VANDRA | Беларусь


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Праект па павышэнню турыстычнай граматнасці. Вандроўкі, даследаванні і асветніцтва 📯
Наш сайт: https://vandra.by

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
💥 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны" з'явілася ў Беларусі!

15 ілюстрацый, 15 герояў і падзей, 15 аб'ектаў спадчыны. Усё гэта здараецца ў адзін суботні жнівеньскі дзень, калі пасля працоўнага тыдня ўсе раз'язджаюцца па краіне, каб судакрануцца да спадчыны. А спадчына гэтага толькі і чакае, бо праз чалавека ажывае :)

👉 Больш пачытаць пра складанку можна тут - vandra.by/skladanka
👉 А набыць яе можна ўласна на сайце - vandra.by

Там жа на сайце пазначаны ўсе дэталі па самавывазе і дастаўцы. Калі ёсць якія пытанні, пішыце ў дырэкт ці ў тэлеграм: @rklevzhits

Знайдзіце свой дзень з жыцця спадчыны 😉

🖌️ Ілюстрацыі - Міця Післяк
📚 Партнёр на тэрыторыі Польшчы - Gutenberg Publisher

***
VANDRA падкаст
🧩 VANDRA складанка
🌿 Краязнаўчы праект “Чучавіцкі край”


🔥 Новы эпізод VANDRA падкаста: "Як бачыцца Беларусь праз 10 год актыўных вандровак | Саша Мацкевіч і poshyk.info"

⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік праекта poshyk.info.

У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў эпізодзе.

📸 Фотаздымкі Саші Мацкевіча

👉 Instagram-старонка праекта poshyk.info
👉 Выпуск з Сашам пра Навагрудскі раён у падкасце Natatnik
👉 Выпуск з Сашам пра Мёрскі раён у падкасце Natatnik

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


💥 У Чучавіцікм краі новыя здымкі і першы даваенны здымак з дамашніх архіваў!

На здымку ў допісе - сям'я Пеўневых (лакальная мянушка), а здымак зроблены, меркавана, на пачатку 1940-ых гадоў.

Агулам у фотаархіве ўжо 295 здымкаў з 10 дамашніх і 3 публічных архіваў. Новыя здымкі можна пабачыць праз тэг “апошнія”.

👉 Фотаархіў Чучавіцкага краю

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


🔥 Чучавіцкі край займеў асобны сайт!

Праект застаецца часткаю VANDRA, а зроблена было ўсё, каб мець крыху большыя магчымасці і гібкасць.

Распрацоўка сайта - гэта ўласныя аматарскія высілкі, але ж з імкненнем да лепшага. Сайт ужо працуе як месяц і паступова напаўняецца новымі старонкамі і дадзенымі :)

👉 https://www.czuczewicze.by/

Што ўжо ёсць?
▫️фотаархіў з мажлівасцю фільтравання здымкаў;
▫️могліцы Вялікіх Чучавіч з мапаю і фільтрамі;
▫️інвентары / рэвізскія казкі / спаведныя ведамасці з праіндэксаванымі спісамі жыхароў; гэта тое, што будзе з часам пашырацца дадзеными, бо інфармацыі шмат, але патрэбен час на індэкасцыю;
▫️рэпрэсаваныя - адпаведная старонка пра рэпрэсіі ў Чучавіцкім краі;
▫️радавод з часова абмежаваным доступам; там сабраны амаль увесь радавод краю, пачынаючы з 18 стагоддзя. Звесткі па кожнай асобе дапаўняюцца месцамі жыхарства / нараджэння / шлюбу / смерці. Тады базу дадзеных можна будзе больш удасканаліць. Пакуль яна змяшчае і нашчадкаў з'ехаўшых жыхароў краю.

Чаго не хапае?
🔸мапы вёсак з краязнаўчымі адметнасцямі; мапы зараз застаюцца на сайце VANDRA;
🔸артыкулы, які былі размешчаны на сайце VANDRA

Над гэтым усім і адной новай старонкай працуецца зараз. Структура сайта таксама ў бліжэйшы час пашырыцца праз этнаграфічны падзел: строй, спевы, казкі, гісторыі, рамёствы!

🖐️ Калі вам адгукаецца праект, то падтрымайце, калі ласка, працу і працуючых :)

Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


💥 Новы эпізод VANDRA падкаста: “3D-мадэляванне і адбудова страчанай спадчыны | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына”

⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік ⁠суполкі Спадчына @spadczyna⁠.

Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну!

Эпізод уздымае дзве тэмы: пабудову страчанай спадчыны на падставе Гродзенскага кейса і 3D-мадэляванне спадчыны. Усё - на канкрэтных прыкладах, таму слухаць адно задавальненне. А ў канцы эпізода таксама разважанні па пытанню 3D-мадэлявання.

📸:
1 - Касцёл Святога Станіслава ў Пінску падчас руйнавання ў 1953 годзе
2 - Мадэль касцёла Святога Станіслава і калегіума іезўітаў у Музеі Беларускага Палесся / https://www.instagram.com/pigulini/
3 - Праект званіцы ля Каложскай царквы

❗️ Эпізод падкаста з Уладзіславам Чаховічам "Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі?": ⁠https://youtu.be/mQn5PBJ6vws
❗️ Узгаданы ў эпізодзе ўкраінскі праект Skeiron: ⁠https://skeiron.com.ua/en/saveukrainianheritage/

Дзякуй патронам за падтрымку!

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


💥 Эпізод VANDRA падкаста #53: “Музычны фальклор: як і што спявалі беларусы | Вольга Барышнікава”

⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі".

У эпізодзе пойдзе размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй мясцовасці і пра спевы старавераў. А апошняе пытанне мы будзем разглядаць праз Воліну кнігу, якая вото выходзіць у публічны свет.

🎶 Напрыканцы эпізода грае спеў запісаны Уладзімірам Васілевічам у 1984 годзе ў вёсцы Гоцк. Спеў “як у Слуцку на рыначку кровачка стаіць” выконваюць жыхаркі вёскі Гоцк Грудзько Аляксандра Сцяпанаўна, 1915 г.н., і Аляхновіч Соф’я Андрэеўна, 1908 г.н.

📸 Фотаздымкі Вольгі Барышнікавай

❗️ Instagram-старонка Вольгі Барышнікавай па музычным фальклоры
❗️ ЭТНАЎСЁ - медыятэка па этнаграфіі Беларусі
❗️ Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай

🎧 Эпізоды іншых падкастаў па музычным фальклоры:
- “Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча” ад “Так склалася гістарычна”
- ”Песня в жизни крестьянина” ад “Здесь был фольклор”

Дзякуй патронам за падтрымку!

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


📸 З’явіліся новыя здымкі ў фотаархіве Чучавіцкага краю. Агулам ужо маем 285 здымкаў з 9 дамашніх і 2 публічных архіваў!

🔸 Вясельны здымак жыхароў Вялікіх Чучавіч / меркавана, 1950-ыя гады / Архіў Рылача Анатоля
🔸 Жыхары Вялікіх Чучавіч / час здымка не вызначаны / Архіў Рылача Анатоля
🔸 Ліхтар (Шчотка) Ніна Васільеўна / 1960-ыя гады / Архіў Ліхтар Ніны
🔸 Жыхары Вялікіх Чучавіч / 1960-ыя гады / Архіў Ліхтар Ніны

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


🔆 Новы эпізод VANDRA падкаста: “Куфар старажытнасцяў”: як збіраецца беларуская спадчына | Павел Каралёў”

Гэта бонусны эпізод паводле размовы з Паўлам Каралёвым у эпізодзе №36. У тым эпізодзе Павел распавядаў пра тое, як ён прыйшоў да праекта па зборы і захаванні беларускай спадчыны.
Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №36 для падпісчыкаў на ⁠Patreon⁠.

🔸 У гэтым бонусным эпізодзе Павел расказывае гісторыі з уласнага жыцця, як ён незвычайна сутыкаўся са спадчынай. Дакладней гэта размова пра тое, як праводзіліся археалагічныя раскопкі на сметніку Калядзічы, што здарылася з дзвярмі мячэці ў Даўбуцішках і як Павел здабыў каштоўны татарскі артэфакт!

🖐️ Апроч эпізода #36 бонусны эпізод шчыльна перакрыжоўваецца з эпізодам пра татарскую спадчыну. Там Сялім Ільясевіч дзеліцца тым, як жылі і жывуць беларускія татары.

📸 На здымках Яна Булгака і Паўла Каралёва - мячэць і мусульманскі атрыбут, пра які ідзе гаворка, а таксама інтэр’ер выставы “Куфра старажытнасцяў” @kufar_starazytnasc

Дзякуй патронам за падтрымку!

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


⚡ Новы эпізод VANDRA падкаста: "Выданне кнігі "Шэпт" і традыцыя лекавання шэптам | Сяргей Лескець"!

Гэта бонусны эпізод, і ён з’яўляецца натуральным працягам эпізода №28 з Сяргеем Лескецем пра традыцыю лекавання шэптам і пра тое, як выдывалася кніга "Шэпт".

Бонусны выпуск выходзіў для падпісчыкаў на ⁠Patreon⁠ увесну мінулага года. А зараз ён публікуецца для адкрытага праслухоўвання 💥

1️⃣ У першай палове эпізода Сяргей расказывае, як прыйшла думка да выдання кнігі, якія выпрабаванні былі і як з імі змагаліся.

2️⃣ А ў другой палове - пра чорную магію знахарак, цікавыя гісторыі пра стасункі ксяндзоў і шаптух, ці варта браць грошы шаптухам і як савецкі час паўплываў на развіццё традыцыі!

📸
Сяргей Лескець

Дзякуй патронам за падтрымку!

🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


У гэтую нядзелю, 29 верасня, будзе імпрэза ў Кракаве

А на ёй — чэмпіянат па збору скаладанкі ды размовы з Раманам Клеўжыцам, то бок са мною, пра складанку ды пра лакальнае краязнаўчае. Таму калі хто будзе ў Кракаве, то запрашаю а 12 гадзіне ў Прастору.

Арганізуюць імпрэзу ініцыятыва Кніжны вырай і выдавецтва Gutenberg Publishers.

На чэмпіянат патрэбна рэгістрацыя, таму спасылка будзе ніжэй.

📌 Рэгістрацыя на чэмпіянат:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf7ZAqHfK-Rq9wqW5nPC_4-baqpEg3GwdjO6odUihZwHVKHSg/viewform

📌 Дзе і калі:
Mikołajska 4/6, 31-027 Kraków
29 верасня 12:00-14:00

Нават калі збіраць складанку не так цікава, то прыходзьце, хто хацеў бы пабачыцца, спытаць ці абмяркаваць чаго ды выказаць, калі што ёсць :)

***
VANDRA падкаст
🧩 VANDRA складанка
🌿 Краязнаўчы праект “Чучавіцкі край”


🔥 У VANDRA з'явіўся новы прадукт - складанка "Дзень з жыцця спадчыны"!

Навіна з аднаго боку сваечасовая, з іншага - заўчасная, і зараз патлумачым :)

Ідэя складанкі сядзела шчэ гады 2-3 таму, аднак канчаткова за працу селі ў мінулым годзе. У справаздачах праекта можна адсачыць, што рабілася кожны месяц цягам апошняга года: распрацоўка канцэпцыі, праца мастака, перамовы, вытворчасць ды дастаўка. Складанка зроблена ў партнёрстве з беларускім выдавецтвам у Кракаве, Gutenberg Publisher. Менавіта, у выдавецтва ад сённяшняга дня яе ўжо магчыма набыць на сайце.

🔸 А ці будзе продаж у Беларусі?
Канешне, і робяцца ўсё мажлівае, каб гэта здарылася як мага раней. Складанка едзе ў Беларусь, і праз тыдзень будзе ўжо ў Мінску. Аднак далей яе чакае праходжанне сертыфікацыі, таму, як будзе ўсё добра, у продажы яна з'явіцца ў сярэдзіне кастрычніка 🤞

🔸 Што ўвогуле за складанка?
Тут усё проста: заходзьце на сайт і пра ўсё даведаецеся: https://www.vandra.by/skladanka

🔸 Ці ёсць уласныя парады да збора складанкі?
Парада №1. Пачынаць складаць з найулюбленага сюжэту ды ўзгадваць тое, што звязвае з ім. Што наконт успамін з падарожжа да Герадатовага мора? 😌
Парада №2. Запарыць гарбату ды ўключыць на фон падкаст-аўдыёперадачу Чырвоны кут @cyrvonykut . Па шчырасці гэта вельмі пасуе па атмасферы ✨

Набывайце складанку на сайце Gutenberg Publisher, калі вам зручна дастаўка з Польшчы ці па Польшчы. А калі больш зручна набыць яе ў Беларусі, то пачакайце крышачку - усё будзе і пра гэта паведамім асобна :)

🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut


Магілёўская абласная бібліятэка рэалізавала клёвы краязнаўчы праект пра Магілёўскую мужчынскую гімназію

Праект рэалізаваны з нагоды 115-годдзя гімназіі ў гэтым месяцы.

У ідэале хацелася б, каб праект пашырыўся звесткамі пра гімназію праз фотаздымкі, інфармацыю пра настаўнікаў ды якімі дадатковымі архіўнымі матэрыяламі і медыя-прадуктамі. Ну і канешне, хацелася б шчэ бачыць сайт па-беларуску 😉

Паглядзець праект можна тут: https://libmogilev.by/gymnasium/

***
VANDRA падкаст
🌿 Краязнаўчы праект “Чучавіцкі край”



13 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.