Дэмакраты не прыйшлі на выбары
Зараз традыцыйна (бо я раблю гэта кожныя 4 гады) аналіз некаторых найбольш прыкметных і ў пэўным сэнсе сенсацыйных дэмаграфічных зьяваў падчас галасаваньня ў ЗША.
Першае, найбольш яркае. "Моладзь за Трампа!")) Гэта, вядома, зусім ня так, бо сярод моладзі Трамп набраў 43, а Харыс 54 працэнты. Але! У параўнаньні з 2020-м колькасьць маладых мужчын (18-29), якія галасавалі за Трампа, вырасла на 15 працэнтаў і склала зараз 56 працэнтаў. Нават сярод маладых жанчын гэтага ўзросту "мізагіністычны і таксічны" Трамп дадаў 8 працэнтаў і ў выніку набраў 40
Сярод чорных "расіст" Трамп дадаў 8 працэнтаў, сярод лацінас 7, азіатаў 4. І можна канстатаваць правал "палітыкі ідэнтычнасьці" -- маўляў, возьмем чорна-азіяцкую жанчыну і ўсе чорныя, азіаты і жанчыны за яе прагаласуюць. Не. Людзі прагаласуюць за таго, хто нешта з сябе ўяўляе -- напрыклад, двойчы даволі пераканаўча галасавалі за Абаму.
Ідзем далей. Па градацыі ўзроўню даходаў Трамп набыў 4-6 працэнтаў ва усіх катэгорыях, акрамя, што паказальна, самых багатых, дзе ён страціў 2 працэнты. Так што багатыя (гадавы даход на хатнюю гаспадарку 100 тысяч і вышэй, гэта 30 працэнтаў выбарнікаў) 53 працэнты галасавалі за Камалу і 45 за Трампа, што не адпавядае даўнейшаму стэрэатыпу, што рэспубліканцы -- партыя для багацеяў.
Яшчэ з цікавага. З тых, хто прыйшоў на выбары першы раз у жыцьці (такіх было ажно 8 працэнтаў з усіх, хто прагаласаваў) 56 працэнтаў за Трампа. З тых, хто вырашыў, каму аддаць свой голас, толькі ў апошні тыдзень (7 працэнтаў ад усіх выбарнікаў) -- 51 за Трампа і 42 за Харыс.
Так што бачым, што шмат чаго вырашылася ў апошнія дні. То бок (гэта ўжо мая інтэрпрэтацыя) людзі пачулі, як СМІ называюць Трампа фашыстам, а ягоны мітынг у Нью-Ёрку нацысцкім -- гэта актыўна пашырылася менавіта апошнія дні перад выбарамі -- і папёрлі за яго галасаваць)
А электарат Дэмакратаў проста не прыйшоў на выбары. Вось і ўвесь сакрэт. Так што ўсё вышэйсказанае я мог не пісаць) У 2020 м Байден атрымаў 81 мільён, а Харыс зараз -- 69 млн. Трамп зараз набраў прыблізна тыя самыя 74 млн, што і ў 2020-м. І перамог з розьніцай 5 мільёнаў.