The Вайна
За савецкім часам, калі людзі казалі слова “вайна”, усім было зразумела, пра якую вайну ідзе размова. Ня трэба было тлумачыць. “Ён нарадзіўся яшчэ да вайны”, “першыя гады пасьля вайны была вялікая злачыннасьць”, “гэта было гадоў праз 10 пасьля вайны”. Усе разумелі, што размова ідзе пра Другую сусьветную вайну, якую тады называлі Вялікай Айчыннай. Але гэта толькі на сходах, “афіцыйна”.
У звычайнай гаворцы ніхто яе высокапарна не называў, казалі проста – “вайна”. The Vajna. Слова “вайна”, ужываная менавіта так, без тлумачэньняў, аўтаматычна прадугледжвала, што мы гаворым пра тую самую.
Гэта не зьмяніла ані афганская вайна СССР, ані чачэнская вайна ў Расеі, якую беларусы таксама інфармацыйна даволі блізка перажывалі і абмяркоўвалі. Паводле маіх назіраньняў (якія не абавязкова ўсеахопныя), гэта не зьмянілася ў Беларусі нават і ў 21-м стагоддзі. Ужываючы без тлумачэньня слова “вайна” -- людзі па-ранейшаму казалі менавіта пра Другую сусьветную.
І гэта зьмянілася 1000 дзён таму, калі пачалася (шырокамаштабная) расейска-украінская вайна. Цяпер, калі я камусьці (у нашым асяроддзі) кажу “гэта было яшчэ да вайны”, то мы разумеем, што я гавару пра падзеі да лютага 2022 года. Я кажу – “на фоне вайны”, “у выніку вайны”, “пасьля вайны” – і мне ня трэба дадаваць “расейска-украінскай”. Бо ўсе разумеюць, пра якую вайну ідзе размова.
Але гэта, паўтаруся, наша палітычна-журналісцкае асяроддзі. І мне цікава, наколькі гэта супадае з рэакцыяй большасьці беларусаў. Вобразна кажучы, калі б нехта зладзіў (зразумела, што гэта немагчыма) на вуліцах Менску апытаньне са словамі “Што вы думаеце пра вайну?” – колькі б чалавек адразу зрэагавалі менавіта пра гэтую вайну? Ці ўвайшла цяперашняя вайна (у якой беларусы ўсё ж непасрэдна не ўдзельнічаюць) у мову гэтак сама як і Другая Сусьветная – з улікам таго, што само слова "вайна" цяпер у Беларусі ўслых небясьпечна прамаўляць?