное», закінуты пасьля аварыі на ЧАЭС…

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 06.04! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 16.00


12.05 (нядзеля) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ВАНДРОЎКА ПА БЫЛЫХ ВАКОЛІЦАХ"!

Маршрут: Бяроза Картуская – Лінова – Кобрынь – Каралеўскі Камень – Грушава – Антопаль – Пярковічы – Пескі (≈720 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў БЯРОЗЕ КАРТУСКАЙ, дзе агледзім руіны велічнага барочнага кляштару картэзіянцаў XVII ст. У вёсцы ЛІНОВА вас чакае палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх XVIII ст., а ў КОБРЫНІ мы наведаем ваенна-гістарычны музей з дзьвюма цікавымі экспазіцыямі – "Сем стагодзьдзяў Кобрыні" і "Дом А.В. Суворава", а таксама старажытны некропаль. Вёска КАРАЛЕЎСКІ КАМЕНЬ мае ўнікальны камень:), а менавіта надгробак шляхціца Васіля Нічыпаровіча 1637 року. У былым жа маёнтку ГРУШАВА мы пабачым знакаміты 600-гадовы дуб Dewajtis і будынкі старой сядзібы ХІХ ст., што яшчэ памятаюць пісьменьніцу Марыю Радзевіч і яе бацькоў. У АНТОПАЛІ агледзім калону ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 r., у ПЯРКОВІЧАХ пабачым сядзібу Віславухаў і Успенскую царкву ХІХ ст., а скончым наша падарожжа ў вёсцы ПЕСКІ, дзе дасьледуем сядзібна-паркавы ансамбль Пуслоўскіх XVIII-XIX стст. і гатычную браму.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 140 руб. У кошт уваходзяць 2 экскурсіі па ваенна-гістарычным музеі ў Кобрыні. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 12.05! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 23.00


11.05 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "БЕЛАРУСЬ АРХАІЧНАЯ"!

Маршрут: Сёмкава – Заслаўе – Тэйкі – Строчыцы – Гарадзішча (≈100 км)

У пачатку вандроўкі мы наведаем вёску СЁМКАВА, дзе захаваліся маляўнічыя руіны сядзібна-паркавага комплексу роду Хмараў XVIII ст. Потым завітаем у ЗАСЛАЎЕ, дзе пабываем у чароўным музеі беларускай маляванкі з творамі Язэпа Драздовіча, Алены Кіш і іншых мастакоў, пабачым барочны касьцёл Панны Марыі (1779) і знакаміты рэнесансны кальвінскі збор XVI ст., а таксама агледзім цікавы этнаграфічны музей. У ТЭЙКАХ зірнем на нэагатычную капліцу-пахавальню роду Вішнеўскіх ХІХ ст., а ў СТРОЧЫЦАХ нас сустрэне музей-скансэн народнай архітэктуры і побыту. Пасьля мы рушым у вёску ГАРАДЗІШЧА, што месьціцца побач з замчышчам Х ст., дзе пачынаўся старажытны Менск. Ужо 90 гадоў тут ідуць археалагічныя раскопкі, падчас якіх знойдзены тысячы экспанатаў, што даюць добрае ўяўленьне пра жыцьцё тагачасных людзей: рамёствы, ювелірную вытворчасьць, побытавыя рэчы, зброю, рэлігійныя прадметы. Тут вы заглыбіцеся ў эпоху Полацкага княства і адкрыеце для сябе неверагодны сьвет нашых продкаў 1000-гадовай даўніны!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 150 руб. У кошт уваходзяць музеі у Заслаўі і Строчыцах, а таксама экскурсія, абед і дэгустацыя старадаўніх напояў у сядзібе "Стары Менск". Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 11.05! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 18.00


Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае вандроўкі па Беларусі і экскурсіі па Мінску, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!

Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт, суадносна пры больш дарагім маршруце спатрэбіцца даплата, а пры таньнейшым рэшта застанецца на наступны тур. Мова правядзеньня: беларуская.

Кошт падарункавага сертыфікату на пешую экскурсію па Мінску – 200 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 41 аўтарскі маршрут на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.

Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў: да 31.12.2024

Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09


04.05 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае падарожжа на мікрааўтобусе "БЕЛАРУСКАЯ МАЗАІКА"!

Маршрут: Заслаўе – Вязынка – Сірын – Ракуцёўшчына – Абадоўцы – Заблошчына – Сэрвач (≈275 км)

Мы пачнем наша падарожжа ў старажытным ЗАСЛАЎІ, дзе пабываем у чароўным музеі беларускай маляванкі, пабачым барочны касьцёл Панны Марыі (1779) і знакаміты рэнесансны кальвінскі збор XVI ст., агледзім цікавы этнаграфічны музей. Далей рушым у ВЯЗЫНКУ, месца нараджэньня Янкі Купалы, дзе завітаем у атмасферны дом-музей класіка. Пасьля нас чакае незвычайны цэнтар «СІРЫН»! У ім ратуюць дзікіх зьвяроў і птушак, што трапілі ў бяду: аказваюць першую дапамогу, лекуюць і па магчымасьці вяртаюць у прыроду, а каля 60 гадаванцаў жывуць тут пастаянна. У фальварку РАКУЦЁЎШЧЫНА пагутарым пра жыцьцё і творчасьць Максіма Багдановіча, а ў АБАДОЎЦАХ пабачым сядзібу Багдановічаў ХІХ ст. і кафэ наўпрост з 80-х. Потым пабываем у маёнтку ЗАБЛОШЧЫНА, дзе нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады пісьменьнік Ігнацы Ходзька, а ў СЭРВАЧЫ пагаворым пра род Козел-Паклеўскіх і дасьледуем іх сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 140 руб. У кошт уваходзяць музеі ў Заслаўі, Вязынцы і Ракуцёўшчыне. За «Сірын» аплата асобная: ад 10 руб. і да мяжы вашай дабрачыннасьці. Таксама можна браць з сабой садавіну і гародніну, каб пачаставаць жывёл. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 04.05! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 21.00


27.04 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "УСХОДНІЯ ФАРТЭЦЫІ БЕЛАРУСІ"!

Маршрут: Шклоў – Грудзінаўка – Быхаў – Сапяжынка – Чачэрск (≈750 км)

Старажытны ШКЛОЎ сустрэне нас знакамітай ратушай (1772) і гандлёвымі шэрагамі на былой Рынкавай плошчы, а ў ГРУДЗІНАЎЦЫ пабачым шыкоўны палацава-паркавы ансамбль роду Талстых у стылі класіцызм першай паловы ХІХ ст. У старажытным БЫХАВЕ нас напаткае эпоха позьняга Рэнесансу, бо замак і сінагога ў гэтым стылі былі збудаваныя тут у пачатку XVII ст. і дайшлі да нашага часу! Завітаем мы і ў блізкую вёску САПЯЖЫНКУ, вядомую трагічнай гісторыяй габрэйскага гета, а яшчэ тут стаіць хата маіх бабулі і дзядулі. А напрыканцы вандроўкі нас з вамі чакае ЧАЧЭРСК, дзе мы наведаем ратушу (XVIII ст.), царкву Сьв. Спаса (1783) і палац Чарнышовых ХІХ ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 120 руб. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне ў музеях Быхава і Чачэрску. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 27.04! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🏃‍♀️‍➡️ Śviciaź Run Vol. 2 🏃‍♂️

🎊 01.06.2024 🎊


🌿Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы ўчора па веснавой Беларусі🍀

🏰Пескі – Заказель – Варацэвічы – Дубае – Пінск⛪️

🚍725 км🛣

😱18,5 гадзін у дарозе🤣

🚶‍♂️За дзень гід натопаў крокаў: 21779🚶‍♂️

👍Дзякуй усім удзельнікам – з вамі было надзвычай прыемна вандраваць👌

🌛Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нашых новых паездак па Беларусі!🌜


22.06 (субота) ПАЛАЦЫ І КАСЬЦЁЛЫ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Княжыцы – Лясная – Крычаў – Амсьціслаў – Расна). Вольных месцаў: 42

29.06 (субота) ДА ВЫТОКАЎ ТУРАЎСКАГА КНЯСТВА (Слуцк – Тураў – Ленін – Салігорскія тэрыконы). Вольных месцаў: 30

06.07 (субота) СІВАЯ ЛЕГЕНДА (Межава – Юрцава – Высокае – Ворша – Дуброўна – Галошава – Талачын – Друцк). Вольных месцаў: 48

13.07 (субота) ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў). Вольных месцаў: 50

20.07 (субота) ЗАГАДКАВЫ СЬВЕТ ПАЛЕСЬСЯ (Безьдзеж – Моталь – Моладава – Дастоева – Парэчча – Рудка – Мерчыцы). Вольных месцаў: 52

27.07 (субота) ЗЯМЛЯ ДА ПАЧАТКУ ЧАСОЎ (Мазыр – Юравічы – Хойнікі – Бабруйск). Вольных месцаў: 48


Калі вас зацікавіў нейкі тур – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яго праграму.

30.03 (субота) СЬВЕТ ЗАМКАЎ І ПАЛАЦАЎ (Мір – Нясьвіж). Вольных месцаў: 4

06.04 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае). Вольных месцаў: 4

13.04 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Дзягільна – Баравое – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман). Запіс у рэзерв.

20.04 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Рагачоў – Бабруйск). Запіс у рэзерв.

27.04 (субота) УСХОДНІЯ ФАРТЭЦЫІ БЕЛАРУСІ (Шклоў – Грудзінаўка – Быхаў – Сапяжынка – Чачэрск). Вольных месцаў: 22

04.05 (субота) БЕЛАРУСКАЯ МАЗАІКА (Заслаўе – Вязынка – Сірын – Ракуцёўшчына – Абадоўцы – Заблошчына – Сэрвач). Вольных месцаў: 6

11.05 (субота) БЕЛАРУСЬ АРХАІЧНАЯ (Сёмкава – Заслаўе – Тэйкі – Строчыцы – Гарадзішча). Вольных месцаў: 45

12.05 (нядзеля) ВАНДРОЎКА ПА БЫЛЫХ ВАКОЛІЦАХ (Бяроза Картуская – Лінова – Кобрынь – Каралеўскі Камень – Грушава – Антопаль – Пярковічы – Пескі). Вольных месцаў: 50

13.05 (панядзелак) У ГОСЬЦІ ДА ПАНА ІГНАЦЫЯ (Жырмуны – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална – Дзятлава – Жыбартоўшчына – Вялікая Сваротва). Вольных месцаў: 46

14.05 (аўторак) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бярэзінскі біясферны запаведнік – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі). Вольных месцаў: 44

25.05 (субота) ПРЫГОДЫ СТАЛКЕРАЎ У ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ЗОНЕ (Добруш – Дзям’янкі – Ветка – Хальч – Гомель). Вольных месцаў: 21

01.06 (субота) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). Вольных месцаў: 37

08.06 (субота) БЕЛАРУСКІЯ ЎЗОРЫ (Раўбічы – Зэмбін – Брылёўскае поле – Камена – Лагойск). Вольных месцаў: 39

15.06 (субота) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні). Вольных месцаў: 45


27.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ЗЯМЛЯ ДА ПАЧАТКУ ЧАСОЎ"!

Маршрут: Мазыр – Юравічы – Хойнікі – Бабруйск (≈700 км)

У МАЗЫРЫ пабачым былы касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар бернардынаў XVIII ст., касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар цыстэрцыянак (1745), а таксама наведаем адноўлены Мазырскі замак XVI ст. і музей народнай культуры "Палеская веда".
У ЮРАВІЧАХ вас чакае стаянка першабытнага чалавека эпохі верхняга палеаліту, якой 26 000 год! А яшчэ – вельмі прыгожы былы касьцёл Нараджэньня Найсьв. Панны Марыі і калегіюм езуітаў XVIII ст.
У ХОЙНІКАХ завітаем у госьці да купцоў Аўраамавых у іх шыкоўны палац ХІХ ст., дзе сёньня месьціцца цікавы краязнаўчы музей.
У БАБРУЙСКУ агледзім знакамітую крэпасьць (ХІХ ст.), езуіцкі касьцёл (1780), незвычайны асабняк купчыхі Кацнэльсон (1912) і парадаксальны касьцёл Панны Марыі (1906), а таксама пабачым сінагогу (1901) і вясёлыя помнікі бабрам.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 120 руб. У кошт уваходзяць музеі ў Мазыры і Хойніках. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 27.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00



16 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.