«Падзеі ў Сірыі паказваюць народу Беларусі, што нельга здавацца, што нельга губляць надзею на тое, што аднойчы дыктатар падзе»
Падчас інтэрв'ю Geopolitique Святлана Ціханоўская правяла паралелі паміж рэжымам Лукашэнкі і падзеямі ў Сірыі ды паразважала пра магчымасці падзення дыктатарскіх рэжымаў.
З французскім выданнем лідарка дэмакратычных сілаў паразмаўляла:
📌 Пра адсутнасць падтрымкі для дыктатараў
📌 Пра ўзровень рэпрэсіяў
📌 Пра неабходнасць узмацняць дэмакратыю
Падчас інтэрв'ю Geopolitique Святлана Ціханоўская правяла паралелі паміж рэжымам Лукашэнкі і падзеямі ў Сірыі ды паразважала пра магчымасці падзення дыктатарскіх рэжымаў.
З французскім выданнем лідарка дэмакратычных сілаў паразмаўляла:
📌 Пра адсутнасць падтрымкі для дыктатараў
«Я памятаю, як дзесяць гадоў таму Асад жартаваў, што ніколі не ўцячэ так, як Віктар Януковіч збег з Украіны. Гэта сігнал Лукашэнку: у крытычны момант ніхто цябе не ўратуе. Нават калі дыктатар верыць, што ў яго ёсць сетка прыхільнікаў, – яны будуць падтрымліваць дыктатуру толькі да таго часу, пакуль яна будзеце карысныя для іх інтарэсаў. Калі я гляджу на тое, што адбылося ў Сірыі, бачу, што няма нейкага спускавога кручка, нейкага канкрэтнага моманту, які зрынуў бы дыктатара. Гэта вынік збегу абставінаў. Нашая задача – быць гатовымі да такога моманту».
📌 Пра ўзровень рэпрэсіяў
«Я бачыла фатаграфіі з Сірыі: людзей катуюць на некалькіх паверхах пад зямлёй. У гэтым уся сутнасць дыктатуры: на паверхні – адзін узровень жорсткасці, але самае страшнае заўсёды ўтоена трыма ўзроўнямі ніжэй. Я спадзяюся, што наступіць дзень, калі мы зможам вызваліць нашых палітычных зняволеных і паказаць усю ступень болю, якую прычыніў Лукашэнка. Свет павінен гэта ўбачыць. Сітуацыя ў Сірыі таксама павінна надаць новыя сілы нашым саюзнікам і дэмакратычным краінам, каб падтрымаць нас і застацца з намі, нават калі гэта зойме шмат часу і будзе нялёгка».
📌 Пра неабходнасць узмацняць дэмакратыю
«Перш за ўсё, трэба зразумець, што Расія не гуляе па дэмакратычных правілах – яна не паважае іх ды лічыць слабымі і нязручнымі. Масква мае час і гатовая ахвяраваць людзьмі. Яна кантралюе рэсурсы дзяржавы, суды, паліцыю, СМІ – гэта не сумленная барацьба, але і ўлада дыктатуры не бязмежная. Дэмакратыі мацней, таму што ў іх ёсць агульная мэта. Але дэмакратыі неабходна ўмацоўваць. На мой погляд, дэмакратыям яшчэ трэба будзе здзейсніць гэты зрух, калі яны павінны ўсвядоміць, што свет ужо не той, што раней, і што гэты новы свет патрабуе значна большай самадысцыпліны».